Юрый Іванавіч Губарэвіч

Юрый Іванавіч Губарэвіч (нар.

23 лютага 1978, Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць)  — беларускі палітык, старшыня Руху «За Свабоду», каардынатар Кадравага рэзерву.

Юрый Іванавіч Губарэвіч
Дата нараджэння 23 лютага 1978(1978-02-23) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык
hubarevich.by

Біяграфія

Бацькі — інжынеры-будаўнікі.

У 1996—1998 гадах адзін з арганізатараў Маладога Фронту, член яго Цэнтральнага савета. У 1998—1999 гадах выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць». У 1999—2000 гадах рэгіянальны каардынатар Моладзевага інфармацыйнага цэнтра.

У 2000 годзе скончыў энергетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці інжынер-электрык. У 2003 годзе атрымаў дыплом магістра дзяржаўнага кіравання ў Львоўскім рэгіянальным інстытуце дзяржаўнага кіравання[uk] Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны.

Вярнуўся ў Белаазёрск. Разам з іншымі актывістамі на мясцовыя выбары 2003 года яны вылучылі на большасць акруг кандыдатаў і выйгралі. Дэмакраты атрымалі большасць, а Юрый Губарэвіч, як лідар гэтай групы, з’яўляўся намеснікам старшыні Белаазёрскага гарсавета ў сакавіку-снежні 2003 года. Пасля давыбараў быў пазбаўлены пасады. Да 2007 года дэпутат Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 2003—2004 гадах рэгіянальны прадстаўнік па Брэсцкай вобласці ЗАТ «АНК Белраснафтахімрэсурс».

У 2003—2008 гадах старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ. У 2004—2005 гадах дырэктар, намеснік дырэктара рэкламна-выдавецкага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Палард». У 2004 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З 2006 года намеснік дырэктара аналітычнага аддзела ГА «Міжнароднае аналітычна-інфармацыйнае агенцтва „Еўрапейская хваля“». У 2006 годзе давераная асоба і кіраўнік Брэсцкага абласнога штаба адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад АДС Аляксандра Мілінкевіча.

У 2007—2009 гадах намеснік старшыні Партыі БНФ. У 2007 абраны намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе. У 2008 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У 2012 годзе абраны першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду», у кастрычніку 2016 года — старшынёй Руху «За Свабоду». У 2016 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Каліноўскай выбарчай акругі № 108 г. Мінска.

У 2017 годзе прыняў актыўны ўдзел у «Маршах недармаедаў» у Мінску (17 лютага) і Маладзечне (10 сакавіка). Пасля акцыі ў Маладзечне жорстка затрыманы і 11 сакавіка асуджаны на 15 сутак арышту па абвінавачванні ў арганізацыі несанкцыянаванага марша «Я не дармаед». У 2018 годзе балатаваўся на мясцовых выбарах у Мінскі гарадскі савет, на адным з участкаў перамог праўладнага кандыдата, але не атрымаў агульнай перамогі.

Браў удзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020. Яго каманда, выкарыстоўваючы легальную магчымасць, праводзіла пікеты дзеля таго, каб казаць пра небяспеку выбараў у абстаноўцы распаўсюджання каранавіруса — як для здароўя грамадзян, так і для іх правоў як выбаршчыкаў. Адказны па пытаннях рэгіянальнага развіцця ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве.

Жыве ў Мінску на вуліцы Чарнышэўскага.

Сям’я

Жанаты, мае дзвюх дачок. Жонка працуе ў ІТ-кампаніі праектным менеджарам.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Юрый Іванавіч Губарэвіч БіяграфіяЮрый Іванавіч Губарэвіч Сям’яЮрый Іванавіч Губарэвіч СпасылкіЮрый Іванавіч Губарэвіч197823 лютагаБелаазёрскБрэсцкая вобласцьБярозаўскі раёнПалітыкРух «За Свабоду»

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

РадаўніцаАндрэй Горват18АкмеізмКацярына СіенскаяГісторыя ВіцебскаСтудзеньКаталін НовакЧалавек пасярэдзінеСпіс птушак БеларусіКлуб Сяргея АлейнікаваЯдвігін Ш.ЯцвягіНаша Ніва (1906)Мабільны тэлефонКітайЗагляне сонца і ў наша аконцаРагнеда РагвалодаўнаБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)ПралескаПарыжВялікая хартыя вольнасцейЗавулак РускіСаюз беларускіх пісьменнікаўМіхась БашлакоўМаладняк (літаратурнае аб’яднанне)Чайка (значэнні)АўстраліяСымон БудныАляксандр Леанідавіч ВарламаўМарыя ТальёніСядзіба Рэйтанаў (Грушаўка)Белая РусьМаркетынгЛучана ПавароціЭдынбургВікісховішчаМедаль Францыска СкарыныНазоўны склонМетафараАльгердСімвалы БеларусіСвабодныя матэрыялыІрына ХадарэнкаСібВінцэнт Дунін-МарцінкевічПлошча Свабоды (Мінск)Старабеларуская моваБеларуская дзіцячая літаратураGoogleЭто Минск, деткаУсходняя ЕўропаСтарыя ВасілішкіБіскаяХведар Хведаравіч ГурыновічДзеепрыметнікТэрмінТальвегБеларуская фантастычная прозаГамеланПалац Рэспублікі (Мінск)Павел Валер’евіч ДураўАлесь РазанаўСімвалізмГарады КыргызстанаАрына Сяргееўна СабаленкаПалякі на БеларусіНавуковы стыльГродна-93-ГрДУУніверсальны каардынаваны часЭбатсфардГеоргій Рыгоравіч МандзалеўскіМагіла льва (паэма)Спіс памерлых у 2024 годзеГісторыя Беларусі🡆 More