Мастак Андрэй Павук

Андрэ́й Паву́к (28 лістапада 1907 — 18 траўня 1990) — беларускі мастак.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Павук.
Андрэй Павук
Мастак Андрэй Павук
Дата нараджэньня 28 лістапада 1907
Месца нараджэньня Пружаны Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 18 траўня 1990
Месца сьмерці Пружаны Берасьцейскай вобласьці, БССР
Занятак мастак

Жыцьцяпіс

З пачаткам Першай сусьветнай вайны сям’я накіравалася ў бежанства. У 8-гадовым узросьце Андрэй вярнуўся ў Пружану, жыў на міласьціну, працаваў пастухом, ганчаром.

У 18-гадовым узросьце, адмовіўшыся браць у рукі зброю (прыняў хрысьціянства), атрымаў два гады турэмнага зьняволеньня. Падчас адбыцьця пакараньня ў Варшаўскай турме пазнаёміўся з такім самым арыштантам, польскім мастаком Людвікам Шандароўскім (польск. Ludwik Szenderowski), ад якога пераняў захапленьне маляваньнем.

Скончыў рэгенцкія курсы. Віртуозна іграў на скрыпцы, мандаліне, гітары, піяніне.

Па Другой сусьветнай вайне скончыў пэдагагічныя курсы, два гады працаваў настаўнікам пачатковых клясаў у Сланімцах. Пасьля выкладаў маляваньне ў Пружанскай пэдвучэльні. Месца працы даводзілася мяняць часта праз рэлігійныя перакананьні.

У 40-гадовым узросьце, маючы трох дзяцей, пайшоў працаваць фатографам, аднак празь месяц быў звольнены і стуль. Цягам 9 рокаў працаваў тынкоўшчыкам у розных вайсковых частках.

У 65-гадовым узросьце пайшоў на пэнсію. У Саюз мастакоў Беларусі так і ня быў прыняты.

Жыў у Пружанах па вуліцы Каліноўскага.

Творчасьць

Маляваньнем займаўся ў вольны час. Навуку атрымаў толькі ад Людвіка Шандароўскага падчас іхняга зьняволеньня, болей нідзе не вучыўся.

Маляваў на любым падручным матэрыяле: фанэры, дрэве, палатне, кардоне. Малюнкі вазіў на продаж у Бярозу, Пінск, Маларыту, Берасьце. Гэта дазваляла існаваць сям’і і атрымоўваць сродкі дзеля працягу маляваньня.

Творы мастака захоўваюцца ў сям’і, у прыватных калекцыях вернікаў-эвангелістаў, у музэі «Пружанскі палацык».

Літаратура

  • Ганна Хадаровіч. «Будзь верны да смерці…» // Раённыя будні. — 8 верасьня 2001.

Tags:

18 траўня1907199028 лістападаМастак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бобінка.hm60ЦаркваБраціслаўскі замакПавукі1956NetflixМарк ШагалЖыгімонт.paBlack SabbathЖнівеньскі путч.gd.veАдам Русак.irІнфарматыкаРасеяПрыдатак (мовазнаўства).gnКотРуднае (Гомельская вобласьць)Беларусазнаўства39B2007ПрэсьбітэрыянстваАгаё30Максім ГарэцкіТаварыства беларускай школыПатрыярх (царкоўны сан)LinuxЛюблінская уніяМінэтВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняКастусь Каліноўскі.hr.svБаранавіцкі раён.lvЛяндвароваШлях з варагаў у грэкіПростая форма імпэрфэкту будучага часу дзеясловаўЭстонская чыгункаФальваракПавал УрбанШтрых-код.cuАндрэй ВасілаЧасьціцаІнтэробангНіл ГілевічТэлебачаньне ў Летуве.mg2006Ігар Тур30 красавікаЛеў СапегаПарнаграфія для жанчынСтогадовая вайна1953ВідзыПольшчаМагдэбурскае праваАдраджэньне мовыКароніс (тэкставы сымбаль)Землятрус у Турэччыне і Сырыі (2023)Байка44НазоўнікНародны АльбомСалатная цыкорыя🡆 More