Віктар Хрэнін: вайсковы дзяяч Рэспублікі Беларусь

Ві́ктар Гена́дзевіч Хрэ́нін (нар.

1971, Наваградак, Горадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Віктар Хрэнін
Віктар Хрэнін: вайсковы дзяяч Рэспублікі Беларусь
9-ы міністар абароны Беларусі
20 студзеня 2020 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Папярэднік: Андрэй Раўкоў
Камандзір войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня
23 чэрвеня 2015 — 20 студзеня 2020
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 жніўня 1971 (52 гады)
Наваградак, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Бацька: Генадзь Хрэнін
Адукацыя: Омская найвышэйшая агульнавайсковая камандная вучэльня (1992), Вайсковая акадэмія Беларусі (2005)
Узнагароды:
мэдаль „70 гадоў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў“ мэдаль „65 гадоў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў“ мэдаль «60 рокаў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—19145 гг.» юбілейны мэдаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль „70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 рокаў“ ордэн «За службу Радзіме» III ступені За службу Радзіме мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені

9-ы міністар абароны Беларусі (з 20 студзеня 2020 году).

Біяграфія

Бацька — Генадзь Хрэнін, палкоўнік запасу, нарадзіўся ў Пензенскай вобласьці.

Навучаўся ў Расеі. Хадзіў у школу ў Прыморскім краі, а восем клясаў скончыў у вайсковым гарадку «Анадыр-1» у Чукоцкай аўтаномнай акрузе Магаданскай вобласьці. Скончыў Усурыйскую сувораўскую вучэльню і Омскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню. Пасьля служыў камандзірам мотастралковага і выведнага ўзводаў, выведнай роты, намесьнікам камандзіра розных батальёнаў, камандзірам асобнага танкавага і асобнага гвардзейскага мотастралковага батальёнаў.

У 2005 годзе скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі, пасьля служыў у апэратыўным штабе Заходняга апэратыўнага камандаваньня. 28 лютага 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 107 аб прызначэньні Віктара Хрэніна ў годнасьці палкоўніка намесьнікам камандзіра войскаў Заходняга апэратыўнага камандаваньня (ЗАК). 2 ліпеня 2014 году стаў начальнікам штабу і 1-м намесьнікам камандзіра войскаў ЗАК. 23 чэрвеня 2015 году заняў пасаду камандзіра войскаў ЗАК. 20 студзеня 2020 прызначаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь.

20 кастрычніка 2021 году ў Маскве падпісаў зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу дакумэнт аб працягу на 25 гадоў тэрміну дзеяньня Пагадненьняў аб разьмяшчэньні ў Беларусі 43-га вузла сувязі Вайскова-марскога флёту Расеі «Вялейка» і радыёлякацыйнай станцыі «Баранавічы» (Азярэчча, Клецкі раён). 25 траўня 2023 году ў Менску падпісаў з Шайгу дакумэнты аб вызначэньні парадку ўтрыманьня расейскай ядзернай зброі ў сховішчы на тэрыторыі Беларусі.

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў

21 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня ЭЗ, Хрэнін адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйсу FR4978 у Менску 23 траўня 2021 году, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега. Акрамя таго, Хрэніна ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швайцарыя. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

24 лютага 2022 года быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя сьісы Аўстраліі, Японіі, Новай Зэляндыі ды Украіны.

Крыніцы

Tags:

1971БеларусьГарадзенская вобласьцьНаваградакРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МаркёрСлуцакДразды (гурт)Даўгерд (імя)Ян ДаўгердНямецка-савецкая вайнаФундацыя «Вікімэдыя»МастурбацыяСанскрытПракляты ўтульны домГеаграфічныя каардынатыБусел белыПрастытуцыяРаксаланаНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяВялікае Княства ЛітоўскаеПастава на каленяхВасьміканцовы крыжЛявон ВольскіСадружнасьць нацыяўМаксім ЛужанінНёманКонтаўтМікалай ІгнатовічАдам БагдановічЭльбасанТэўдырых IРасейцыСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіІнвэстыцыяАсыЧэмпіянат Эўропы па футболеЯн ГінтаўтGoogleБеларускі студэнцкі саюзЗавіша ГудзігердавічАлейЗяновічыГэрманштат СыбіўРамантызмПаліндромУладзімер КараткевічМанівідЗнак рашоткі (актаторп)Шчыльнасьць насельніцтваАўстраліяГабрэіПтушкі і гнёздыВікісховішчаЧарлз ДарвінАлехна ДавойнавічДабяслаў КезгайлаСудзімонт ДоргевічЧасопісЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Апавядальны сказРужа кветкаСукупны ўнутраны прадуктДзед-БарадзедДотык пісі рукоюАўген БартульКампутарПарнафільм у ФранцыіДаўгайлаВальжына ЦярэшчанкаПлюсАдвакатКунілінгус🡆 More