Арганічная Хімія

Арганічная хімія — галіна хіміі, якая вывучае пабудову, фізычныя і хімічныя ўласьцівасьці, рэакцыі і стварэньне (сынтэзам ці іншымі шляхамі) вугляродазьмяшчальных злучэньняў, вуглевадародаў і іх вытворных.

Гэтыя злучэньні могуць утрымліваць вялікую колькасьць розных элемэнтаў, у прыватнасьці вадарод, тлен, азот, галягены і гэтак далей.

Арганічная Хімія
Структура малекулы мэтану: адлюстраваныя сыгма-сувязі і куты паміж атамамі вадароду.

Пабудова арганічных злучэньняў вельмі разнастайная, адпаведна і разнастайныя ўласьцівасьці арганічных злучэньняў, што робіць магчымым іх выкарыстаньне практычна ў любой галіне дзейнасьці чалавека. Яны закладаюць аснову, ці самі зьяўляюцца складнікамі вялікай колькасьці рэчаў: ежа, плястмасы, лекі, нафтахімія і шмат іншага. Гэтыя злучэньні таксама зьяўляюцца асновай усіх біяпрацэсаў на Зямлі.

Арганічная хімія, як і ўсе навукі, разьвіваецца разам з патрэбамі часу. Дасягненьні ад дасьледаваньняў у арганічнай хіміі даюць плён ва ўсіх сфэрах гаспадарчай дзейнасьці: біяхіміі, фармацыі, стварэньні і выкарыстаньні арганічных угнаеньняў.

Характарыстыка

Паколькі арганічныя злучэньні часта існуюць у выглядзе сумесяў, былі распрацаваныя розныя мэтады для ацэнкі іхнай чысьціні, асабліва важнымі зь якіх зьяўляюцца мэтады храматаграфіі, як то ВЭВХ і газавая храматаграфія. Традыцыйныя мэтады падзяленьню сумесяў уключаюць перагонку, крышталізацыю і экстракцыю растваральнікам.

Арганічныя злучэньні традыцыйна характарызуюцца рознымі хімічных тэстамі, гэтак званых «мокрых» мэтадаў, але такія тэсты былі ў значнай ступені выцесьненыя спэктраскапічнымі або іншымі кампутарнымі мэтадамі аналізу. Наступныя галоўныя аналітычныя мэтады пералічаны прыблізна ў парадку карыснасьці:

  • Ядзерны магнітны рэзананс (ЯМР) зьяўляецца найбольш часта выкарыстоўваным мэтадам, часта дазваляе атрымаць поўную інфармацыю наконт злучэньняў атама і нават стэрэахімію праз карэляцыйную спэктраскапію. Асноўныя складовыя атамы арганічнай хіміі — вадарод і вуглярод — існуюць у прыродзе як спагадлівыя ад ядзернага магнітнага рэзанансу ізатопы, 1Н і 13С адпаведна.
  • Элемэнтавы аналіз абапіраецца на дэструктыўны мэтад, які выкарыстоўваецца для вызначэньня элемэнтавага складу малекулы. То бок, ён базуецца на расчапленьні рэчыва на малекулы.
  • Мас-спэктрамэтрыя паказвае малекулярную масу злучэньня і, праз мадэлю фрагмэнтацыі, на ейную структуры. Мас-спэктрамэтрыя, як правіла, вызначае дакладную формулу злучэньня і выкарыстоўваецца замест элемэнтавага аналізу. У ранейшыя часы, мас-спэктрамэтрыя была абмежаваная да аналізу нэўтральных малекулаў, але сучасныя мэтады іянізацыі дазваляюць атрымаць «мас-спэктромэтар» практычна любога арганічнага злучэньня.
  • Крышталяграфія можа быць карыснай для вызначэньня малекулярнай геамэтрыі, калі ёсьць магчымасьць атрымаць монакрышталь матэрыялу, і гэты крышталь зьяўляецца рэпрэзэнтатыўным для рэчыва. Высокая ступень аўтаматызацыі праграмнага забесьпячэньня дазваляе вызначыць структуру на працягу некалькіх гадзінаў пасьля атрыманьня падыходнага крышталю.

Традыцыйныя спэктраскапічныя мэтады, як то інфрачырвоная і ўльтрафіялетавая спэктраскапія, аптычнае кручэньне забясьпечваюць адносна неспэцыфічную структурную інфармацыю, але застаюцца ў выкарыстаньні для канкрэтных клясаў злучэньняў. Традыцыйна паказчык пераламленьня і шчыльнасьці таксама маюць важнае значэньне для ідэнтыфікацыі рэчываў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АзотВадародВуглевадародыВугляродГалягеныТленХімічная рэакцыяХімічны элемэнтХімія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПружаныПошукавая аптымізацыяМікі МаўсЗборная Ангельшчыны па футболеГалёнСамасейМікіта КрыўцоўЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць).neАлесь ПетрашкевічTor BandМаркёрЛявон ВашкоВалошкаВікінавіныКушмакДзень Зямлі1991ЭканомікаАСалатная цыкорыяЗаходнепалеская моваE (літара)СанскрытЮры БеленькіМіхась БаразнаІмёны ліцьвінаўВасіль БыкаўВострая брамаТожабеларусМастацкая літаратураБітва пад ВоршайКліматДзейнікКніга прарока ДаніілаМенскКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Савушкін прадуктГісторыя ЎшачаўКазімер ЯгайлавічОйча нашЛітаратурныя жанрыПолацакПрыдатак (мовазнаўства)БайструкПратэстанцкая РэфармацыяЛеанід ГалубовічVolvo CarsНямецка-савецкая вайнаСтарабеларуская моваВольныя матэрыялыЯнка МаўрІгар СідарукАнатоль БутэвічКарлес ПудждэмонДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьКірыл КоктышЗянон ПазьнякЗлучнікІван ЧыгрынаўMozilla FirefoxБарыс РагуляЗлучаныя Штаты АмэрыкіАзіяСяляваАнатоль ІвашчанкаГо🡆 More