Беларуска-Расійскі Слоўнік Байкова І Некрашэвіча

«Беларуска-расійскі слоўнік» Байкова і Некрашэвіча — беларуска-расейскі слоўнік, падрыхтаваны пад рэдакцыяй Міколы Байкова і Сьцяпана Некрашэвіча і выпушчаны Дзяржаўным выдавецтвам Беларусі ў Менску ў 1926 годзе.

Меў 356+IV старонак, каштаваў 2 рублі.

Гісторыя

Слоўнік быў падрыхтаваны згодна з заданьнем Інбелкульту ўсяго за 4 месяцы і быў аддадзены ў друк у 1925, але не выходзіў з друку да пачатку 1927. Пасьля масавых рэпрэсіяў у беларускім навуковым асяродзьдзі (1929—1931) карыстацца слоўнікам, як і іншымі працамі «ворагаў народа», было забаронена, кнігі былі перададзеныя ў бібліятэчныя спэцфонды.

У 1993 годзе слоўнік перавыдадзены факсымільным спосабам выдавецтвам «Народная асьвета» (сэрыя «Беларуская мова: гісторыя і сучаснасьць»).

Апісаньне

Слоўнік утрымліваў больш за 20 тыс. словаў, большую частку зь якіх складалі словы агульнага ўжываньня, значна меншую — навуковыя тэрміны, прафэсіяналізмы, некаторыя ўласныя беларускія імёны, назвы беларускіх гарадоў і рэк, устойлівыя спалучэньні словаў. Рэестравыя беларускія словы забясьпечаныя асобнымі граматычнымі і стылістычнымі пазнакамі. Прыкладаў ужываньня няма, бо аўтары жадалі скараціць аб’ём слоўніка.

Па выпуску слоўніка адзначалася, што слоўнік няпоўны, ня мае некаторых вельмі патрэбных словаў (г. зн., складзены без належнага іх выбару), утрымлівае штучныя словы, русізмы, палянізмы; шмат якія беларускія словы патлумачаны няправільна або недакладна. Слоўнік складзены без належнай крытыкі (напрыклад, неапраўдана ўведзена нелітаратурная лексыка). Агульнай ацэнкай Я. Лёсіка была парада «адносіцца да слоўніка з асьцярожнасьцю» і канстатацыя таго, што слоўнік Насовіча надалей заставаўся недасягнёнай тады велічынёй.

Глядзіце таксама

  • Расійска-беларускі слоўнік Байкова і Некрашэвіча

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларуска-Расійскі Слоўнік Байкова І Некрашэвіча ГісторыяБеларуска-Расійскі Слоўнік Байкова І Некрашэвіча АпісаньнеБеларуска-Расійскі Слоўнік Байкова І Некрашэвіча Глядзіце таксамаБеларуска-Расійскі Слоўнік Байкова І Некрашэвіча ЗаўвагіБеларуска-Расійскі Слоўнік Байкова І Некрашэвіча КрыніцыБеларуска-Расійскі Слоўнік Байкова І Некрашэвіча ЛітаратураБеларуска-Расійскі Слоўнік Байкова І Некрашэвіча Вонкавыя спасылкіБеларуска-Расійскі Слоўнік Байкова І НекрашэвічаДзяржаўнае выдавецтва БеларусіМенскМікола БайкоўСьцяпан Некрашэвіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГаянаБеларусыГайлімінЯнка БрыльЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)ГоПоўдзеньВікіАлесь Бадак2020Сельская гаспадаркаВасіль Быкаў.kyХатыньАлег ЖданБуйвідЛявон БаразнаДэмакратыяЗагляне сонца і ў наша аконцаАрцём АрашонакВостраў сьлёзМачанкаДзяржаваГабрэіБэрнатІзбутКалдуныЗначэньнеПарнаграфіяMozilla FirefoxСяляваАляксей ДудараўАнатоль БутэвічПаставыСьвятлана АлексіевічБерасьцейская вобласьцьАдвечным шляхамІнтэрстэларДвукосьсе1919КрумкачХрысьціянстваGoogleЛеанард ПацейРэстаранСтрахВольга ГапееваІмпрэсіянізмКавалёўАнатоль КлышкаАляксей БелыБеларускі клясычны правапіс2024КазаньСамасейГісторыя МенскуБліныМікола МятліцкіКанадаЛявон ВашкоУкраінаЖанна Некрашэвіч-КароткаяЛагойскЦэнтонВольная Беларусь (рух)1493Артур ВольскіКірыл Коктыш26 красавікаАладкіРакета-носьбіт🡆 More