Арабскі Альфабэт

Ара́бскі альфабэ́т, ара́біца (па-арабску: أبجدية عربية‎) — сыстэма пісьма, якая выкарыстоўваецца для запісу некаторых моваў Азіі і Афрыка, у першую чаргу для арабскай мовы і у́рду.

Пасьля лацінскага альфабэту арабскі зьяўляецца другой па распаўсюджанасьці сыстэмай пісьма ў сьвеце. Ён складаецца з 28 літараў, запіс якіх адбываецца справа налева. Як і іншыя кансанантныя пісьменнасьці, як то габрэйскі альфабэт, арабскі альфабэт ня ўтрымліваў спачатку галосныя, але на сёньня яны прысутнічаюць у ім.

Арабскі Альфабэт
Словазлучэньне арабская мова, запісанае арабскім пісьмом.

Першапачаткова арабскі альфабэт выкарыстоўваўся для запісу арабскай мовы, адным з найбольш вядомых і значных помнікаў пісьма на якой зьяўляецца Каран, сьвятая кніга мусульман. З распаўсюджаньнем Іслама альфабэт стаў выкарыстоўвацца ў іншых мовах, у тым ліку зь іншых моўных групаў. Гэтак, у зьмененым выглядзе і ў розныя часы арабскае пісьмо атрымалі пэрсыдзкая, бэлудзская, малайская мовы, урду, пушту, фула і мандзінка (у Заходняй Афрыцы); суахілі (Усходняя Афрыка); браўі (Пакістан); кашмірская мова, сындхі, балці і панджабі (Пакістан); арві (Шры-Ланка і Паўднёвая Індыя); кітайская і ўйгурская мовы (Кітай і Цэнтральная Азія); казаская, кыргыская і ўзбэцкая мовы (усе ў Цэнтральнай Азіі); азэрбайджанская моваІране); курдзкая моваІраку і Ірану); беларуская мова (аль-кітабы, у асноўным сярод беларускіх татараў); асманская, басьнійская і гішпанская мовы.

Арабскі альфабэт паходзіць ад набатэйскага альфабэту, які разьвіўся з арамэйскага альфабэту, які ў сваю чаргу ўзыходзіць да фінікійскага альфабэту. Арабскі альфабэт уключыў у сябе ўсе літары арамэйскай мовы і дадаў да іх літары, якія адлюстроўваюць спэцыфічна арабскія гукі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Арабскі Альфабэт  Арабскі альфабэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

АзіяАрабская моваАфрыкаЛацінскі альфабэтПісьмоУрду

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гейтарт10 студзеняПтушкіПрыказка1896Беларускае ПалесьсеГрамадзкі набытакГрыгорыюс V (папа рымскі)Memento moriКамянецНацыяналізацыяНестар МахноПершая сусьветная вайнаМіхал Клеафас АгінскіЖырандоляВялікае Княства ЛітоўскаеВэб-сэрвэрВіталь ВольскіЛяндвароваТыраспальМікола ПапекаКастусь КаліноўскіДзьвінскВусякіЗьміцер СаўкаПадаграЮры БеленькіРаіса БаравіковаІван МележСуд Маскоўскага раёну (Менск)Гайла (імя)Беларускі нацыяналізмПагоняАндрэй ХадановічІталіяПастава на каленяхЮрка МонічРыфмаЯн СерадаДрысьвяты (вёска)Франц КафкаБобраРамантызмЛяхавіцкі замакБеларусыСлоўнікПошукавая аптымізацыяЭўфрасіньня ПолацкаяМікола МятліцкіМастацтва14 красавікаЧасьціна мовыHTMLДарога Р6 (Беларусь)1467ЛіцьвіныЛеанід ДайнекаМарыя МартысевічУладзімер Арлоў (гісторык)ШмоняЖамойцьВэб-сайтАдам МіцкевічНарвідСолыСонцаЛірыка🡆 More