Будучы Час: граматычная форма дзеяслова

Бу́дучы час, футурум — граматычная форма дзеяслова, якая апісвае падзею альбо дзеяньне, якое яшчэ не адбылося, але адбудзецца ў будучыні.

У беларускай мове выкарыстоўваюцца чатыры формы будучага часу: простая форма, складаная форма, працяглы будучы час і прадбудучы час.

Ангельская мова

У ангельскай мове для фармаваньня будучага часу існуюць чатыры аспэктныя формы дзеяслова: Future Simple, Future Continuous, Future Perfect, Future Perfect Continuous. Для фармаваньня будучага часу таксама выкарыстоўваюцца «The going-to future», Present Simple і Present Continuous.

Future Simple

Future Simple фармуецца з дапамогай канструкцыі will + v і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Адзіночнае дзеяньне ў будучыні.
  2. Дзеяньне, якое займацьме пэўны пэрыяд ў будучыні.
  3. Пасьлядоўнасьць дзеяньняў у будучыні.
  4. Дзеяньні, якія паўтараюцца ў будучыні.
  5. Меркаваньні (здагадкі) / мысьлі наконт будучыні.
  6. Рашэньне, якое прымаецца ў момант гутаркі.
  7. Абяцаньні, прапановы, пагрозы, просьбы.

Future Continuous

Future Continuous фармуецца з дапамогай канструкцыі will + be + ving і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Дзеяньне, якое будзе адбывацца ў пэўны момант у будучыні.
  2. Дзеяньне, якое, паводле кагосьці, абавязкова зьдзейсьніцца ў будучыні.
  3. Ветлівае пытаньне аб плянах суразмоўцы.

Future Perfect

Future Perfect фармуецца з дапамогай канструкцыі will + have + ved / v3 і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Дзеяньне ў будучыні, якое скончыцца да пэўнага моманту ў будучыні.
  2. Мінулае меркаванае дзеяньне.

Future Perfect Continuous

Future Perfect Continuous фармуецца з дапамогай канструкцыі will + have / has + been + ving і выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  • Працяглае дзеяньне ў будучыні, якое пачнецца раней іншага будучага моманту / дзеяньня й будзе працягвацца ў гэты момант.

Be going to

Канструкцыя be going to выкарыстоўваецца, калі ў сказе апісваецца:

  1. Будучы намер, амбіцыі, пляны.
  2. Будучыя дзеяньні, аб якіх прынятае рашэньне, але яны не арґанізаваны.
  3. Прагноз на аснове чагосьці.

Беларуская мова

У беларускай мове ёсьць дзьве формы будучага часу: простая (пэрфэкт) і складаная (імпэрфэкт). Таксама выкарыстоўваецца працяглы будучы і прадбудучы час.

Табліца формаў будучага часу ў беларускай мове:

Простая форма (Пэрфэкт) Складаная форма (Імпэрфэкт) Працяглы будучы час Прадбудучы час
Фармаваньне даданьне прыстаўкі да дзеяслова ў цяперашнім часе «быць» у патрэбнай форме + інфінітыў інфінітыў + канчатак будучы час «быць» + дзеепрыслоўе закончанага трываньня
Выкарыстаньне звычайна для дзеясловаў закончанага трываньня звычайна для дзеясловаў незакончанага трываньня звычайна для дзеясловаў незакончанага трываньня дзеяньне, якое зробіцца перад іншым дзеяньнем

Простая і складаная формы будучага часу

Форма дзеясловаў будучага часу рэалізуецца:

  • сынтэтычнымі сродкамі (простая форма);
  • аналітычнымі (складаная форма).

Усе формы будучага часу й форма працяглага будучага часу паказваюць на намер зьдзейсьніць нейкае дзеяньне ў будучыні.

Спражэньне простай і складанай формаў будучага часу
Простая форма Складаная форма
я
ты
ён
мы
вы
яны
пагляджу
паглядзіш
паглядзіць
паглядзім
пагледзіцё (-е)
паглядзяць
буду глядзець
будзеш глядзець
будзе глядзець
будзем глядзець
будзеце глядзець
будуць глядзець

Працяглы будучы час

Ужываецца ў паўднёвых беларускіх гаворках. Гэтая форма будучага часу паходзіць з старой формы першага будучага складанага часу: асабовай формы й дапаможнага дзеяслова іму.

Спражэньне працяглага будучага часу
Форма
я
ты
ён
мы
вы
яны
рабіцьму
рабіцьмеш
рабіцьме
рабіцьмем
рабіцьмеце
рабіцьмуць

Працяглы будучы час знаходзіць адлюстраваньне ў мастацкай літаратуры:

«А мы то як жа бяз вас жыцьмем» — уздыхае маці.

— Сач.

Прадбудучы час

Прадбудучы час у беларускай мове апісаў Браніслаў Тарашкевіч у сваей «Граматыцы для школ»:

…Здараецца час прадбудучы: я буду пайшоўшы, буду ўстаўшы і г. д. (перш чымся што другое зробіцца).

— Браніслаў Тарашкевіч, «Граматыка для школ»

Прыклады прадбудучага часу:

Форма
я
ты
ён
яна
яно
мы
вы
яны
буду прыйшоўшы
будзеш прыйшоўшы
будзе прыйшоўшы
будзе прыйшоўшая
будзе прыйшоўшае
будзем прыйшоўшымі
будзеце прыйшоўшымі
будуць прыйшоўшыя

Гішпанская мова

У гішпанскай мове для фармаваньня будучага часу выкарыстоўваюцца Futuro de indicativo і Futuro perfecto de indicativo.

Futuro de indicativo

Утвараецца шляхам даданьня да інфінітыва цалкам ударных канчаткаў пры спражэньні дзеяслова haber:

Форма Канчатак
я
ты
ён / яна
мы
вы
яны
yo

él / ella
nosotros / as
vosotros / as
ellos / as

-ás

-emos
-eis
-án

Futuro perfecto de indicativo

Выкарыстоўваецца для ўказаньня на тое, што дзеяньне будзе скончана або зроблена да пэўнага моманту ў будучыні, або ў прапановах з двума неадначасовымі будучымі дзеяньнямі, каб паказаць, якое зь іх адбудзецца раней. Утвараецца спражэньнем няправільнага дзеяслова haber у будучым часе (habré, habrás, habrá, habremos, habreis, habrán) і кароткім -ado / -ido.

Таксама аб дзеяньнях будучыні можна казаць у цяперашнім часе, паказваючы, калі дзеяньне адбудзецца.

Нямецкая мова

У нямецкай мове для фармаваньня будучага часу выкарыстоўваюцца Futur I і Futur II, Präsens.

Futur I

Формула: werden + infinitiv i. Як час Futur I мае наступныя функцыі ўжываньня:

  • Перадача дзеяньня ў будучыні: Ich werde morgen früher aufstehen — Заўтра я ўстану раней;
  • Пры адносным ужываньні выраз адначасовасьці дзеяньняў: «Wenn ich werde trinken wollen», sagte Klaus, «wirst du mir den Krug geben» — «Калі я захачу піць», сказаў Кляўс, «ты падасі мне кружку».
  • У пэўным сэнсе Futur I можа выступаць у якасьці Imperativ (такое ўжываньне, характэрнае для многіх эўрапейскіх моваў, суправаджаецца адпаведнай загаднай інтанацыяй): Du wirst um jeden Preis kommen! — Ты прыйдзеш любой цаной!

У нямецкай мове першы будучы час часта падмяняецца на Präsens. Гэта зьвязана з адноснай прастатой канструкцыі, а таксама яе зразумеласьцю для носьбітаў мовы. Так, выраз ich komme, які варта разумець як «я іду» ў цяперашнім часе, у кантэксьце прамовы можа разумецца як «я прыйду». Паўплываць на сэмантыку ў стане, напрыклад, прыслоўі: Ich komme bald — Я хутка прыйду.

Futur II

Futur II складаецца з сэнсавага й дапаможнага дзеясловаў. Формула: werden + infinitiv ii. Гэта зьвязвае яго з Futur I, у якім сэнсавы дзеяслоў стаіць у форме першага інфінітыва. У актыўным закладзе двух ладаў — Indikativ і Konjunktiv — выкарыстоўваюцца адпаведна дапаможны дзеяслоў у формах Präsens і Präsens Konjunktiv:

  • Ich werde alles getan haben — Я ўсё зраблю (усё будзе зроблена).
  • Nächsten Sommer werde ich meinen Führerschein gemacht haben — У наступнае лета я ўжо зраблю сабе правы кіроўцы.

Крыніцы

Tags:

Будучы Час Ангельская моваБудучы Час Беларуская моваБудучы Час Гішпанская моваБудучы Час Нямецкая моваБудучы Час КрыніцыБудучы ЧасДзеяслоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БабёрКліматРасейцыДжымі ЎэйлзВагінальны сэксХарватыяЯстМаркетынгМаёнтакМарат КазейПратакол перадачы гіпэртэкстуЭрэкцыяСям’яАнатоль БутэвічТравеньЎіндгукСухотыКубаСірэйкаСядзібаПарнаграфія для жанчын2008Мы выйдзем шчыльнымі радаміПрыбытакКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаАнатоль ЗэкаўГарэлкаgfq2uВікіРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 году1648У гушчарахІгнат КанчэўскіВалянцін АкудовічУладзімер Караткевіч2014Смаленскі паветАкінчыцыНіна МацяшЗагляне сонца і ў наша аконцаНазоўнікСукенкаПётар МашэраўМэтэароідКазімер ЯгайлавічGMTf0groДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Васіль СёмухаАлесь РазанаўfvrneЮрась ШамецькаОўручУрад Беларускай Народнай РэспублікіПошасьцьГраўжышкіТутэйшыя (п’еса)ПорнасайтУправа КДБ па Віцебскае вобласьціМобі ДыкУладзімер ЗяленскіТаронтаВадзім БолбасАнгельская моваІмбрычакЛацінская моваАмсьціслаўАнтон Сокал-КутылоўскіЭтнічная тэрыторыя беларусаў🡆 More