Аляксандар Мясьнікян

Алякса́ндар Фёдаравіч Мясьнікя́н (псэўданімы: Мясьнікоў, Мартуні; 9 лютага 1886, Нахічавань-на-Доне, Вобласьць Войска Данскога, Расейская імпэрыя — 22 сакавіка 1925, блізу Тбілісі, Закаўкаская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка, СССР) — бальшавік армянскага паходжаньня, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, адзін з кіраўнікоў усталяваньня савецкай улады ў Беларусі.

ст. 28 студзеня] 1886, Нахічавань-на-Доне, Вобласьць Войска Данскога, Расейская імпэрыя22 сакавіка 1925, блізу Тбілісі, Закаўкаская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка, СССР) — бальшавік армянскага паходжаньня, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, адзін з кіраўнікоў усталяваньня савецкай улады ў Беларусі. Аўтар шэрагу працаў па тэорыі марксізму-ленінізму, гісторыі рэвалюцыйнага руху і армянскай літаратуры.

Аляксандар Фёдаравіч Мясьнікян
Аляксандар Мясьнікян
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 студзеня (9 лютага) 1886
Нахічавань-на-Доне, Вобласьць Войска Данскога, Расейская імпэрыя
Памёр: 22 сакавіка 1925 (39 гадоў)
Закаўкаская СФСР, СССР
Партыя: РСДРП
Адукацыя: Юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту

Не прызнаваў існаваньне беларускай нацыі і выступаў супраць беларускай дзяржаўнасьці.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 лютага [ст. ст. 28 студзеня] 1886 году ў Нахічавані-на-Доне ў сям’і дробнага гандляра.

У 1903 годзе скончыў Армянскую сэмінарыю ў Маскве, у 1906 годзе — Лазараўскі інстытут у Маскве. 19 лістапада 1912 году атрымаў дыплём юрыдычнага факультэту МДУ.

Чалец РСДРП з 1906 году. У гэтым жа годзе быў арыштаваны і прыгавораны да адміністрацыйнай высылкі ў Баку. У 19111912 і 19141917 гадох — у расейскай арміі. Прапаршчык запасу (1912).

Зь верасьня 1917 году па травень 1918 году старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б).

Зь лістапада 1917 году галоўнакамандуючы Заходнім фронтам, старшыня Аблвыканкамзаху Заходняй вобласьці. З 12 (25) сьнежня часова выконваў абавязкі вярхоўнага галоўнакамандуючага.

З 31 сьнежня 1918 году старшыня Цэнтральнага бюро Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. У студзені — лютым 1919 году чалец Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі. 427 лютага 1919 году — Старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэту (ўраду) Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ), намесьнік старшыні Савету народных камісараў і наркам ССРБ па ваенных справах. Чалец Прэзыдыюму ЦК КП(б) ЛітБелу ў сакавіку 1919 — верасьні 1920 гг.

25 верасьня кантужаны пры выбуху ў залі паседжаньняў Маскоўскага камітэта РКП(б), зладжанага Ўсерасейскім паўстанцкім камітэтам рэвалюцыйных партызанаў «Анархісты падпольля».

У 1921 годзе — старшыня СНК і наркам па ваенных справах Армянскай ССР, адначасна намесьнік старшыні СНК ЗСФСР; чалец Каўкаскага бюро ЦК РКП(б). З 1922 году — старшыня Саюзнага Савету ЗСФСР, пасьля першы сакратар Закаўкаскага крайкаму РКП(б). Адначасна чалец РВС СССР, чалец Прэзыдыюму ЦВК СССР. На XII-м і XIII-м зьездах РКП(б) абіраўся кандыдатам у чальцы ЦК.

Загінуў у авіяцыйнай катастрофе каля Тбілісі.

Ушанаваньне памяці

У Менску ў 1932 годзе імем А. Ф. Мясьнікова названы вагонарамонтны завод, на тэрыторыі якога ў ягоны гонар усталяваны помнік. Ягонае імя носіць таксама адна з плошчаў у цэнтры Менску і прылеглая да яе вуліца. У цэнтры Ерэвану яму пастаўлены помнік.

Папярэднік
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
19181919
Наступнік
Вінцас Міцкявічус-Капсукас

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Сочинения: Избранные произведения. / Пер. с арм. — Ер., 1965.
  • Салин Л. Жизнь, отданная народу. / В кн.: Солдаты партии. — М., 1971.
  • Мнацаканян А. Н. Беззаветное служение народу. — Ер., 1976.
  • Шатирян М. А. Генерал, рожденный революцией: Повесть об Александре Мясникове (Мясникяне). — М.: Политиздат, 1977. — (Пламенные революционеры). — 430 с., ил.
  • Залесский К. А. Империя Сталина. Биографический энциклопедический словарь. — М.: Вече, 2000.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Мясьнікян БіяграфіяАляксандар Мясьнікян Ушанаваньне памяціАляксандар Мясьнікян Крыніцы і заўвагіАляксандар Мясьнікян ЛітаратураАляксандар Мясьнікян Вонкавыя спасылкіАляксандар Мясьнікян1886192522 сакавіка9 лютагаАрмэніяБальшавікіБеларусьВобласьць Войска ДанскогаЗакаўкаская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая РэспублікаМарксізмРасейская імпэрыяСССРТбілісіЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІталіяЛеон (Гішпанія)Брус ЛіЧэмпіянат сьвету па футболе 1982 годуФэрмэнтыДэсмонд ТутуВарайская Вікіпэдыя1984 (раман)СьнежаньСтан (сацыяльная група)Нікаляс ван ВэйкУкраінская моваПрэспанскае пагадненьнеПінскі паветБучачЦыркулярФіліп II (кароль Гішпаніі)Мужчына зьверхуInstagramНэпалДзед ТалашБерасьцеМілўокіТэўда (імя)1802ІксвідэаКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)ТравеньАльтэнаСлавянеАляксандар ЛукашэнкаГанзаБродзка-Пасаўская жупанія2008Вэб-сайтУладзімер ДубоўкаРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуМікалай АладаўЮрбурскі раёнГарадзішча (Баранавіцкі раён)Уладзімер КараткевічКанвэнтуальныя францішканеКаталіцкая ЦаркваРэн (горад)Аляксандар Качан29 траўняГустаў IIIMcDonald’s20 лютагаВінцэнт ДмахоўскіВіктар ОрбанАдам НарушэвічВікіпэдыяСлавамір МрожакЯлтаСмаленскŁБеларуская ССРЛічэбнікДашкаўкаКраснаярскСтэфан VII (папа рымскі)СамасейЧанстаховаРэчыца (Столінскі раён)Уладзімер ЗяленскіАгенцтва нацыянальнай бясьпекіСі ЦзіньпінГанцавіцкі раёнЛунінецТэорыя мностваўГімн Украінскай ССРБранская вобласьцьАстравы Кука🡆 More