Антон Баліцкі: беларускі дзяржаўны дзяяч, публіцыст

Антон Васілевіч Баліцкі (4 верасьня 1891, вёска Балічы Гарадзенскага павету — 31 кастрычніка 1937, Менск) — беларускі дзяржаўны дзяяч, публіцыст.

Народны камісар асьветы БССР (1926—1929), адзін з актыўных дзеячоў палітыкі беларусізацыі.

Антон Баліцкі
Антон Баліцкі: Біяграфія, Творы, Памяць
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 (16) верасьня 1891
Памёр: 31 кастрычніка 1937(1937-10-31) (46 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Біяграфія

Скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю (1910), потым працаваў настаўнікам. Паступіў у Віцебскі настаўніцкі інстытут, зь якога ў 1915 годзе яго мабілізавалі ў войска.

З 1916 году ваяваў на Румынскім фронце. Удзельнік Лютаўскай рэвалюцыі на фронце, старшыня салдацкага камітэту 300-га Заслаўскага пяхотнага палку ў складзе 75-й пяхотнай дывізіі, сябра гарнізоннага салдацкага камітэту ў Бэндэрах, ваенны камісар Бэндэрскага павету. Удзельнічаў у змаганьні супраць карнілаўшчыны.

У 1917—1920 гадох браў удзел у беларускім грамадзка-палітычным жыцьці — гуртаваў беларусаў-вайскоўцаў, арганізоўваў беларускія школы ў Адэсе. Быў памочнікам камісара і ўпаўнаважаным у нацыянальна-палітычных справах Беларускага нацыянальнага камісарыяту Адэсы, які вітаў абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пазьней стаў сакратаром кансуляту БНР у Адэсе. У красавіку 1918 году выяжджаў у Кіеў, дзе працавала дэлегацыя Народнага Сакратарыяту БНР. У час выступу ў Кіеўскім унівэрсытэце ўпершыню агучыў лёзунг «Жыве Беларусь!» як палітычны нацыянальны заклік (што ў 1931 годзе паставіў яму ў віну Сямён Вальфсон).

У 1919 годзе навучаўся ў Адэскім сельскагаспадарчым інстытуце. У лістападзе 1919 году ўступіў ва Ўкраінскую партыю камуністаў-барацьбітоў (па ўсталяваньні савецкай улады ўлілася ў РКП(б)). Стварыў і ўзначаліў партызанскі аддзел, які дзейнічаў супраць дзянікінцаў у Прыднястроўі. З 1920 году сябра калегіі Адэскага губэрнскага аддзелу народнай асьветы (Беларуская секцыя), загаднік палітычнай асьветы, старшыня губэрнскага саюзу работнікаў асьветы.

У 1921 годзе вярнуўся ў Беларусь, з кастрычніка 1921 году быў намесьнікам наркаму, у 1926—1929 гадох наркам асьветы БССР. Адзін з творцаў і праваднікоў палітыкі беларусізацыі. Публікаваў артыкулы з пытаньняў нацыянальнай і культурнай палітыкі. Удзельнічаў у распрацоўцы і стварэньні сыстэмы сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Быў правадзейным сябрам Інбелкульта, старшынём сэкцыі беларускай мовы і літаратуры. У 1929—1930 гадох быў сябрам ЦВК БССР.

У 1929 годзе з разгортваньнем кампаніі змаганьня з «нацыянал-дэмакратызмам» трапіў пад агонь несправядлівай крытыкі і публічнага цкаваньня. Арыштаваны ДПУ БССР 3 верасьня 1930 году ў Менску паводле сфабрыкаванай справы «Саюзу вызваленьня Беларусі». Асуджаны пастановай калегіі АДПУ СССР 18 сакавіка 1931 году за «антысавецкую дзейнасьць» да 10 гадоў канцэнтрацыйных лягераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лягер НКУС. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Антона Баліцкага прадугледжвалася «спальваць».

Пры паўторным разглядзе справы 30 кастрычніка 1937 году атрымаў ад Вайсковай калегіі Вярхоўнага суду СССР сьмяротны вырак. Расстраляны ў Менску. Па першым выраку рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суду БССР 14 чэрвеня 1988 году, па другім — 25 сакавіка 1958. Асабовая справа Б. № 20950-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Жонка — Т. Баліцкая, гадаваў дваіх дзяцей.

Творы

  • Інстытут беларускай культуры // Асьвета. № 3, 1924.
  • Беларусізацыя культурна-асьветных устаноў // Полымя. № 4, 1925.

Памяць

Імя Антона Баліцкага носіць адна з вуліцаў Горадні.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Антон Баліцкі БіяграфіяАнтон Баліцкі ТворыАнтон Баліцкі ПамяцьАнтон Баліцкі КрыніцыАнтон Баліцкі ЛітаратураАнтон Баліцкі Вонкавыя спасылкіАнтон Баліцкі1891193731 кастрычніка4 верасьняБалічы (Гарадзенскі раён)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларусізацыяГарадзенскі павет (Гарадзенская губэрня)Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Перапіс насельніцтва Беларусі (2019)Сярэднебасьнійскі кантонНавінкі (газэта)Рэал Бэтыс СэвільляКопны судПарнафільм у ФранцыіПарнаграфія ў БразылііБеларуская ВікіпэдыяРэфэрэндум у Беларусі 2004 годуДэбіян1918Вольга ЧамаданаваЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіНор (імя).nuGoogleЯзэп ВаронкаЛітваКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)Гердзень (імя)ВарняныМужчынская зборная Славаччыны па баскетболеПалятухаНаркамаўкаПрафэсар1917Зянон ПазьнякГерб БеларусіРасейская акупацыя БеларусіПлаваньнеГадзіньнікВірусПортуФранцузыМосТэхасБанан (плод)1957КукурузаЛінкальншыр2004Каменка476Ў27 сакавікаЯнка КупалаДэйвід Лойд Джордж1992Зьміцер Хведарук4 чэрвеняГрамадзкі набытак1771Унівэрсальны чалавекСьпіс гарадоў БеларусіАндрэй МукавозчыкПандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019)17011884VerbumБеларуская дзіцячая літаратураX (сацыяльная сетка)Юзэф ЯмантСымпсаныЗнак бядыСыстэмы зьлічэньняУсходняя ЭўропаДотык пісі рукою1739Рэгіёны Францыі🡆 More