Абраз Маці Божай Тракельскай: абраз у в. Тракелі ў Беларусі

Маці Божая Тракельская — каталіцкая цудатворны абраз.

Знаходзіцца ў галоўным алтары касьцёлу Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Тракелі Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Абраз Маці Божай Тракельскай: Гісторыя, Апісаньне, Крыніцы
Абраз Маці Божай Тракельскай, XV ст.
180 см×100 см см
Тракелі

Гісторыя

Абраз рымскай іканаграфіі згодна з легендай быў намаляваны напрыканцы ХVІ стагодзьдзя памерам 180*100 см. Паводле адной з легендаў, абраз, прывезены з Вільні ў 1595 годзе, здаўна славіўся шматлікімі цудамі. Невядомы віленскі мастак стварыў прыгожы і высакародны вобраз Багародзіцы з Дзіцяткам. Па характары вобразаў яго можна параўнаць з абразом 1640 году віленскага мастака флямандзкага паходжаньня Пенса ў Сьвятой Ліпцы на Варміі (Польшча).

Асаблівай увагі заслугоўвае падзея 1656 годзе, падчас 13-гадовай вайны касьцёл быў спалены маскоўскім войскам. Вернікі знайшлі сярод попелу абраз Маці Божай, які не пашкодзіла полымя. Парафіяльная хроніка пацьвярджае факт, што абраз знайшоў невідушчы чалавек, які пры гэтым пачаў бачыць. На новым пляцы была адбудавана сьвятыня, і абраз зноў быў зьмешчаны ў галоўным алтары.

У другой палове XVII стагодзьдзя (магчыма, каля 1664 году) абраз Маці Божай з Дзіцяткам быў дапоўнены выявай укленчанага сьв. Казімера з ружанцам у руках.

У 1738 г. зноў здарыўся пажар, і абраз зноў быў цудоўна ўратаваны ад агню. У 1782 годзе пашкоджаны абраз быў адноўлены і наклеены на новае палатно. Апошняе абнаўленьне адбылося ў 1991 годзе ў Варшаве.

У 1994 годзе Гарадзенскі ардынарый Аляксандар Кашкевіч зрабіў касьцёл у Тракелях дыяцэзіяльным санктуарыем. Сьвята цудатворнага абразу адзначаецца ў першую нядзелю ліпеня. У Тракелі ладзяцца штогадовыя пілігрымкі.

5 ліпеня 2009 году адбылася ўрачыстая каранацыя абраза папскімі каронамі. Зьдзейсьніў акт каранацыі кардынал Казімер Сьвёнтак.

Апісаньне

Зьяўляецца адным з самых высокамастацкіх сьпісаў Маці Божай «Сьнежнай» у Беларусі. Абраз прадстаўляе Маці Божую з Дзіцяткам Ісусам на левай руцэ. З дасканалым позьнерэнэсансным стылем жывапісу гарманіруе мэталічная шата з каронамі. Сваёй правай далоньню Марыя ахапіла левую руку, якая трымае Божага Сына. 3 правага боку ад яе ўкленчыў Сьв. Казiмер з ружанцам у руках — заступнік Вялікага Княства Літоўскага.

Выява Казімера была намалявана на асобным палатне і даклеена да асноўнага падчас першай рэстаўрацыі абразу ў другой палове XVII стагодзьдзя. Праўдападобна, гэта было зьвязана з кананізацыяй Казімера і выданьнем тагачасным Папам Рымскім у 1664 годзе кананізацыйнай булы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Абраз Маці Божай Тракельскай ГісторыяАбраз Маці Божай Тракельскай АпісаньнеАбраз Маці Божай Тракельскай КрыніцыАбраз Маці Божай Тракельскай Вонкавыя спасылкіАбраз Маці Божай ТракельскайАбразВярэнаўскі раёнГарадзенская вобласьцьКасьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі (Тракелі)Каталіцызм у БеларусіТракелі (Вярэнаўскі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Герб ПружанаўТураўВаложынДангельСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіМіхал Клеафас АгінскіГімн ВялікабрытанііМікола МятліцкіАдольф ГітлерБаркэмпРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Зіновій ПрыгодзічЛеў ТалстойІсьляндзкі коньДзед ТалашПарнаграфія ў ІталііБеларуская ВікіпэдыяПолацкае княстваПрозаРамантызм1999Перасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)ЭймантНавум ГальпяровічJavaЧарнобыльскі шляхМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМінэтЛёнданВялікае Княства ЛітоўскаеНовая зямляУрліхСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіІгар ТурРаёны БеларусіЧэлесБеларускі рубельВольга КараткевічЯпоніяГайла (імя)17 красавікаКлеапатраЛявон БаршчэўскіКубізмІльля Цішуроў1871Расейская мова ў БеларусіНатальля АрсеньневаГалюцынацыяВейшнорыяВадзім СаранчукоўГібральтарЛетувізацыяТудаўлянскія гаворкі850-яБусел белыЯкса (дзяржава)Ільля ДубінецПрыметнікПесьня пра зубраМікіта ХрушчоўЭль НіньнёСусьветТрыбадызмРасейская моваГаштольд (імя)ЛічэбнікБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАкторы парнафільмаў27 красавікаЧэская моваСамасей🡆 More