31°0′15″ у. д. / 52.43111° пн. ш.
31.00417° у. д.
Інстыту́т мэха́нікі мэталапалімэ́рных сыстэ́маў імя Ўладзі́мера Бе́лага (наркам. Інстытут механікі металапалімерных сістэм, анг. Metal Polymer Research Institute) — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў чэрвені 1969 году на аснове Аддзелу мэханікі палімэраў.
Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў | |
рас. Институт механики металлополимерных систем | |
Абрэвіятура | ІММС |
---|---|
Папярэднік | Аддзел мэханікі палімэраў АН БССР |
Дата ўтварэньня | 5 чэрвеня 1969 (54 гады таму) |
Тып | навуковая |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | распрацоўка кампазыцыйных матэрыялаў на аснове палімэраў |
Штаб-кватэра | Гомель, Цэнтральны раён, вул. Кірава, д. 32а |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Кіраўнік | Андрэй Грыгор'еў |
Намесьнік па навуковай працы | Міхаіл Цалуеў |
Намесьнік па інавацыйнай дзейнасьці | Васіль Савіцкі |
Навуковы сакратар | Валер Кончыц |
Асноўныя асобы | Мікалай Мышкін, Сьцяпан Пясецкі |
Кіроўны орган | Навуковая рада |
Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Зьвязаныя кампаніі | УП «СКТБ «Мэталапалімэр» (Гомель) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 174 (2018 г.) |
Сайт | mpri.org.by |
На 2018 год Інстытут знаходзіўся ў складзе Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ. Набор у асьпірантуру і дактарантуру ажыцьцяўляўся па 3 спэцыяльнасьцях: 1) фізыка кандэнсаванага стану, 2) матэрыялазнаўства (машынабудаваньне), 3) церце і знос у машынах. ІММС распрацоўваў палімэрныя кампазыты канструкцыйнага і трыбатэхнічнага прызначэньня, праводзіў мэханічныя і трыбатэхнічныя выпрабаваньні матэрыялаў паводле стандартаў Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (Жэнэва, Швайцарыя), ажыцьцяўляў аналіз складу і фізыка-хімічнай будовы палімэрных матэрыялаў. Сярод 174 супрацоўнікаў быў 1 акадэмік, 1 сябар-карэспандэнт, 8 дактароў і 26 кандыдатаў навук. Кожныя 2 гады Інстытут ладзіў міжнародную канфэрэнцыю па палімэрным матэрыялазнаўстве і трыбалёгіі. Выдаваліся 2 часопісы: «Церце і знос» (ISSN: 0202-4977) на ангельскай і расейскай і «Палімэрныя матэрыялы і тэхналёгіі» па-расейску (ISSN: 2415-7260).
На 2018 год Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў імя Ўладзімера Белага ўлучаў:
5 чэрвеня 1969 году Савет міністраў БССР зацьвердзіў Пастанову № 201 аб стварэньні Інстытуту мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў (ІММС) на аснове Аддзелу мэханікі палімэраў, які існаваў з 1963 году. У Інстытуце стварылі палімэрныя матэрыялы, што павялічылі рэсурс і надзейнасьць машынаў, зьменшылі адмоўнае ўзьдзеяньне вытворчасьці на навакольнае асяродзьдзе. Таксама распрацавалі спосабы кіраваньня ўласьцівасьцямі палімэраў пры дапамозе ўзьдзеяньня электрычнага і магнітнага палёў, іянізавальнага выпрамяненьня і фізыка-хімічнага мадыфікаваньня; вырабілі арыгінальнае абсталяваньне для атрыманьня такіх матэрыялаў. У Інстытуце працавалі акадэмікі Ўладзімер Белы і А.І. Сьвірыдзёнак. У 1970 годзе Ўладзімер Белы атрымаў Ганаровы мэдаль Жакара за навуковыя вынікі ў галіне трыбалёгіі ад Францускага таварыства інжынэраў-мэханікаў. У 1972 годзе Дзяржаўную ўзнагароду БССР у галіне навукі і тэхнікі атрымалі 8 навукоўцаў ІММС — У.Белы, Э. Я. Канавалаў, В. Г. Карэцкі, Барыс Купчынаў, Валянцін Саўкін, Анатоль Сьвірыдзёнак, Сяргей Шчарбакоў і Віктар Старжынскі. У 1973 годзе ўзьвялі 9-павярховы лябараторны корпус ІММС. У 1976 годзе У.Белы, А.Сьвірыдзёнак, Марк Петраковец і В.Саўкін выдалі па-расейску манаграфію «Церце і знос матэрыялаў на аснове палімэраў», якую перавыдалі ў 1982 годзе па-ангельску ў Лёндане. У 1978 годзе Дзяржаўную прэмію БССР у галіне тэхнікі атрымаў Павал Сысоеў.
У 1980 годзе ІММС пачаў выдаваць па-ангельску і па-расейску часопіс «Церце і знос». У 1986 годзе ў Інстытуце стварылі Раду па абароне кандыдацкіх дысэртацыяў, у 1992 годзе — доктарскіх. У 1994 годзе ІММС атрымаў імя Ўладзімера Белага. З 1996 году сталі выдаваць па-расейску часопіс «Матэрыялы. Тэхналёгіі. Інструмэнты», які з 2015 году называецца «Палімэрныя матэрыялы і тэхналёгіі». На 1998 год у Інстытуце было 11 аддзелаў, асьпірантура і дактарантура, рада па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацыяў. Асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: кіраваньне трываласнымі, адгезійнымі, супрацьфрыкцыйнымі і супраць каразійнымі ўласьцівасьцямі кампазытаў на аснове арганічных і неарганічных палімэраў з мэтай стварэньня матэрыялаў для дэталяў і вузлоў машынаў, абсталяваньня і прыладаў; спосабы разьліку дэталяў з палімэрных кампазытаў. На 1998 год у Інстытуце працавалі сябры-карэспандэнты Б.І. Купчынаў і Ю.М. Плескачэўскі.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Інстытут мэханікі мэталапалімэрных сыстэмаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.