Беларуска-Іранскія Дачыненьні

Беларуска-іранскія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні між Беларусьсю і Іранам.

Беларуска-іранскія дачыненьні
Беларусь і Іран
Беларуска-Іранскія Дачыненьні
Беларусь
Беларуска-Іранскія Дачыненьні
Іран
Дыпляматычныя місіі
Амбасада Беларусі
ў Іране
Амбасада Ірану
ў Беларусі
Амбасадары
Зьміцер Кальцоў Алірэза Санеі

На 2023 год Амбасада Беларусі ў Іране месьцілася на поўнач ад Тэгерану ў мікрараёне Зафаранье (ваколіца Таджрыш, Шэміранcкая акруга) па завулку Азара, д. 1. Амбасада працавала зь нядзелі па чацьвер а 9:00—13:00 і 14:00—18:00. Консульскі збор за выдачу беларускай візы складаў 60 эўра.

Амбасада Ірану ў Беларусі знаходзілася ў Цэнтральным раёне Менску па Старавіленскім тракце, д. 41А. Афармленьне турыстычнай візы каштавала 15 эўра.

Гандаль

У 2021 годзе беларуса-іранскі гандаль павялічыўся да больш як 30 млн даляраў, зь якіх каля 20 млн $ складаў увоз у Беларусь. Разам з тым, у 2015—2019 гады перад каронавіруснай пандэміяй узаемны гандаль перавышаў 40 млн $, хоць пасьля дасягненьня 150 млн $ у 2017 годзе ўстойліва памяншаўся. Па выніках 2022 год двухбаковы гандаль патроіўся да 100 млн даляраў.

Культура

14 ліпеня 1995 году прадстаўнікі ўрадаў Беларусі і Ірану падпісалі Мэмарандум аб узаемаразуменьні і супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі, адукацыі, спорту і турызму. У 2003 годзе Дні культуры Беларусі ў Іране, у рамках якіх зладзілі прагляд беларускіх фільмаў. Таксама выступілі беларускія сьпевакі Ўладзімер Громаў і Якаў Навуменка. У 2005, 2010 і 2011 гадох прайшлі Дні культуры Ірану ў Беларусі, падчас якіх Беларусь наведалі каля 100 іранскіх дзеячоў культуры: майстры дываноў, акторы, танцоры, краўцы народных строяў, каліграфы і майстры пантамімы. 16 чэрвеня 2019 году ўзнагародзілі пераможцаў 1-га беларуска-іранскага конкурсу мастацкіх перакладаў «Літаратурны мост», якія атрымалі магчымасьць наведаць Беларусь. Агулам 30 іранскіх студэнтаў пераклалі вершы беларускіх пісьменьнікаў.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Беларусі і Міністэрства навукі, дасьледаваньняў і тэхналёгіяў Ірану заключылі Мэмарандум аб узаемаразуменьні ў навукова-тэхнічнай супрацы. На пачатак 2020 году ва ўнівэрсытэтах Беларусі навучалася каля 1000 іранскіх студэнтаў.

Мінуўшчына

18 сакавіка 1993 году ўрады Беларусі і Ірану ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні. 8 сакавіка 1998 году адчынілася Амбасада Беларусі ў Іране. 20 верасьня 1996 годзе Кабінэт міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 621 «Аб адкрыцьці Гандлёвага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран», якое адкрылі 23 траўня 1997 году. 5 сьнежня 1997 году Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 1608 «Аб пераўтварэньні Гандлёвага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран у Амбасаду Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран».

8 сакавіка 1998 году Амбасаду Беларусі ў Іране адчынілі ў ходзе першага візыту прэзыдэнта Беларусі Алякандра Лукашэнкі ў Іран. У лютым 2001 году запрацавала Амбасада Ірану ў Беларусі. У 2004 годзе першы візыт у Беларусі ажыцьцявіў прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі. У 2006 годзе А. Лукашэнка паўторна наведаў Іран. У 2007 годзе Беларусь наведваў іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад.

16 красавіка 2014 году А. Лукашэнка сустрэўся са старшынём Сходу ісламскай рады Ірану Алі Ларыджані. У лютым і жніўні 2017 году старшыня Савету Рэспублікі Нацсходу Беларусі Міхаіл Мясьніковіч правёў афіцыйныя візыты ў Іран. 6—8 верасьня 2018 году Беларусь паўторна наведаў старшыня Сходу ісламскай рады Ірану Алі Ларыджані. 5 жніўня 2021 году ў Тэгеране старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімер Андрэйчанка сустрэўся зь іранскім прэзыдэнтам Ібрагімам Раісі і старшынём Сходу ісламскай рады Махамадам-Багерам Галібафам.

26—27 кастрычніка 2022 году міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей наведаў Іран з афіцыйным візытам, дзе правёў перамовы зь іранскім міністрам замежных справаў Хасэйнам Абдалахіянам. 22—23 лістапада 2022 году старшыня ўраду Беларусі Раман Галоўчанка наведаў Іран, дзе сустрэўся зь 1-м намесьнікам прэзыдэнта Ірану. 12—13 сакавіка 2023 году ў Тэгеране А. Лукашэнка правёў перамовы зь іранскім прэзыдэнтам Ібрагімам Раісі. Па выніках гэтага візыту падпісалі 8 пагадненьняў. 31 ліпеня 2023 году міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін ажыцьцявіў афіцыйны візыт у Іран, дзе сустрэўся зь міністрам абароны і падтрымкі Ўзброеных сілаў Ірану Махамада Ашціяні. У ходзе візыту міністры падпісалі Мэмарандум аб узаемаразуменьні ў вайсковай супрацы.

Беларускія амбасадары

Іранскія амбасадары

  • Махамад Сабуры (да сьнежня 2016 году)
  • Мастафа Авейсі (2017—2019)
  • Саід Яры (29 студзеня 2020 — 2022)
  • Алірэза Санеі (з 21 сакавіка 2023 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Звароты грамадзян // Амбасада Беларусі ў Іране, 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.
  • Навіны (рас.) // Амбасада Ірану ў Беларусі, 2 жніўня 2023 г. Праверана 2 жніўня 2023 г.

Tags:

Беларуска-Іранскія Дачыненьні ГандальБеларуска-Іранскія Дачыненьні КультураБеларуска-Іранскія Дачыненьні МінуўшчынаБеларуска-Іранскія Дачыненьні КрыніцыБеларуска-Іранскія Дачыненьні Вонкавыя спасылкіБеларуска-Іранскія ДачыненьніІранБеларусьМіжнародныя дачыненьні

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.id.au1979Чэлес.ytФранцускі пацалунак.inLinuxКілямэтар1991Фэлікс Гумен.pt.cxЧжэн ХэГенавэфа.ge.ki5Сэкс-турызмЗавайцьАстранамічная адзінкаГалоўчыцы (Гомельская вобласьць)Сяржук Цімохаў.nlБутывілЦыбуля (расьліна)ІнфарматыкаЧасьціцаАнаплязма38Ігар ТурТарас ПрахаськаПрагаРусіфікацыя БеларусіРада Беларускай Народнай РэспублікіЧэрвеньАнгкор-ВатІльняны алейGoogle TranslateІван ШамякінКузьма Чорны27.gm.itФБюджэт191199Адраджэньне мовыНовы ЗапаветБлэкджэкЛацінка.hn.ph58Грэцкая мова0 (год)ЦмокМікола ЕрмаловічОрдэн Зялезнага РыцараРымейка2007.csПрэзыдэнт БеларусіГубэрнатарЛіцьвіны1908Прапаршчык2006Індрых1925.gw224-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага.ciУкраіна🡆 More