Шклоў: горад у Беларусі

Шклоў (трансліт.: Škloŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна, на правым беразе Дняпра.

За 30 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша — Магілёў. Насельніцтва 16 310 чал. (2017).

Горад
Шклоў
Гарадская ратуша
Гарадская ратуша
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1535
Першая згадка
Горад з
Плошча
10,7 км²
Вышыня цэнтра
158 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 14 870 чал. (1 студзеня 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2239
Паштовы індэкс
213010
Аўтамабільны код
6
СААТА
7258501000
Афіцыйны сайт
shklov.mogilev-region.by
(бел.)  (руск.)  (англ.)
Шклоў на карце Беларусі ±
Шклоў (Беларусь)
Шклоў
Шклоў (Магілёўская вобласць)
Шклоў

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Узнік на месцы Старашклоўскага гарадзішча каля сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка не пазней за IX ст.

Упершыню ўскосна згадваецца ў 1466 годзе ў лісце наваградскага намесніка Марціна Гаштольда да свайго шклоўскага намесніка Комара, арыгінал дакумента захоўваецца ў Бібліятэцы Асалінскіх ва Уроцлаве. У тастаменце Яна Якуба Неміровіча ад 1518 года згадваецца шклоўскі намеснік Гаштольда пан Фёдар Дурасовіч. У 1526 годзе праз Шклоў у Маскву праехаў імператарскі пасол Сігізмунд Герберштэйн.

Падчас маскоўска-вялікалітоўскай вайны (1534—1537) спалены ў 1535 годзе. З другой паловы XVI стагоддзя цэнтр Шклоўскага графства. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) двойчы спалены маскоўскімі войскамі. У канцы XVI стагоддзя перанесены на сучаснае месца. У XVI—XVII стагоддзях у горадзе існаваў вялікі Шклоўскі замак і Шклоўскія гарадскія ўмацаванні. У 1654 годзе, пасля кароткай аблогі, магістрат здаў горад рускім войскам. Улетку 1655 года ў Шклове размяшчалася часовая стаўка рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У 1660 годзе горад вызвалены, у 1666 годзе зноўку захоплены рускімі войскамі. У 1667 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. Шклоў быў цэнтрам Шклоўскага графства. У 1708 годзе (падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў) разбураны рускімі войскамі за дапамогу шведам. У 1762 годзе атрымаў магдэбургскае права, пячатку і герб.

У складзе Расійскай імперыі

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1773—1777 гадах цэнтр павета Магілёўскай правінцыі і губерні. З 1777 года мястэчка, цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1778 года валоданне С. Г. Зорыча. У перыяд уладання Сямёна Зорыча ў Шклове працавалі разнастайныя мануфактуры, якія працавалі пераважна на мясцовай сыравіне, абслугоўвалі патрэбы вотчыннага двара і выраблялі прадукцыю на продаж. Канатная мануфактура (1790—1799) вырабляла канаты і пражу з ільняной кудзелі і пянькі. У 1797 годзе працавала звыш 50 чалавек, выпушчана канатаў агульнай даўжынёй 10 тысяч сажаняў. Парусінавая мануфактура (1794—1845) вырабляла тонкае і паруснае палатно з ільняных і пяньковых нітак. Працавалі таксама шаўкаткацкая (1781—1799), гарбарная (1794—1798) і суконная (1781—1809) мануфактуры.

У пачатку XIX стагоддзя — важны гандлёвы цэнтр Беларусі, прыстань на Дняпры. У пачатку XX стагоддзя праз Шклоў пракладзеная чыгунка Орша — Магілёў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Савецкай Беларусі.

Са снежня 1919 года ў складзе РСФСР. З 1924 года, пасля першага ўзбуйнення БССР — цэнтр Шклоўскага раёна БССР.

У Другую сусветную вайну з 1941 года да 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1977 годзе ў склад горада ўключана вёска Іскра, 14 снежня 2007 года — вёскі Маладзёжная, Рыжкавічы і Малое Зарэчча, 20 лістапада 2013 года — вёска Вялікае Зарэчча.

Насельніцтва

Шклоў: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка
  • XVII стагоддзе: 1650 — 8 540 чал.; 1661 — 4 375 чал.
  • XIX стагоддзе: 1880 — 2 393 чал., з іх праваслаўных 1 268, каталікоў 33, іўдзеяў 1 092
  • XX стагоддзе: 1923 — 6 617 чал.; 1939 — 8,1 тыс. чал.; 1959 — 7,8 тыс. чал.; 1979 — 11,8 тыс. чал.; 1991 — 15 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе 2004 — 15,9 тыс. чал.; 2006 — 15,6 тыс. чал.; 2008 — 16,6 тыс. чал.; 2009 — 17,8 тыс. чал.; 2015 — 16 359; 2016 — 16 425 чал.; 2017 — 16 310 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасці. Гасцініца «Крынічка». Уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гісторыка-культурная спадчына Магілёўскага края» і «Айчыны славутыя імёны».

Культура

Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. У музея два філіялы — Дом-музей Пятра Алейнікава (вёска Крывель) і музей працоўнай і баявой славы «Сельгастэхніка» (Шклоў).

Дзейнічаюць Дом культуры, бібліятэка.

Адукацыя

У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спецшкола, цэнтр развіцця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

СМІ

У горадзе выдаецца газета «Ударны фронт».

Славутасці

Шклоў: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла

Страчаная спадчына

Шклоў: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Шклоў, гравюра XVIII ст.
Шклоў: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Шклоўскі кадэцкі корпус, малюнак пач. XIX ст.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  • Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  • а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Полехов С. В. Древнейшее упоминание Шклова — 1466: послание новогородского наместника Мартина Гаштольда // Архіварыюс. № 19. — Мінск: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2021. — С. 77-82.
  • а б Лён 2009, с. 159.
  • Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  • Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района
  • Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  • Szkłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 922.
  • Шклов // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 209.
  • а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Шклоў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Шклоў ГісторыяШклоў НасельніцтваШклоў ЭканомікаШклоў КультураШклоў АдукацыяШклоў СМІШклоў СлавутасціШклоў Вядомыя асобыШклоў Гл. таксамаШклоў ЗноскіШклоў ЛітаратураШклоў СпасылкіШклоўІнструкцыя па транслітарацыіБеларусьДняпроМагілёўМагілёўская вобласцьОршаШклоў (станцыя)Шклоўскі раён

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ІсламКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіЦыбуля мядзведжаяСалах аль-МухтарM8L8THНапалеон IIРаскіданае гняздо (п’еса)Матрона Сяргееўна МаркевічВялікдзень (народная традыцыя)Янка МаўрПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)ДзеепрыслоўеАляксандр Валер’евіч ХаджаеўСмерць28 сакавікаТаджыкістанІспанская інквізіцыя557-я інжынерная брыгадаІван МележСпіс вуліц МінскаАлесь Уладзіміравіч РашчынскіПавел ВентЯўген Васільевіч МаўлееўДу ФуКарла ТальявініuknytНів КэмпбелПаўлінава вока малоеЕгіпетВялікае Княства Літоўска-БеларускаеМарат Сяргеевіч МаркаўЧэрвеньЯўген ПапакульНапалеон I БанапартМалавіСмяротнае пакараннеНаркамаўкаСубарбітальны касмічны палётГерб БеларусіПа што ідзеш, воўча?МелатанінMuroveiБуразубка звычайнаяВасіль ЦяпінскіЧыанджурГеоргій МарчукГіпатаніяСтакгольмОрдэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»Штучны інтэлектРазбітае сэрца пацанаБоска НтагандаРыгор АстапеняШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхЦнатлівасцьБорджыяБрамбіПадобнасць (геаметрыя)Яўгенія ЯнішчыцУінстан ЧэрчыльВасіль Васілевіч ШапялевічРасліныNode.js.nuПрыгоннае праваСанцэнаУладзімір ДубоўкаБеларуская міфалогіяФанемаЯн Каміль Біспінг🡆 More