Ян Станкевіч: беларускі мовазнаўца

Ян (Янка) Станкевіч (26 лістапада 1891, в.

Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976; Псеўданімы: Брачыслаў Скарыніч, Пётра з Арлянт, Янучёнак, Гжацкі) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч. Доктар славянскай гісторыі і філалогіі (1926).

Ян Станкевіч
Ян Станкевіч: Біяграфія, Навуковая дзейнасць, Творы
Дата нараджэння 26 лістапада 1891(1891-11-26) ці 23 лістапада 1891(1891-11-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1976(1976-08-16) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Марыя Станкевіч
Дзеці Вячаслаў Станкевіч
Род дзейнасці мовазнавец, гісторык, палітык
Навуковая сфера гісторыя і мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

У 1909 скончыў Ашмянскае гарадское вучылішча. Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Працаваў у газеце «Наша ніва».

У 1914 годзе ў час Першай сусветнай вайны мабілізаваны ў расійскую армію. У 1917 на Румынскім фронце трапіў у аўстрыйскі палон. Пасля вызвалення вярнуўся ў Вільню. Удзельнік з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску (сакавік 1917), з’езда настаўнікаў Мінскай губерні (май 1917). З снежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэння Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у сесіі Рады БНР у Мінску (24-25.3.1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Літоўскай Тарыбы. Пасля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР, загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў член Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, прэзідыума Беларускай цэнтральнай школьнай рады.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1921), Карлаў універсітэт у Празе (1926). Доктар славянскай філалогіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім універсітэце (1928—1932) і Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1927—1940). Друкаваўся ў часопісе «Крывіч», заходнебеларускіх выданнях.

Я. Станкевіч быў паслом Сейму Польшчы (1928—1930). Як палітык з’яўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэння, за што яго не раз крытыкавалі беларускія групоўкі.

У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасці Беларускага камітэта. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з В. Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падполлем, стварыў канспірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасці з’яўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасці ў апоры на Польшчу.

З восені 1941 Я. Станкевіч жыў у Менску, куды перамясціўся і ЦК ПБН, нядоўга працаваў у школьным аддзеле Мінскай управы. Станкевіч быў членам Беларускай народнай самапомачы, Беларускай незалежніцкай партыі, навуковага аддзела Беларускай цэнтральнай рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Мінску. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе.

З 1944 Я. Станкевіч апынуўся на эміграцыі. У Германіі ён аднавіў дзейнасць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Я. Станкевіч жыў у ЗША, удзельнічаў у працы Беларуска-амерыканскага задзіночання, Беларуска-амерыканскага звязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва і яго выданнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», газетай «Бацькаўшчына» (Мюнхен), «Беларус» (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са С. Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі.

Навуковая дзейнасць

Я. Станкевіч аўтар прац па беларускай гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўстве («Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзнікнення», 1930; «Час узнікнення беларускага і ўкраінскага народаў», 1931; «Крыўя-Беларусь у мінуласці», 1942; «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі», 1953, на беларускай і англійскай мовах; «3 гісторыі Беларусі»,1958; Mova rukapisu Al Kitab. Kryvickaha muzeju Jvana Łuckieviča u Vilni. Čaść 1. Fonetyka, New York, 1954; «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі», 1978). Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенезу беларусаў) ці Вялікалітвой. Транслітарыраваў кітаб 1-й паловы 18 ст.(Кітаб Івана Луцкевіча). Падрыхтаваў «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік» (выд. ў 1990).

Творы

Кнігі, брашуры

  • Pròsty spòsab stàcca u karòtkim čàse hramatnym. Breslau: Priebatsch, 1918.
  • Nowy lementar dla biełaruskich dzietak. Wilnia: Wydawiectwa Ministerstwa biełaruskich spraū litoūskaha haspadarstwa, 1920.
  • Беларуская правапісь з практыкаваньнямі. Вільня: Беларускае выдавецкае т-ва, 1921.
  • Нашто і як збіраць геаграфічныя і асабовыя назвы беларускія? Вільня: Беларускі студэнцкі саюз, 1931.
  • Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. Вільня, 1933 (3-е выд. Мн., 1991).
  • Апытальнік да збірання дыялектычных і некаторых агульных асаблівасцей беларускага (крывіцкага) языка / Таварыства прыяцеляў беларусаведы пры Універсітэце Сцяпана Батуры ў Вільні. Вільня, 1935.
  • Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР. Вільня, 1936 (рэпр. выд.: Мн., 1991).
  • Гісторыя беларускага языка. Вільня, 1939 (рэпр. выд.: Мн., 1992).
  • Biełaruskija (kryvickija) narodnyja pieśni j kazki. Wilnia, 1939.
  • Курс гісторыі Крывіі — Беларусі. Прага, 1941.
  • Крыўя-Беларусь у мінуласці. Мн.: Беларуская народная самапомач, 1942.
  • Lemantar pierachodny z łacinicy na kirylicu. Miensk: vydańnie Biełaruskaje narodnaje samapomačy, 1942.
  • Кніжка вучыцца чытаць і пісаць лацінкаю. Мн., 1943.
  • Падручнік крывіцкай (беларускай) мовы: граматыка, правапіс, укладанні, прытарнаваныя вучыцца ў школе і дома: ч. 1―3. Рэгенсбург, 1946.
  • Маленькі маскоўска-беларускі слоўнічак фразеолёгічны і прыказкаў / Пры учасці А. Адамовіча. Нью-Ёрк: Крывіцкае навуковае таварыства Пранціша Скарыны, 1952.
  • Ethnographical and historical territories and boundaries of Whiteruthenia (Kryvia, Byelorussia). New York: The Francis Skoryna Kryvian (Whiteruthenian) Society of Arts and Sciences in the U.S., 1953.
  • Этноґрафічныя й ґісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. Нью-Ёрк: Крывіцкае навуковае таварыства Пранціша Скарыны, 1953.
  • Некаторыя праўнiцкiя тэрмiны Беларускія. Нью-Ёрк, 1953.
  • Mova rukapisu "Al kitab" kryvickaha muzeju Jvana Łuckieviča ū Vilni. New York: The Francis Skoryna Kryvian (Whiteruthenian) Society of Arts and Sciences in the U.S., 1954.
  • Доля мовы беларускай (яе вонкашняя гісторыя) у розныя пэрыяды гісторыі Беларусі. Нью-Ёрк, 1954.
  • Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі. Мюнхэн: Ін-т для вывучэньня СССР, 1956.
  • Зь гiсторыi Беларусi. Мюнхэн: Бацькаўшчына, 1958.
  • З гісторыі русіфікацыі Вялікалітвы. New York: The Francis Skoryna Kryvian (Whiteruthenian) Society of Arts and Sciences in the U.S., 1967.
  • Друкары Иван Хведаровіч Рагаза а Пётра Мсьціславец. Нью Ёрк, 1969.
  • 3 украінскіх дачыненняў да Вялікалітвы-Беларусі. Нью Ёрк, 1970.
  • Нарысы з гісторыі Вялікалітвы. Нью-Джэрсі, 1978.

Артыкулы

  • Klicz // Biełarus. — 1914. — № 48.
  • Беларусы — ўцекачы ў Расеі // Гоман. — 1917. — 12 кастрычніка.
  • Беларускі рух сярод беларускага каталіцкага духавенства // Гоман. — 1917. — 19 кастрычніка.
  • Польскае войска ў Расеі // Гоман. — 1918. — № 13.
  • Будзьце актыўнымі // Гоман. — 1918. — № 75.
  • З Сакольшчыны // Гоман. — 1918. — № 86.
  • Пскоўская беларуская рада // Гоман. — 1918. — № 89.
  • Беларусь, Літва і Балтыка // Гоман. — 1918. — № 92.
  • Няхай жыве беларускае войска // Незалежная Беларусь. — 1919. — № 12.
  • «Гаспадароў вязуць» // Беларуская думка. — 1919. — № 3.
  • Беларуская школьная справа // Наша думка. — 1919. — № 3.
  • Нашыя заданьні // Беларускі студэнт. — 1923. — № 2-3.
  • Нацыянальны назоў беларусаў // Тамсама.
  • З жыцця беларускай каталіцкай царквы // Тамсама.
  • Народная мова ў цэрквах // Тамсама.
  • Абвешчаньне незалежнасці Беларусі ў сьвятле ідэі гаспадарсьцьвенасці // Беларускі студэнт. — 1923. — № 4-5.
  • Сялянства ў чужых краёх // Тамсама.
  • Як у Радавай Беларусі рэагавалі на перасьледаваньне беларусаў палякамі // Тамсама.
  • Свая дарога // Беларускі студэнт. — 1923. — № 6.
  • Аб беларусах лаціньніках // Крывіч. — 1923 — № 2. С. 28-35.
  • Жаноцкія назоўныя іменьні, што адпавядаюць мужчынскім з канчаткам на -ель (el-jo) і -цель (tel-jo) // Тамсама. С. 53.
  • Маскальшчына і Эўропа // Крывіч. — 1923 — № 4. С. 37-40.
  • Патрэбна борздая дапамога // Тамсама. С. 45-46 (аб беларускіх гімназіях у Польшчы)
  • Праф. Карскі і яго «Беларусы» // Крывіч. — 1924. — № 8.
  • Апавяданьне з «Аль-Кітабу» // Крывіч. — 1924. — № 9. С. 69-79.
  • Пачатное О-Е у славянскіх мовах // Крывіч. — 1925. — № 10. С. 82-85.
  • Narzecza języka białoruskiego // Sprawy Narodowościowe. — 1928. — № 5. S. 501-512.
  • Беларускія плямёны і jіхняе расьсяленьне // Родная мова. — 1930. — № 1 — 2. — С.; № 3 — 4. — С.
  • Вялікі князь Вітаўт як беларускі гаспадар // Нёман. — 1932. — № 1.
  • Reforma gramatyki języka białoruskiego w BSRR // Sprawy Narodowościowe. — 1934. — № 1. S. 31-39.
  • Czas powstania narodów białoruskiego i ukraińskiego // Sprawy Narodowościowe. — 1934. — № 4-5. S. 444-453.
  • Севяране — беларускае племя // Калосьсе. — 1936. — № 3.
  • Новая праца з гісторыі беларускага языка // Калосьсе. — 1939. — № 2.
  • Stan badań nad klasyfikacją dialektów języka białoruskiego // Balticoslavica. T. 2. Wilno, 1936. S. 108-128.
  • Рэц. на: Stang Chr. Die westrussische Kanzleisprache der Großfürstentums Litauen. Oslo, 1935 // Тамсама. S. 374-398.
  • Повесьці й апавяданьні беларускіх (крывіцкіх) летапісцаў // Маладая Беларусь. Кн. I. — Вільня, 1936. — С.
  • Erklärungen zur Sprachmappe Weissruthenienlands // Bielarus — Weissruthenien: kurzer ethnographischer Entwurf. Prag: Weissruthenischer (krywitschen) Kulturverein Dr. F. Scaryna, 1939. S. 17-19.
  • З гісторыі каталіцтва ў Беларусі (Крывіі) // Adradžeńnie. — 1946. — № 1.
  • Літоўская плынь у нацыянальным адраджэньні беларускага народу // Бацькаўшчына. — 1949. — № 11.
  • Беларускія плямёны // Веда. — 1952. — №№ 6, 7, 8, 9-10; 1953. — №№ 1-2, 3, 7-10.
  • Вячаслаў Ластоўскі // Бацькаўшчына. — 1953. — № 48.
  • Беларусь на конадні Першае сьветнае вайны // Бацькаўшчына. — 1954. — №№ 30-31, 32-33, 34, 36-37.
  • Беларуска-мусульманская колёня на Брукліне ў Ню Ёрку // Веды. — 1954. Vol. 6. — № 1.
  • З гісторыі Палесься // Палесьсе. — 1955. — № 1-2.
  • Пра Беларускаю сялянска-работніцкаю грамаду // Бацькаўшчына. — 1956. — № 31.
  • Нашаніўства і бальшавізм // Беларускі зборнік. Кн. 7. Мюнхэн: Ін-т для вывучэньня СССР, 1957.
  • Узыходзіла сонца незалежнае Беларусі (да абвешчаньня незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918. Успаміны) // Бацькаўшчына. — 1958. — №№ 11-13.
  • Рома, экклезія, іконы // Божым шляхам. — 1966. — № 3.
  • Гісторыя Беларусі і расейская чорная сотня // Спадчына. — 1998. — № 2. — С. 106-131.

Зборнікі

  • Станкевіч Я. Гістарычны творы. Менск: Энцыклапедыкс, 2003. — 772 с. — ISBN 985-6599-77-6 (2-е выд.: Крыўя-Беларусь у мінуласці. — Вільня — Беласток: Інстытут беларусістыкі — Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 772 с. — ISBN 83-60456-22-4.)
  • Станкевіч Я. За родную мову и праўдзівы назоў. Смаленск: Iнбелкульт, 2013. — 741 с. — ISBN 978-5-9904531-7-3

Зноскі

  • Перадрук:
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ян Станкевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ян Станкевіч БіяграфіяЯн Станкевіч Навуковая дзейнасцьЯн Станкевіч ТворыЯн Станкевіч ЛітаратураЯн Станкевіч СпасылкіЯн Станкевіч16 жніўня1891197626 лістападаАрлянятыАшмянскі павет (Расійская імперыя)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    2001КуфарХрышчэнне РусіДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойТэрмінПагоня (гімн)Томас МорВасіль ЦяпінскіМарфінПолацкРэнесансСласцёны (Чавускі раён)Паўлінава вока малоеКарлес ПучдэмонМінетЭўкарыётыБлакітны колерФК Рубін КазаньСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)АўстраліяМагнус ХенрыксенAMZ DzikРэпрэсіі ў БССРЯўген Васільевіч МаўлееўЯўгенія ЯнішчыцКарла ТальявініМаксім ТанкФК ПармаГрэчаская моваКукурузаМіхась ТурыянскіСяргей Яўгенавіч ПукстМоваГрамПолацкае княстваПенелопа КрусЛуі ДавуСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіДаўятЦнатлівасцьСяргей Іванавіч ГрахоўскіПарафінПолк КаліноўскагаГедзімінЗлучнікАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўБрэд ПітКацярына Ігараўна ГумянюкТомас ЛубангаКыргызстанГрызуныБеларуская літаратураСэрца на далоніКапялюшСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічКаласы пад сярпом тваімДжавані ПаскаліЖыгімонт КейстутавічСпіс вуліц МінскаПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)Радучы (вёска)Францішак БагушэвічАвіцэнаКірыла ТураўскіМаўленнеГігабайт1576НавелаТайгаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаСымон-музыка1695Бела-чырвона-белы сцягГран-Пры Манака 2014 года🡆 More