Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані

Алі Акба́р Хашэмі́ Рафсанджані́ (па-пэрсыдзку: علي اکبر هاشمی رفسنجانی‎‎; нарадзіўся 25 жніўня 1934 у Нузе — памёр 8 студзеня 2017 у Тэгеране) — аятала, уплывовы іранскі дзяржаўны дзяяч, старац Рады ўгоды.

Старшыня Сходу ісламскай рады Ірану ў 1980—1989, прэзыдэнт Ірану ў 1989—1997.

Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані
علي اکبر هاشمی رفسنجانی
Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані
Старац у Радзе старцаў (Іран)
сьнежань 2006 — студзень 2017
Старшыня Рады старцаў
25 чэрвеня 2007 — 8 сакавіка 2011
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 жніўня 1934
Памёр: 8 студзеня 2017 (82 гады)
Сьцяг Ірану Тэгеран
Партыя:
Сужэнец: Effat Marashi[d]
Дзеці: Faezeh Hashemi Rafsanjani[d], Mohsen Hashemi[d], Yasser Hashemi Rafsanjani[d], Mehdi Hashemi Rafsanjani[d] і Fatemeh Hashemi Rafsanjani[d]
Маці: Хаджые Ханум Махбібі
Адукацыя: Аятала
Узнагароды:
Order of Fath

Рафсанджані быў выбраным старшынём мачлісу ў 1980 годзе. Выконваў абавязкі старшыні да 1989 году. Быў прэзыдэнтам з 1989 году да 1997 году. Адыграў значную ролю ў выбраньні Алі Хамэнэя Рахбарам. У 2005 годзе спрабаваў выбраньня на пасаду прэзыдэнта, але прайграў Ахмадзінэжаду. Рафсанджані за межамі Ірану мае выгляд спакойнага разважлівага дзяржаўнага мужа, які выступае за рынкавыя адносіны й зьмякчэньня вострых адносін з ЗША. У 1997 годзе ў Нямеччыне пайшлі чуткі, што Рафсанджані разам з Алі Хамэнэем кіруе спробамі расправіцца з праціўнікамі ўраду Ірану ў Эўропе. 11 траўня 2013 году Рафсанджані спрабаваў дабіцца ўхвалы Рады старажоў шарыяту на ўдзел у выбарах прэзыдэнта, але 21 траўня 2013 году Рада адхіліла кандытатуру Рафсанджані.

Раньняе жыцьцё

Рафсанджані нарадзіўся ў вёсцы Бахраман каля места Рафсанджан, што ў Кэрманскай вобласьці, у сям’і купца арэхамі. Яго маці Хаджые Ханум Махбібі памерла ва ўзросьце 90 гадоў 21 сьнежня 1997 году. Вучыўся Рафсанджані ў Куме разам з Хамэйні, пазьней яны сталі таварышамі ў сумеснай барацьбе з урадам шаха Махамата Раза Пахлаві.

Старшыня Сходу ісламскай рады

Рафсанджані быў выбраным першым старшынём Сходу ісламскай рады-мачліс ў 1980 годзе пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе. Гэтую пасаду ён займаў 9 гадоў. Пасьля сьмерці Хамэйнея Рафсанджані быў выбраным прэзыдэнтам замет стаўшага Рахбарам (колішняга прэзыдэнта) Алі Хамэнэя.

Прэзыдэнт Ірану

Рафсанджані стаўшы прэзыдэнтам выступаў супраць дзяржаўнага ўмяшаньня ў гаспадарку. Быў прыхільнікам перадачы дзяржаўных прадпрыемстваў грамадзянам Ірану. Выступаў супраць перадачы ў дзяржаўную ўласнасьць нават тых прадпрыемстваў, якімі валодалі ворагі Ісламскага Ірану.

Дзейнасьць у Іране

Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані 
Рафсанджані старшыня мачлісу й Алі Хамэнэі

У адносінах унутраных Рафсанджані пачаў выступаць за спакойныя адносіны ўнутры краіны, памяньшэньне крывавых распраў над непакорнымі людзьмі. Яго адносіны зь іншымі аятоламі пачалі пагаршацца. Рафсанджані пачалі абвінавачваць у хабарніцтве. Рафсанджані абараняў рух да вольнага рынку ў Іране. Гэта дзейнасьць была пазьней Ахмадзінэжадам зьвернута. У час свайго прэзыдэнцтва Рафсанджані лічыўся за межамі Ірану адным з самых уплывовых асобаў Ірану. З аднаго боку ён выступаў за спакой у краіне, зь іншага боку за яго час было забіта шмат праціўнікаў ураду Ірану. Сярод іх трэба вызначыць маладых бальшавікоў, якіх урад Ірану аднёс да ворагаў. Шмат зь іх было забіта , або пакарана адрубваньнем рук, ног, ці ўвязьненьнем.

Дзейнасьць за межамі Ірану

Пасьля заняпаду адносін з арабскімі краінамі з-за Ірана-ірацкай вайны Рафсанджані зрабіў шмат каб аднавіць адносіны з гэтымі краінамі. Пачаліся зносіны з новымі незалежнымі краінамі колішняга СССРАзэрбайджан, Туркмэністан, Казахстан. Адносіны з ЗША й Заходняй Эўропай засталіся напружанымі. У час вайны ў Пэрсыдзкай затоцы паміж Іракам і ЗША Рафсанджані ўстрымаўся ад удзелу й умяшаньня ў вайне. Іран дапамаў уцекачам з Ірака й Кувэйту. Даў прытулак на сваёй зямлі для многіх уцекачоў. У Лібане й Сырыі падтрымліваў рухі, якія былі за збройную барацьбу зь Ізраілем. Давалі гэтым рухам зброю. Сярод іх — Хэзбала. Рафсанджані падтрымліваў разьвіцьцё мірнай ядзернай энэргетыкі. Ён абвяргаў абвінавачваньні ЗША й іх саюзьнікаў у тым , што Іран насам рэч хоча збудаваць ядзерную зброю, каб ваяваць за ісламскі пераварот ва ўсім сьвеце.

Пасьля заканчэньня прэзыдэнцтва

У 1997 годзе пасьля заканчэньня тэрміну службы на пасадзе прэзыдэнта Ірану Рафсанджані застаўся ў палітыцы. У 2000 годзе ён спрабаваў выбрацца ў мачліс ад места Тэгеран. Рафсанджані заняў астатняе 30 месца. Рада старажоў шарыяту адхіліла па розных прычынах выбраных людзей у акрузе, дзе выбіраўся ён. У выніку застаўся толькі Рафсанджані. Гэтай перамогі не захацеў Рафсанджані. Ён заявіў, што можа служыць народу й на йншых пасадах. Рафсанджані быў выбраным старшынём Рады ўгоды, якая выковае ролю пасярэдніка ў зносінах паміж Радаю старажоў шарыяту й мачлісам. У сьнежні 2006 году Рафсанджані быў выбраным у Раду старцаў ад места Тэгеран. Сабраў на выбарах 1 500 000 галасоў. Гэта быў самы добры пакашчык на тых выбарах. 4 верасьня 2007 году Рафсанджані быў выбраным старшынём Рады старцаў. За яго прагаласавала 41 з 76 старцаў, яго праціўнік аятала Ахмат Джанаці — 31. 10 сакавіка 2009 году Рафсанджані зноў быў перавыбраным старшынём перамогшы Махамата Язьдзі. Рафсанджані атрымаў 51 голас, Язьдзі — 26. 8 сакавіка 2011 году Рафсанджані адмовіўся ад выбараў старшыні й застаўся простым старцам у Радзе старцаў. Памёр 8 студзеня 2017 году.

Крыніцы

Tags:

Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані Раньняе жыцьцёАлі Акбар Хашэмі Рафсанджані Старшыня Сходу ісламскай радыАлі Акбар Хашэмі Рафсанджані Прэзыдэнт ІрануАлі Акбар Хашэмі Рафсанджані Пасьля заканчэньня прэзыдэнцтваАлі Акбар Хашэмі Рафсанджані КрыніцыАлі Акбар Хашэмі РафсанджаніІранАяталаПрэзыдэнт ІрануПэрсыдзкая моваРада ўгодыСход ісламскай рады (мачліс)Тэгеран

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖамойцьЛеанардҐМікалай Чаргінец.byЯнка МаразовічАМАП.hrАпалёнАбрэвіяцыяІван ШамякінКароніс (тэкставы сымбаль)54Браціслаўскі замак51GTA IVМіхаіл ОрдаІўрыт1941Янка КупалаЛязьбійская парнаграфія.twЗдароўе1897Ў1878.usМаёнтакНямеччынаУкраінізм.zr1912Адам РусакЯнка МаўрФранцішак Аляхновіч1863.gl.mwEU MedПолацак1953Вайдыла (імя).tfЭтнічная тэрыторыя беларусаў.lrЭканамэтрыкаАнтоні ДулінецМарат МаркаўЛютэц21Міхал ВітушкаРамуальд ТраўгутМарк Шагал.mhКарлаў унівэрсытэтНародны Альбом.ukЭльдар РазанаўІгар ТурУкраінцы.mkВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня41Іван ЧыгрынаўВідзыIMDbЛюблінская уніяПаўстаньне 1830—1831 гадоўUnixКрывічыЖыгімонт.nz2011🡆 More