Гістарычны факультэт БДУ — буйны вучэбна-навуковы цэнтар падрыхтоўкі гісторыкаў, археолягаў, архівазнаўцаў і спэцыялістаў музэйнай справы.
Заснаваны ў 1934 годзе. На факультэце 9 катэдраў. Сёньняшні дэкан — доктар гістарычных навук Аляксандар Каханоўскі.
Гістарычны факультэт БДУ заснаваны ў 1934 годзе. Фактычна арганізаваў гістарычны факультэт першы рэктар БДУ Ўладзімер Пічэта, які сам быў гісторыкам. Яшчэ да афіцыйнага адкрыцьця гістарычнага факультэту штат выкладчыкаў БДУ істотна складаўся з гісторыкаў (Мікалай Нікольскі, Дзьмітры Канчалоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Васіль Дружчыц, Мітрафан Доўнар-Запольскі ды іншыя). Першым дэканам гістарычнага факультэту быў прызначаны акадэмік АН БССР Васіль Шчарбакоў, які прабыў дэканам два гады. У 1936 ён быў звольнены, а ў 1938 годзе рэпрэсаваны. Другім дэканам факультэту стаў філёзаф Іван Чымбург, які пазьней стаў рэктарам БДУ. У 1937 годзе адчыненая асьпірантура ды дактарантура па гісторыі. Ад 1937 да 1941 году дэканам быў Аляксей П’янкоў.
Падчас вайны факультэт аднавіў сваю працу ў эвакуацыі на станцыі Сходня (Маскоўская вобласьць). Часова абавязкі дэкана выконваў У. І. Шаўчэнка.
Ад 1944 да 1947 г. дэканам быў Лука Шашкоў, ад 1947 да 1953 г. — Фёдар Нячай, ад 1953 да 1955 г. — Аляксей Сідарэнка. На працягу амаль дваццаці гадоў (1955—1973 гг.) дэканам гістарычнага факультэту быў Пётар Савачкін, потым працяглы час Іраіда Царук. Факультэт прапаноўваў навучаньне па трох формах — дзённай, вячэрняй і завочнай. Падчас перабудовы і заняпаду СССР дэканам гістарычнага факультэту быў Э. Загарульскі. У гэты час на факультэце заснаванае аддзяленьне гісторыі КПСС, на якім навучаліся студэнты з розных краінаў СССР.
Ад 1992 году на факультэце пачалася падрыхтоўка студэнтаў па спэцыяльнасьцях «Гісторыка-архівазнаўства», «Музэязнаўства і ахова помнікаў гісторыі і культуры», «Міжнародныя стасункі». У 1995 годзе на базе аддзяленьня міжнародных стасункаў быў утвораны факультэт міжнародных стасункаў.
Ад 2001 году на катэдры працуюць 9 катэдраў
Таксама дзейнічае кабінэт гістарычных навук.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Гістарычны факультэт БДУ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.