27°36′16″ у. д. / 53.91361° пн. ш.
27.60444° у. д.
Аб’яднаны інстытут машынабудаваньня — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў жніўні 1957 году ў якасьці Інстытуту машыназнаўства і аўтаматызацыі.
Аб’яднаны інстытут машынабудаваньня | |
рас. Объединенный институт машиностроения | |
Абрэвіятура | АІМ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 17 жніўня 1957 (66 гадоў таму) |
Тып | навуковая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | распрацоўка вырабаў машынабудаваньня |
Месцазнаходжаньне | Менск, Першамайскі раён, вул. Акадэмічная, д. 12 |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Кіраўнік | Сяргей Паддубка |
Намесьнік па навуковай працы | Уладзімер Альгін |
Намесьнік па інавацыйнай дзейнасьці | Алег Яловы |
Навуковы сакратар | Аляксандар Каваленка |
Асноўныя асобы | Пётар Віцязь, Леанід Красьнеўскі і Геральд Маньшын |
Кіроўны орган | Навуковая рада |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | Беларуская машынавыпрабавальная станцыя (пас. Прывольны, Менскі раён) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 46 дасьледнікаў (2018 г.) |
Сайт | oim.by |
Колішняя назва | Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі (да 1965 г.), Экспэрымэнтральны НДІ машыназнаўства (да 19 кастрычніка 1971 г.), Інстытут праблемаў надзейнасьці і даўгавечнасьці машынаў (да 1991 г.), Інстытут надзейнасьці машынаў (да 2002 г.), Інстытут мэханікі і надзейнасьці машынаў (да 17 траўня 2006 г.) |
На 2019 год АІМ уваходзіў у склад Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ. У асьпірантуру набіралі па 7 спэцыяльнасьцях: 1) дынаміка і трываласьць машынаў, прыбораў і апаратуры, 2) фізыка кандэнсаванага стану, 3) машыназнаўства (сыстэмы прывадаў і дэталі машынаў), 4) тэхналёгія машынабудаваньня, 5) колавыя і вусенічныя машыны, 6) сыстэмы аўтаматызацыі праектаваньня, 7) парашковая мэталюргія і кампазыцыйныя матэрыялы. У дактарантуру набіралі па 5 спэцыяльнасьцях. Інстытут выпускаў па-расейску часопіс «Мэханіка машынаў, мэханізмаў і матэрыялаў» (ISSN 1995-0470) і штогадовы зборнік «Актуальныя пытаньні машыназнаўства» (з 2012 году). АІМ выпрабоўваў і сэртыфікаваў бясьпеку дарожных сродкаў перавозкі, іх абсталяваньне і часткі. Праводзіў кампутарнае праектаваньне і дызайн, віртуальнае, дарожнае, палігоннае і стэндавае выпрабаваньне, распрацоўку аўтамабіляў, трактароў, камбайнаў і камунальнай тэхнікі, а таксама электрамэханікі і электронікі для іх. Сумесныя распрацоўкі ажыцьцяўляліся з 13 установамі 4 краінаў Азіі — Грузія (1), Казахстан (2), Кітай (9) і Паўднёвая Карэя (1), а таксама з 25 установамі 7 краінаў Эўропы — Аўстрыя (1), Латвія (1), Летува (1), Нямеччына (1), Польшча (2), Расея (17) і Ўкраіна (1).
На 2019 год Аб’яднаны інстытут машынабудаваньня ўлучаў палігон выпрабаваньня мабільных машынаў (5 км Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі, д. 23), лябараторыю дасьледаваньня, праектаваньня і выпрабаваньня электрамабіляў і базавых кампанэнтаў, а таксама 8 навуковых асяродкаў:
17 жніўня 1957 году Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў Пастанову № 528 аб стварэньні Інстытуту машыназнаўства і аўтаматызацыі (ІМА) ў складзе Акадэміі навук БССР. У 1963 годзе ІМА перадалі Дзяржаўнаму камітэту машынабудаваньня СССР. У 1965 годзе яго падпарадкавалі Міністэрству станкабудаўнічай і інструмэнтальнай прамысловасьці СССР, дзе той атрымаў назву Экспэрымэнтральны навукова-дасьледчы інстытут машыназнаўства. 30 ліпеня 1971 году Савет міністраў БССР ухваліў Пастанову № 235 аб увядзеньні Экспэрымэнтральнага НДІ машыназнаўства ў склад Акадэміі навук БССР. 19 кастрычніка 1971 году Прэзыдыюм Акадэміі навук БССР зацьвердзіў Пастанову № 17 аб перайменаваньні ў Інстытут праблемаў надзейнасьці і даўгавечнасьці машынаў (ІПНДМ). У 1986 годзе распрацоўкі ІПНДМ адзначылі Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. У 1991 годзе ІПНДМ перайменавалі ў Інстытут надзейнасьці машынаў (ІНМ). За савецкім часам у Інстытуце працавалі сябры-карэспандэнты Ніл Дарожкін, Вальфрыд Трэер і Ігар Цітовіч. У 1995 годзе ІНМ стаў правадзейным сябрам Міжнароднай фэдэрацыі тэорыі машынаў і мэханізмаў.
На 1998 год ІНМ меў навукова-дасьледчы цэнтар, 14 лябараторыяў, 3 аддзелы, цэнтар сэртыфікацыйных выпрабаваньняў, канструктарскае бюро з досьледнай вытворчасьцю, асьпірантуру, раду па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацыяў. Асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: павышэньне надзейнасьці і бясьпечнасьці станкоў, аўтамабіляў, трактароў і камбайнаў праз аптымізаваньне іх будовы; распрацоўка прыладаў паскоранага выпрабаваньня і дыягностыкі вырабаў машынабудаваньня. Інстытут надзейнасьці машынаў заснаваў разам зь Беларускай політэхнічнай акадэміяй навуковыя школы: прагназаваньня надзейнасьці машынаў, вібрааховы мэханізмаў, гідраўлічных прыводаў і гідрааўтаматыкі, умацавальных пакрыцьцяў і хіміка-тэрмічнай апрацоўкі. Да 1998 году выдалі 30 манаграфіяў і атрымалі звыш 1100 патэнтаў на канструктарскія распрацоўкі. Распрацавалі электронныя прылады дасьледаваньня будовы матэрыялаў і выпрабавальныя стэнды для дыягностыкі.
У 2002 годзе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАНБ) злучыла ІНМ зь Інстытутам мэханікі машынаў у Інстытут мэханікі і надзейнасьці машынаў (ІМНМ). 17 траўня 2006 году Прэзыдыюм НАНБ зацьвердзіў Пастанову № 45 аб перайменаваньні ІМНМ у Аб’яднаны інстытут машынабудаваньня (АІМ), у склад якога ўлучылі УП «Белаўтатрактарабудаваньне». У 2012 годзе АІМ пачаў выпускаць штогадовы зборнік навуковых працаў «Актуальныя пытаньні машыназнаўства». 15 студзеня 2015 году Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Загад № 3 аб стварэньні Нацыянальнага тэхнічнага камітэту па стандартызацыі «Надзейнасьць у тэхніцы», кіраваньне якім даручылі АІМ. У склад тэхкамітэту «Надзейнасьць у тэхніцы» таксама ўвайшлі: ААТ «Менскі аўтамабільны завод», ААТ «БелАЗ» (Жодзіна), ААТ «Менскі станкабудаўнічы завод», ААТ «Гомсельмаш» (Гомель), Беларуская машынавыпрабавальная станцыя (БелМВС; пас. Прывольны, Менскі раён), УП «Лябараторыя нармаваньня і ашчаджэньня каштоўных мэталаў і камянёў», Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў (Гомель), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сэртыфікацыі (БелДзІСС), ААТ «Гомельскі завод ліцьця і нармаляў». На кастрычнік 2018 году ў АІМ працавала 2 сябры-карэспандэнты, 17 дактароў і 27 кандыдатаў навук.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аб’яднаны інстытут машынабудаваньня, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.