Ахова Здароўя

Ахова здароўя — захады дзеля захаваньня здароўя асобы і насельніцтва з боку грамадзкіх установаў і дзяржавы.

Ахова Здароўя
Лякарня хуткай дапамогі ў Магілёве (2021 год)

Скіраваная на забесьпячэньне належнага стану асяродзьдзя пражываньня чалавека і стварэньне спрыяльных умоваў адпачынку, побыту і працы для чыннага даўгалецьця, на своечасовае аказаньне паўнавартаснай лекарскай дапамогі хворым, папярэджаньне ўзьнікненьня і пашырэньня хваробаў сярод насельніцтва. Улучае заканадаўчыя, грамадзянскія, грамадзка-гаспадарчыя, культурна-асьветныя, навуковыя, лекарскія, санітарна-гігіенічныя, папераджальна-нарматыўныя і кадравыя захады. Уплывае на грамадзкі і гаспадарчы дабрабыт насельніцтва, вынікі вытворчай дзейнасьці, стан і якасьць народанасельніцтва. Узровень разьвіцьця залежыць ад гаспадарчых дачыненьняў у грамадзтве, дзяржаўнай будовы і палітыкі. У разьвітых краінах спалучае мэдычнае страхаваньне, грамадзкае забесьпячэньне і дзяржаўную дапамогу з наглядам. Крыніцы фінансаваньня ўтвараюцца з дабрачынных ахвяраваньняў, страхавых унёскаў насельніцтва, адлічэньняў ад даходаў прадпрымальнікаў і дзяржаўнага бюджэту. Складаецца са службаў кіраваньня і падрыхтоўкі кадраў, навуковага забесьпячэньня і аказаньня лекава-папераджальнай дапамогі насельніцтву, а таксама з установаў санітарна-эпідэміялягічнага абслугоўваньня, фармацэўтычнай вытворчасьці і забесьпячэньня насельнцітва лекамі і папераджальнымі вырабамі, будаўніцтва і аснашчэньня лякарняў матэрыяламі, абсталяваньнем і прыладамі.

Віды

Да відаў аховы здароўя паводле прызначэньня належаць: безадкладнае і хуткае лекаваньне, лекарска-санітарнае абслугоўваньне, аднаўленьне небясьпечных для грамадзтва хворых, даваньне і перасадка органаў і тканак, санітарна-курортнае лячэньне, лекарская ацэнка і парада.

Беларусь

Ахова Здароўя 
Аптэка ў Траецкім прадмесьці Менску (2020 год)

Асноўнымі прынцыпамі дзяржаўнай аховы здароўя ў Беларусі служаць даступнасьць кваліфікаванай лекарскай дапамогі і лекавага забесьпячэньня насельніцтва, папераджальная накіраванасьць, пераважнае і льготнае лекаваньне дзяцей, маламаёмных і матуляў зьнявечаных дзяцей, а таксама паднагляднасьць усіх лекараў і лякарняў Міністэрству аховы здароўя Беларусі, адказнасьць, гаспадарчая зацікаўленасьць і роўныя магчымасьці ў забесьпячэньні належнага стану здароўя, удзел грамадзянаў і грамадзкіх аб’яднаньняў у ахове здароўя. На пачатак 1994 году ў Беларусі налічвалася 5800 амбуляторыяў і паліклінік, звыш 200 станцыяў безадкладнага і хуткага лекаваньня, каля 840 лякарняў, звыш 230 зубапратэзных майстэрняў, 4 лекарскія ВНУ, 18 мэдычных вучэльняў, інстытут удасканаленьня лекараў і інстытут павышэньня кваліфікацыі фармацэўтычных і мэдычных працаўнікоў сярэдняга зьвяна, каля 150 асяродкаў гігіены і эпідэміялёгіі, 1200 аптэк і 60 здраўніцаў, звыш 40 000 лекараў і каля 110 000 мэдсясьцёр і фэльчараў.

На 2021 год у Беларусі налічвалася 1388 амбуляторыяў і паліклінік, а таксама 582 лякарні. За 2021 год лекаркі і лекары Беларусі зладзілі 111,4 млн амбуляторных прыёмаў і выездаў на дом. У краіне налічвалася 41 700 лекараў-практыкаў і 112 500 мэдсясьцёр і фэльчараў. Забясьпечанасьць насельніцтва Беларусі мэдычнымі працаўнікамі склала 45,1 лекараў-практыкаў і 121,6 сярэдніх мэдпрацаўнікоў на 10 000 жыхароў.

Крыніцы

Tags:

ЗдароўеНасельніцтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

6001928КушмакÜbers Meer (Radio Edit)ПазарджыкNetflixАльгерд БахарэвічЛязьбійская парнаграфіяБесьпілётныя верталётыНью-Ёрская фондавая біржаВікіслоўнік427РаманДзесяцігодзьдзеКунілінгусКрупнікАляксандар ЛукашэнкаШашкіВанда Марцінш душ РэйшКарліс УлманісРадзівілыСолы480Мураўёўкі1200WYSIWYGЧорны сьпіс ЭўразьвязуЭлектрэныСакавік.jpГабрэйскі каляндар2014Ісая КазінецІталіяНавіныMozilla FirefoxЖыгімонт АўгустЭкзаплянэтаСямейства (біялёгія)Ігнат ДамейкаВугоршчынаГалоўная ўправа Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласьціІпсўіч ТаўнБуся (часопіс)Андрэй МукавозчыкАрмянеПастава 69Уладзімер СаламахаПаралякса.orgКліматКандрат КрапіваНемежКулічБлэкджэкЭтыёпскі каляндарМінейка (імя)БлячынКузьма ЧорныЯн Марыя БэрнардоніНямецкая моваТалачын🡆 More