Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ), Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) — структура, створаная падчас палітычнага крызісу і пратэстаў у Беларусі з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады, стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа.
Прынцыпы дзейнасці НАУ ўхвалены Каардынацыйнай радай 26 кастрычніка 2020 года. Згодна праграмы паўнамоцтвы НАУ спыняюцца ў дзень уступлення на пасаду новага Прэзідэнта Беларусі.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне | |
---|---|
скарочана — НАУ | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Кіраўнік | Павел Латушка |
Адказная за каардынацыю з Каардынацыйнай радай і штабам С. Ціханоўскай | Вольга Кавалькова |
Сайт | belarus-nau.org/by |
28 кастрычніка 2020 года член Прэзідыума Каардынацыйнай Рады беларускай апазіцыі Павел Латушка заявіў аб стварэнні народнага антыкрызіснага кіравання, якое адказна за пачатак перамоў, а таксама забяспечыць стабільнасць у Беларусі на перыяд пераходу ўлады.
6 лістапада Павел Латушка заявіў, што беларуская апазіцыя будзе заклікаць замежныя дзяржавы спыніць супрацоўніцтва з уладамі Беларусі і пачаць крымінальны пераслед тых, хто адказны за гвалт у дачыненні да беларускіх грамадзян.
11 лістапада НАУ апублікавала два сцэнарыя па транзіту ўлады ў Беларусі.
14 лістапада НАУ апублікавала даныя з унутраных справаздач МУС Рэспублікі Беларусь па колькасці затрыманых і колькасці пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з імі, за перыяд з 9 жніўня па 3 лістапада ў Беларусі было затрымана больш за 25 800 чалавек за «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і здзяйсненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні». За гэты ж час супрацоўнікі МУС склалі больш за 24 тысячы пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
НАУ сумесна з ініцыятывай BYPOL займаліся рэалізацыяй праекта «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў». 1 снежня 2020 года адбылася прэзентацыя праекта.
У студзені 2023 года МУС Беларусі прызнала НАУ экстрэмісцкім фарміраваннем.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.