Вёска Абчуга: вёска ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Абчу́га — вёска ў Беларусі, на рацэ Бабры.

Уваходзіць у склад Заборскага сельсавету Крупскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 180 чалавек. Знаходзіцца за 32 км на паўночны ўсход ад Крупак, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Бобр; каля шашы Бобр — Лукомаль.

Абчуга
лац. Abčuha
Старая хата
Старая хата
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Крупскі
Сельсавет: Заборскі
Вышыня: 188 м н. у. м.
Насельніцтва: 180 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1796
Паштовы індэкс: 222014
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′48.98″ пн. ш. 29°21′55.01″ у. д. / 54.4969389° пн. ш. 29.3652806° у. д. / 54.4969389; 29.3652806 29°21′55.01″ у. д. / 54.4969389° пн. ш. 29.3652806° у. д. / 54.4969389; 29.3652806
Абчуга на мапе Беларусі ±
Абчуга
Абчуга
Абчуга
Абчуга
Абчуга
Абчуга
Вёска Абчуга: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Красны Стаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Гісторыя Абчугі мае цесныя зьвязкі зь мястэчкам Красным Ставам, заснаваным Сапегамі не пазьней за канец XVI стагодзьдзя на землях маёнтку Чарэі ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва. Упершыню Красны Стаў значыцца на мапе Вялікага Княства Літоўскага, складзенай Т. Макоўскім да 1597 году. У дакумэнтах 1-й чвэрці XVII ст. Красны Стаў (у адным выпадку Красны Стан) упамінаецца ў складзе маёнтку Чарэі, які належаў канцлеру Льву Сапегу. На 1624 год тут было 56 валок, больш за 100 двароў.

Уласна Абчуга, як вёска каля мястэчка, упамінаецца ў інвэнтарах XVII ст. Чарэйскага маёнтку Сапегаў. У 1670 годзе згадваецца як сялой з царквой у Аршанскім павеце ВКЛ. У вёсцы было 46 пляцаў і 30 валокаў зямлі, млын на двух колах. На 1713 год — 83 двары, 24 валокі, вуліцы Лукомская, Віцебская і Славенская (уласнасьць Аляксандра Сапегі); на 1775 год — 37 двароў, зь іх 3 належалі мясцовай царкве, у закладзе ў князя Ігнація Агінскага, з 1790 году — у Віленскага кляштару піяраў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Вёска Абчуга: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя 
Капліца на могілках

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Абчуга апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Капыскім павеце Магілёўскай губэрні. У гэты час яна зьлілася зь мястэчкам Красны Стаў пад агульнай назвай Абчуга. У 1847—1852 гадох тут збудавалі новую царкву. На 1863 год у мястэчку 18 двароў. У 1869 годзе адкрылася народная вучэльня. На 1880 год — 77 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя мястэчка (112 двароў, царква, юдэйскі малітоўны дом, лякарня, народная вучэльня, гарбарня, хлебазапасны магазын, заезны двор, 2 вінныя крамы) і фальварак (капліца, вінакурня, вадзяны млын). На 1917 год — 125 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Абчугу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Абчуга абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Абчугу вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету Чарэйскага раёну (з 1931 году ў Крупскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1994 год у Абчузе было 157 двароў, на 1 студзеня 1998 году — 138. 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Абчускага сельсавету вёску перадалі ў Заборскі (Кастрычніцкі) сельсавет.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1852 год — 210 чал. (107 муж. і 103 жан.); 1880 год — 678 чал. (319 муж. і 359 жан.), зь іх 211 праваслаўных і 467 юдэяў; 1897 год — 861 чал. у мястэчку Абчузе і 46 чал. у фальварку Абчузе
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 783 чал.; 1994 год — 347 чал.; 1 студзеня 1998 году — 323 чал.; 1999 год — 320 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 180 чал.

Інфраструктура

У Абчузе працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстнова, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Могілкі: хрысьціянскія, юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Капліца (1862)
  • Царква Сьвятога Спаса (XVIII ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вёска Абчуга ГісторыяВёска Абчуга НасельніцтваВёска Абчуга Турыстычная інфармацыяВёска Абчуга ГалерэяВёска Абчуга КрыніцыВёска Абчуга ЛітаратураВёска АбчугаБеларусьБобрБобр (рака)Заборскі сельсавет (Крупскі раён)КрупкіКрупскі раёнЛукомальМенская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь СавіцкіРыгор СкаварадаБітва пад АўстэрліцамДэйвід ЎудардВэб-сайт.neРымская рэспублікаПечываПолацкае ваяводзтваМіхаіл ШыбунКазÑСьвяты ЯзэпТаўэр.auПартэнонЛьвоўБраніслаў Эпімах-ШыпілаЛічэбнік1573ІнфлянтыСлуцкі збройны чынПітэр СэрафіновічКаласы пад сярпом тваімФальклёрБеларускія летапісыБанкухаВэб-дызайнДубАляксандар I (расейскі імпэратар)ГентылаSAAB 90ВальядалідФёдар КлімчукЗнак бядыСьнярдвыМанчэстэр СіціІнспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахРэформа беларускага правапісу 1933 годуЮры БеленькіВікіБалтрымПорнгабДональд ТрампНаваміргарадзкі раёнХімэраПэруБэнэдыкт I (папа рымскі)МагілёўСямейства (біялёгія)Высакосны годУсходняя ЭўропаЛетувіская моваЗораГуджаратДоўгая дарога дадомуБеларуская моваСьпіс стагодзьдзяўБадмінтонМарат МаркаўТрапічны годФутурызм1655Перапіс насельніцтва Беларусі (2019)Эратычнае кіноМастацтва (часопіс)🡆 More