Аўстрыйская Кухня: кулінарныя традыцыі Аўстрыі

Аўстрыйскую кухню часта атаясамліваюць зь венскай кухняй, хоць традыцыйнае кулінарнае мастацтва Аўстрыі знаходзіць сваё адлюстраваньне ў разнастайнасьці рэгіянальных варыяцыяў, абумоўленых агульнай гісторыяй Аўстра-Вугорскай імпэрыі.

У аўстрыйскай кухні спляліся разам кулінарныя традыцыі Вугоршчыны, Багеміі, Баварыі і Італіі. Запазычаныя зь іншых краінаў стравы і тэхналёгіі падрыхтоўкі інтэграваліся і адаптаваліся да мясцовых традыцый. Аўстрыйская кухня вядомая для ўсяго сьвету перш за ўсё выпечкай і прысмакамі. Сусьветную вядомасьць атрымаў венскі шніцаль.

Аўстрыйская Кухня: Напоі, Закускі, Асноўныя стравы
Венскі шніцаль з бульбай
Аўстрыйская Кухня: Напоі, Закускі, Асноўныя стравы
Торт «Захэр»
Аўстрыйская Кухня: Напоі, Закускі, Асноўныя стравы
Венскі мэлянж

Напоі

  • Кава: Аўстрыйцы вельмі любяць каву, у розных варыяцыях (напрыклад, венскі мэланж) яго падаюць у кафэ. У асноўным, у рэцэптах выкарыстоўваецца гатунак мока. Таксама, ёсьць адмысловы від дэсэрту з выкарыстаньнем кавы, раней зваўся «венская кава» — кава па-льеску.
  • Гарачы чакалад.
  • Безалькагольныя напоі: альмдудлер.
  • Піва: Піўныя традыцыі перанятыя зь Нямеччыны, піва падаецца ў ёмістасьцях 0,2 літру (Pfiff), 0,3 літру (Seidel або kleines Bier) і 0,5 літру (Krügerl, Halbe або großes Bier). На піўных фэстах піва наліваецца ў літровыя і двухлітровыя куфлі, як у суседняй Баварыі. Найбольш папулярныя гатункі піва, якія варацца ў Аўстрыі — лягер (Märzen), нефільтраванае піва Zwicklbier і пшанічнае піва Stiegl. На Каляды традыцыйна варыцца бок.
  • Віно: Аўстрыйскія віны вырабляюць галоўным чынам на ўсходзе краіны ў Ніжняй Аўстрыі, Бургенляндзе і Штырыі. Маладое віно, званае хойрыгер, атрымала сваю назву ад вінаграднікаў каля Вены.
  • Іншыя алькагольныя напоі: У розных землях рыхтуецца вялікая колькасьць сыдраў, шнапсаў, лікёраў, у аснове якіх фруктовыя кампанэнты.

Закускі

Сярод закусак пераважаюць розныя сандвічы з каўбасамі, вэнджанінай, сырамі.

Асноўныя стравы

Асноўныя стравы аўстрыйскай кухні былі галоўным чынам запазычаныя, напрыклад, гуляш або курыны папрыкаш з вугорскай кухні. Тым ня менш шматлікія стравы атрымалі спэцыфіку «па-аўстрыйску».

  • Венскі шніцаль
  • Курыца па-вугорску
  • Тафэльшпіц — адварное ялавічнае філе з яблычным хрэнам
  • Бойшэль
  • Цвібэльростбратэн
  • Ванілеростбратэн
  • Ростбіф Жырардзі
  • Краўтфлекэрль — страва з капусты з аўстрыйскімі макароннымі вырабамі флекэрль

Дэсерты

  • Маўр у кашулі

Літаратура

  • Franz Maier-Bruck: Das große Sacher-Kochbuch. Die österreichische Küche. Seehamer, Weyarn 1994, ISBN 3-929626-27-6.
  • Eva Mayer-Bahl, Karl Schuhmacher (Verf.); Josef Zauner (Hrsg.): Das große Buch der österreichischen Mehlspeisen. Süße Traditionen von der Kaiserzeit bis heute. BLV, München 1997, ISBN 3-405-15175-9.
  • Karl Obauer, Rudolf Obauer: Das neue österreichische Kochbuch. 230 Klassiker und neue Kreationen. Zabert Sandmann, München 1999, ISBN 3-932023-38-2.
  • Ingrid Pernkopf, Renate Wagner-Wittula: Die traditionelle österreichische Küche. Pichler, Wien 2012, 431 Seiten, ISBN 3-85431-610-0.
  • Ewald Plachutta, Christoph Wagner: Die gute Küche. Verlag Orac, Wien ca. 1994, ISBN 3-7015-0310-9.

Вонкавыя спасылкі

Аўстрыйская Кухня: Напоі, Закускі, Асноўныя стравы  Аўстрыйская кухнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Аўстрыйская Кухня НапоіАўстрыйская Кухня ЗакускіАўстрыйская Кухня Асноўныя стравыАўстрыйская Кухня ДэсертыАўстрыйская Кухня ЛітаратураАўстрыйская Кухня Вонкавыя спасылкіАўстрыйская КухняАўстра-Вугорская імпэрыяАўстрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МальдывыЗавайцьЯкуб КоласОрдэн Пагоні.krЗянон Пазьняк1938Відын (імя)1995КойданаўСафі МарсоІндаэўрапейскія мовыПрапаршчыкСяргей МінаеўМялеці СматрыцкіУладзімер Дубоўка.gpБеларуская мова.tf.mzБерасьцеЯсон СмагаржэўскіGoogleСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіПарцалянавая фабрыка ЧэлсіБелая дзіркаЭякуляцыяМаксім БагдановічГерман (імя).aqСабака1326Аснова слова19641916Вадзім Саранчукоў.dm.skАльтэрнатыўная парнаграфіяКрыж Сьвятога БэнэдыктаВалеры МаракоўСарвідЛідаВагінальны сэкс.ehТаінстваЛацінская моваКарл V Мудры71Пошукавая аптымізацыяЯн СерадаМарат Маркаў.vc1935.bjГомель.gdЛаскаценьДрыса.iqПарнаграфія-гонза2020Грэцкая драхмаВільня1950Аўстралійскія Альпы92.plМанфрэд.cv🡆 More