Інтэрфакс

«Інтэрфакс» — расейскае прыватнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае за часамі СССР у ліпені 1989 году.

«Інтэрфакс»
рас. «Интерфакс»
Выява лягатыпу
Тып закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная ліпень 1989
Заснавальнікі Міхаіл Камісар
Уласьнікі Mikhail Komissar[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Масква (Расея)
Ключавыя фігуры Міхаіл Камісар
Галіна інфармацыйнае агенцтва
Прадукцыя навіны

У 1994—2021 гадох мела падразьдзяленьне ў Беларусі.

Структура

У склад агенцтва ўваходзяць галіновыя службы «Інтэрфакс-АВН», «Інтэрфакс-АГІ», «Інтэрфакс-АКІ», «Інтэрфакс-АНІ», «Інтэрфакс-АФІ», «Інтэрфакс-Дылінг», «Інтэрфакс-Тэлеком». Агенцтва мае падразьдзяленьні ў 7 з 8 фэдэральных акругаў Расеі, акрамя Паўночна-Каўкаскай. Таксама мае падразьдзяленьні ў такіх краінах, як Азэрбайджан, Ангельшчына, Беларусь, ЗША, Казахстан, Кітай, Нямеччына, Польшча, Украіна.

Па паведамленьнях СМІ ад красавіка 2007 году інфармацыйная група «Interfax» набыла 90% акцыяў інфармагенцтва «Финмаркет». Па інфармацыі «Газета.Ru», кампанію пачалі рыхтаваць да продажу яшчэ ў 2006 годзе, для чаго была праведзеная ацэнка бізнэсу. Па выніках гэтай ацэнкі кошт «Финмаркет» склаў парадку 7 мільёнаў даляраў ЗША. Аднак і «Interfax», і «Финмаркет» сьцьвярджаюць, што сума пагадненьня амаль у два разы менш за гэтую лічбу.

Беларусь

10 красавіка 1994 году агенцтва стварыла падразьдзяленьне ў Беларусі, што ў 2009 годзе налічвала больш за 70 супрацоўнікаў. 1 студзеня 2022 году інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Захад» спыніла сваю дзейнасьць у Беларусі «ў сувязі са зьменамі, унесенымі ў Закон аб сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь у траўні 2021 году». Пасьля адпаведных паправак у Закон заснавальнікам СМІ ў Беларусі ня можа выступаць замежная юрыдычная асоба, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства. Акрамя гэтага, ім ня можа быць юрыдычная асоба, у якой 20 або больш % паёў валодаюць замежная дзяржава або замежныя грамадзяне. Супрацоўнікі «Інтэрфакса-Захад» пры закрыцьці пераўладкаваліся ў камунікацыйнае агенцтва «Драйв-мэдыя» і на партал «Смарт Прэса».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Інтэрфакс  Інтэрфакссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Інтэрфакс СтруктураІнтэрфакс БеларусьІнтэрфакс КрыніцыІнтэрфакс Вонкавыя спасылкіІнтэрфаксСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьміцер БартосікСакрат ЯновічМаксім ТанкКазімер ЯгайлавічСавушкін прадуктНіна МацяшМенскТадэвуш КасьцюшкаІрына Ханунік-РамбальскаяАльгерд БахарэвічАсадкаАлег ЖданЗянон ПазьнякЯнка СіпакоўШтрэйкбрэхерЛявон ВашкоДунайІнструкцыя па трансьлітарацыіПаляндвіцаМоваСураж (Польшча)Уладзімер Арлоў (гісторык)ШляхтаДзьвінскАшмяныБусел белыЛацінская моваВялікі выбухСмаргонскі раён303МачанкаВейшнорыяГорадняАмонімМы выйдзем шчыльнымі радаміПак (спадарожнік Урана)1891Пэтэр ПэлегрыніСэксуальныя пазыцыіБаўгарская моваШашкіАдам МіцкевічКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)ПернікМакс ШчурЭротыкаАнтон ЯльчынЦэнтонКойданаўМадэль OSIАнготЛічэбнікЛеанард ПацейМустафа Кемаль АтатуркДругая сусьветная вайнаМікола Купрэеў2024Бел-чырвона-белы сьцягМастацкая літаратураЯзафат КунцэвічАнатоль БутэвічСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРКірыл КоктышКалі-югаМэрЧовенМіхась БаразнаМаксім БагдановічАляксандар ЛукашэнкаВільня🡆 More