Альберт Котаў (28 кастрычніка 1937 в.Зафранцуская Грэбля Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1974), дацэнт (1977).
Альберт Котаў | |
Дата нараджэньня | 28 кастрычніка 1937 (86 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (1974) |
Узнагароды |
Малалетні вязень нацыскага лягэру ў Мар’інай Горцы.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (гістарычны факультэт, спэцыяльнасьць «Гісторыя», 1960); Беларускі політэхнічны інстытут (асьпірантура, спэцыяльнасьць «Гісторыя КПСС», 1970).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на гістарычным факультэце. Дацэнт на Катэдры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (інфармацыя на 2010 г.).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя аграрных адносін; гісторыя Другой сусьветнай і Вялікай Айчыннай вайны; гісторыя разьвіцця фізкультуры і спорту Беларусі. Аўтар і суаўтар звыш 150 навуковых прац.
Ганаровае званьне «Майстар спорту міжнароднага клясу» (1964). Юбілейныя мэдалі Рэспублікі Беларусь «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2005), «65 год вызваленьня Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Альберт Котаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.