Аляксандар Аксёнаў

Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў (9 кастрычніка 1924, в.

Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасьня 2009, Менск) — беларускі й савецкі дзяржаўны й палітычны дзяяч.

Аляксандар Нічыпаравіч Аксёнаў
Міністар унутраных справаў БССР
1960 — 1965
Старшыня Савету Міністраў БССР
1978 — 1983
Папярэднік: Ціхан Кісялёў
Наступнік: Уладзімер Бровікаў
Амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы
1983 — 1985
Папярэднік: Барыс Арыстаў
Наступнік: Уладзімер Бровікаў
старшыня Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні
1985 — 1989
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 9 кастрычніка 1924(1924-10-09)
Сьцяг РСФСР Кунтараўка, Веткаўскі раён
Памёр: 8 верасьня 2009(2009-09-08) (84 гады)
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Менск, Беларусь
Партыя: КПБ, КПСС
Адукацыя: Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС
Узнагароды: 3 ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, мэдалі і Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі

Біяграфія

Удзельнік Вялікае Айчыннае вайны. Камандзір узводу 49-е гвардэйскае стралковае дывізіі, быў паранены на Сталінградзкім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.

Адразу пасьля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гарадзенскай абласцях, працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ.

У 1959 прызначаны на пасаду намесьніка старшыні КДБ БССР. Ад 1960 міністар унутраных справаў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкаму. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 1978—1983 старшыня Савету міністраў БССР.

З 1983 па 1985 амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэту СССР па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасьля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці не прымаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР у 1955—1967 і 1971—1983, Вярхоўнага Савету СССР у 1966—1984 і 1986—1990, сябар Прэзыдыюму ВС БССР у 1975—1983.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама мэдалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў Беларусі.

Пахаваны 10 верасьня 2009 на Ўсходніх могілках у Менску.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Веткаўскі раёнКунтараўкаМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РымутФранцішак Скарына25 красавікаАбрэвіяцыяСельская гаспадарка БеларусіСмаленскАзартная гульняАнатоль Сыс2020Вітольд Бялыніцкі-БіруляАнтон Сокал-КутылоўскіМы, беларусыАкцябарскі (Башкартастан)МаларытаВіктар Шніп26 красавікаСьпіс гарадоў БеларусіБанкаўскі рахунак1989УНІАНМагаМужыцкая праўдаМастурбацыяВялікае Княства ЛітоўскаеМажэйка (імя)ПарнафільмЭкасыстэмаМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у Тыхах8-я брыгада РХБАГарадніца (Горадня)Спадарожнікі СатурнаЎЭлектронікаДж (дыграф)Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуУліковы запіс MicrosoftПрацаГенадзь Валер’евіч ШутаўУшачыВіды сувязі словаўСакуныEBayМажэла1919Сэкс-турызмЭратычнае мастацтваГабрэйская аўтаномная вобласьцьБеларуская моваМарына ВасілеўскаяАнальны сэксЭдуард ВаласевічЗлучокІнданэзіяПатрымпасУ гушчарахБраты-мусульманеЗямляНікатынНарвідАгнешка Рамашэўская-ГузыПанцеляймон ПанамарэнкаЧасПрыбытакПорнасайтМэтэароідЯндэксСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году🡆 More