Вэнграў ці Вуграў (польск.
Węgrów) — места ў Польшчы, на рацэ Ліўцы. Адміністрацыйны цэнтар Вэнгроўскага павету Мазавецкага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 12 793 чалавекі.
Вэнграў, Вуграў лац. Vengraŭ, Vuhraŭ | |||||
польск. Węgrów | |||||
Фарны касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Мазавецкае | ||||
Павет: | Вэнграўскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 12 793 чал. (2016) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 07-100 | ||||
Нумарны знак: | WWE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′0″ пн. ш. 22°5′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 22.08333° у. д. 22°5′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 22.08333° у. д. | ||||
Вэнграў, Вуграў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.wegrow.com.pl |
Вэнграў — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй. Да нашага часу тут захаваліся Фарны касьцёл, комплекс кляштару рэфарматаў з касьцёлам Сьвятых Антонія і Пятра, калегіюм барталямітаў, драўляны эвангелісцкі збор, эвангелісцка-аўгсбурскі збор Сьвятой Тройцы і дом Гданьскі, помнікі архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.
Першы пісьмовы ўпамін пра Вэнграў датуецца 1414 годам, калі Пётар Пятковіч фундаваў тут касьцёл. У 1441 годзе места атрымала Магдэбурскае права. У 1558 годзе Вэнграў перайшоў у валоданьне Кішкаў. Места стала важны цэнтрам Рэфармацыі.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Вэнграў перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1593 годзе места стала ўладаньнем Радзівілаў, у 1664 годзе — Красінскіх, у 1782 годзе — Асалінскія.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вэнграў апынуўся ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі, з 1809 году — у складзе Расейскае імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Седлецкай губэрні. На 1827 год тут было 400 будынкаў, на 1857 год — 393 (зь іх 6 мураваных). За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 3 лютага 1863 году адбылася бітва пад Вэнгравам.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вэнграў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вэнграў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да 8 жніўня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вэнграў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.