McDonald’s Corporation (у Беларусі — Мак-До́нальдс) — амерыканская карпарацыя, да 2010 года найбуйнейшая ў свеце сетка рэстаранаў хуткага харчавання.
Па выніках 2010 года кампанія займае 2-е месца па колькасці рэстаранаў ва ўсім свеце пасля рэстараннай сеткі Subway. Уваходзіць у спіс Fortune Global 500 2011 года (403-е месца). Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Оўк-Брук — прыгарадзе Чыкага, ЗША.
McDonald’s | |
---|---|
Тып | публічная кампанія |
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа і Такійская фондавая біржа |
Заснаванне | 15 мая 1940 |
Заснавальнікі | Ray Kroc[d] і Richard and Maurice McDonald[d] |
Размяшчэнне | |
Галіна | quick service restaurant sector[d], грамадскае харчаванне, accommodation and food service activities[d] і food and tobacco industry[d] |
Прадукцыя | фаст-фуд |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | I'm loving it, Ich liebe es, C'est tout ce que j'aime, вот что я люблю, Me encanta, 我就喜欢, Gosto tanto і Я це люблю |
Даччыныя кампаніі | McDonald's Canada[d] |
Сайт | mcdonalds.com (англ.) |
Кампанія заснавана ў 1940 годзе братамі Дзікам і Макам Мак-Доналдам (першы рэстаран адкрыўся ў Сан-Бернардзіна, штат Каліфорнія), у 1948 годзе ўпершыню ў свеце сфармулявала прынцыпы канцэпцыі «хуткага харчавання». У 1954 годзе Рэй Крок набыў у братоў Мак-Доналдаў права выступаць у якасці эксклюзіўнага агента па франчайзінгу. У 1955 годзе ён адкрыў свой першы McDonald’s у мястэчку Дэс-Плейнз, штат Ілінойс (у цяперашні час — музей карпарацыі). У 1955 годзе Крокам была зарэгістравана кампанія McDonald’s System, Inc (у 1960 годзе перайменаваная ў McDonald’s Corporation). У 1961 годзе ўсе правы на кампанію былі цалкам выкупленыя Крокам.
Амаль 100 % акцый кампаніі знаходзіцца ў вольным абароце. Капіталізацыя на сярэдзіну чэрвеня 2009 года — $ 64,2 млрд. Старшыня савета дырэктараў і галоўны кіраўнік кампаніі — Джэймс Скінар, прэзідэнт — Дон Томпсан.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article McDonald’s, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.