Арцём Чалядзінскі (нарадзіўся 29 сьнежня 1977 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Арцём Чалядзінскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 сьнежня 1977 (46 гадоў) Менск, БССР | |
Рост | 186 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2002 2002—2003 2004—2008 2009 2010 2011 2012—2016 2016 2017 | Дынама Менск Сокал Мэталюрг Запарожжа Табол Нафтан Шахцёр Салігорск Тарпэда-БелАЗ Дынама Менск Крумкачы | 76 (4) 43 (1) 111 (5) 10 (0) 32 (0) 9 (2) 97 (8) 9 (1) 22 (0) |
Зборныя | ||
2002—2007 | Беларусь | 7 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2021—2022 | Дынама Менск | |
2024— | Менск |
Пачаў займацца футболам ва ўзросьце 6 гадоў. Выхаванец менскай СДЮШАР «Дынама». Выступаў за менскае «Дынама» й саратаўскі «Сокал». У 2003 годзе перайшоў у «Мэталюрг» (Запарожжа), у камандзе некалькі гадоў выступаў як капітан. Расстаўся з запароскім клюбам з-за таго, што не сышоўся з кіраўніцтвам у фінансавых умовах падаўжэньня кантракту. Узімку 2009 году перайшоў у казаскі «Табол», падпісаў кантракт па схеме «1+1». У сакавіку 2010 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан».
Узімку 2011 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр». Разам з камандай дайшоў да фіналу Кубка чэмпіёнаў Садружнасьці 2011 году, тады «Шахцёр» прайграў азэрбайджанскаму «Інтэру» (0:0 асноўны час, 5:6 па пэнальці).
З 2012 году гулец клюбу «Тарпэда-БелАЗ», дзе зьяўляецца капітанам каманды. У жніўні 2016 году перайшоў у менскае «Дынама». У студзені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Крумкачы». Пасьля сэзону 2017 году завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнэрскі штаб дублёраў менскага «Дынама».
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 14 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 12 | 3 | |
Дынама Менск | 9 | 1 | ||
Крумкачы | 2017 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Арцём Чалядзінскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.