Акавіта

Акаві́та (па-лацінску: aqua vitae — «вада жыцьця») — традыцыйная назва моцнага алькагольнага напою.

З XIII стагодзьдзя агульнаэўрапейскім тэрмінам aqua vitae называлі гарэлку або вінны сьпірт, атрыманыя праз дыстыляцыю віна, пазьней таксама гарэлку з соладу, збожжа, мукі і інш. У кельцкіх народаў скарочаны даслоўны пераклад лацінскага выразу uisce beatha — «вада жыцьця» — стаў назвай нацыянальнага моцнага напою зь ячменнага соладу — ўіскі.

У Польшчы і ВКЛ гэтая назва вядомая з канца XV — пачатку XVI стагодзьдзя. Пачаткова акавіта ўжывалася як аптэчны сродак (найчасьцей для настойваньня лекавых зёлак і г. д.). З пашырэньнем ужытку моцных напояў і дывэрсыфікацыяй іх тыпаў акавітай у вузкім сэнсе пачалі называць найвышэйшую ступень дыстыляцыі гарэлкі (ад 70% аб.), даступную даіндустрыяльнай тэхналёгіі. У сучасных скандынаўскіх краінах акавітай называюць моцную гарэлку (як правіла, з жыта), часам араматызаваную невялікай колькасьцю кмена, якую прынята піць зь невялікіх (50 г) кілішкаў адным глытком. Да сярэдзіны XX стагодзьдзя ўжываўся старадаўні жартаўлівы беларускі тост:

     — Як ты называесься?
     — Акавіта.
     — А з чаго ты?
     — З жыта.
     — Пашпарт ёсьць?
     — Няма.
     — Вось табе турма!

(пасьля чаго акавіту выпівалі). У сучаснай беларускай папулярнай гістарычнай літаратуры акавітай часта называюць старадаўнюю гарэлку ўвогуле.

Некаторыя алькагольныя напоі на аснове сьпірту-дыстыляту маюць адпаведную назву: аквавит (сканд.), оковита (укр., польск.), акавіта (бел.), eau-de-vie (фр.), віскі (ад ірл. uisce beathadh) і іншыя, але значна адрозьніваюцца па зыходнай сыравіне, інгрэдыентах і метадах вытворчасьці. Так, пасьля аднаўленьня сярэднявечнага рэцэпту аква-віты на шатляндзкай дыстылерыі Lindores Abbey, у эўрапейскую камісію па харчовых прадуктах у 2021 быў пададзены зварот аб стварэньні новай катэгорыі алькагольных напояў «батанічныя сьпірты» (botanical spirits) на аснове дыстылятаў, з прымяненьнем мацэрацыі (настойваньня), але без выкарыстаньня цукру.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Акавіта — беларускі партал, зьмяшчае навіны, каталёг спасылак на сайты, і лічыльнік наведвальнікаў.
    Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Tags:

Лацінская моваМоцныя сьпіртныя напоіСьпіртовы напой

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СамасейГрошыЮры ГагарынАзэрбайджанская моваПаўночна-Заходні крайРаскіданае гняздо (п’еса)БобраMelbetІгнат КанчэўскіПаэзіяАлесь ПісьмянкоўБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтДэйвід ЎудардГолас Часу (1945)Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануIP-адрасФундацыя «Вікімэдыя»Алесь ЧумакоўАўстраліяСельская гаспадаркаБерасьцеЛюдміла СільноваМікола МятліцкіАльгерд БахарэвічАнатоль СербантовічГарадзенская вобласьцьПаўстаньне 1794 годуВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьТыраспальСэкс па тэлефонеДотык пісі рукоюАляксандар МакедонскіКарбоўцыГеакэшынгУладзімер КарватГеалёгіяНаша думкаВільняЛічэбнікСэрыя АСельская гаспадарка БеларусіІгар ТурСяргей ДавідовічВікі30 красавікаРусіфікацыя БеларусіПаўднёвы полюсДротМіхась РудкоўскіАртур ВольскіФрыдрыхНародны АльбомВіялянчэльРэспубліка Сэрбская Краіна14 красавікаМаршы недармаедаўЖаночая эякуляцыяПалешукіМішэль ВайлдМастацкі творЛаскаценьВільгельмІталіяЛіза КудроўЮры СабалеўскіРуская моваДаўконтНіна МацяшIRCУкраінскае ПалесьсеБАТЭ БарысаўМарат МаркаўЗлучнік2008ISO 3166-1🡆 More