Выкраданьне Чалавека

Выкраданьне чалавека — супрацьпраўнае завалоданьне чалавекам з яго перамяшчэньнем у іншае месца.

выкраданьне чалавека
Выкраданьне Чалавека
супрацьпраўнае зьняволеньне
Падкляса адгвалтоўнае злачынства, паланеньне, транспарт, правапарушэньне Рэдагаваць
Удзельнікахвяра выкраданьня Рэдагаваць
Практыкуеццавыкрадальнік Рэдагаваць

Можа ўчыняцца: 1) таемна, 2) адкрыта, 3) шляхам падману, 4) шляхам злоўжываньня даверам, 5) у спалучэньні з гвалтам, 6) з пагрозай прымяненьня гвалту. Адносілася да злачынстваў супраць свабоды чалавека. Скіраванае на вынятак яго з натуральнага мікрасацыяльнага асяродзьдзя, перасоўваньне зь яго месца жыхарства з наступным утрыманьнем супраць яго волі ў іншым месцы. Большай часткай зьдзяйсьняецца з карысьлівых падахвочваньняў і мае мэтай атрыманьне выкупу ад сваякоў ці блізкіх да выкрадзенай асобы, а таксама прымус гэтых асобаў да выкананьня патрэбных для выкрадальнікаў дзеяньняў.

Беларусь

Крымінальны кодэкс Беларусі 1999 году зьмяшчаў артыкул 182 «Выкраданьне чалавека», за якое прадугледжваў пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 7 гадоў. Зьняволеньне магло скласьці ад 5 да 15 гадоў са штрафам, калі выкраданьне ўчынялі:

  1. у дачыненьні да заведама непаўналетняга;
  2. у дачыненьні да некалькіх асобаў;
  3. з карысьлівых намераў;
  4. з мэтай эксплюатацыі;
  5. з мэтай выманьня ў пацярпелага органаў або тканак для перасадкі;
  6. групай асобаў паводле папярэдняй змовы;
  7. з прымяненьнем небясьпечнага для жыцьця або здароўя гвалту або ў суправаджэньні з мучэньнямі або катаваньнем.

Зьняволеньнем ад 10 да 15 гадоў са штрафам мелі пакараць за выкраданьне, што выклікала сьмерць пацярпелага паводле неасьцярожнасьці, прычыненьне цяжкага цялеснага зьнявечаньня або ўчынялася арганізаванай групай.

Крымінальная адказнасьць за выкраданьне наставала ва ўзросьце ад 14 гадоў (артыкул 27). Пры гэтым выкраданьне прадстаўніка замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі з мэтай правакацыі міжнародных ускладненьняў або вайны ці дэстабілізацыі грамадзкага парадку ў замежнай дзяржаве разглядалася ў якасьці тэрарызму і мела карацца зьняволеньнем ад 8 да 15 гадоў (артыкул 124). Выкраданьне людзей зь іх зьнікненьнем, катаваньнем або жорсткасьцю да іх у сувязі з расавай, грамадзянскай, народнай прыналежнасьцю, грамадзянскімі перакананьнямі і веравызнаньнем цывільнага насельніцтва магло карацца зьняволеньнем на тэрмін ад 7 да 25 гадоў, пажыцьцёвым зьняволеньнем або сьмяротнай карай (артыкул 128).

Крыніцы

Tags:

Чалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гімн ВялікабрытанііAizoaceaeАлесь КлышкаНясьвіжКраязнаўчая газета1999mrwlqРодныя гоні (1927)Рэспубліка КарэяІван Арашкевіч1992Леанід КраўчукКатэхізіс Сымона БуднагаЮры ПадабедДвукосьсеДрама (аповесьць)АлімпійкаНемежНаркамаўкаВікіманіяСэксуальныя цацкіБраніслаў ТарашкевічAC/DCБлогСельская гаспадаркаКунілінгусГаштольд (імя)Кінатэатар13 чэрвеняДрынГрэнадаThe BeatlesМіхал Клеафас АгінскіМы, беларусыАляксандар ТвардоўскіСыстэма кіраваньня зьместамГлеб ЛабадзенкаНасельніцтва Беларусі2008Сакрат ЯновічОй у лузі червона калинаКрасная ВёскаСьвятлана ЦіханоўскаяЛідзкае піва1989Людвік НарбутМастурбацыяЯкса (дзяржава)ВолатНаступствы Чарнобыльскай катастрофыДамаскГаянаІсьляндзкі коньЦьвёрды дыскШчучынМукачаваX (літара)1919K (літара)Гімн Беларускай ССРНаша НіваЛічэбнікМаркёрРоварСтаралітваМіхась ЧаротГедаБеларуская АЭССтудзень🡆 More