Факультэт Геаграфіі І Геаінфарматыкі Бду

Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Заснаваны ў 1934 годзе. У складзе факультэта 7 кафедр, 2 навукова-даследчыя лабараторыі, Музей землязнаўства.

Геаграфічны факультэт
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Факультэт Геаграфіі І Геаінфарматыкі Бду
Заснаваны 1934
Дэкан Алена Генадзеўна Кальмакова
Месцазнаходжанне Факультэт Геаграфіі І Геаінфарматыкі Бду Беларусь, Мінск, вул. Ленінградская, 16
geo.bsu.by (руск.)(англ.)(бел.)

Факультэт рыхтуе спецыялістаў па дысцыплінах: геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць), геаграфія (напрамак — геадэмаграфія), геалогія і разведка месцазнаходжаняў карысных выкапняў, ГІС (геаінфармацыйныя сістэмы), ГІС (напрамак — зямельна-кадастравыя, з 2015), гідраметыяралогія, геаэкалогія, космааэракартаграфія (з 2011).

Гісторыя

Геаграфія як вучэбная дысцыпліна ў БДУ выкладалася на рабфаку з 1921 года. Першыя выкладчыкі-географы — Я. Гурвіч (да 15.10.1922), М. Шкляеў, А. А. Смоліч. У 1923 годзе на педагагічным факультэце арганізаваны «кабінет мясцовага краю», загадчыкам якога стаў А. А. Смоліч, а пад кіраўніцтвам М. Ф. Бліадухо створаны кабінет мінералогіі і крышталяграфіі. У маі 1924 года па прапанове А. А. Смоліча для ўсіх студэнтаў педагагічнага факультэта было ўведзена вывучэнне геаграфіі Беларусі. У 1933 годзе пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР Я. М. Афанасьева створана кафедра глебазнаўства.

Як самастойнае структурнае падраздзяленне БДУ факультэт заснаваны ў 1934 годзе і меў назву «геолага-глебава-геаграфічнага факультэта». У 1937 годзе факультэт быў перайменаваны ў геаграфічны. У 1954 годзе на базе факультэта створана геаграфічнае таварыства БССР, пасля — Геаграфічнае таварыства Беларусі. Для правядзення навучальных палявых практык па асноўных фундаментальных навуках геаграфічнага цыкла ў 1973 годзе ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці створана геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна». У 2019 годзе геаграфічны факультэт перайменаваны ў факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі. Акрамя таго, былі змененыя назвы шэрагу кафедраў.

Дэканы факультэта

Структура

Кафедры

Навукова-даследчыя лабараторыі:

Прафесарска-выкладчыцкі склад

На кастрычнік 2009 года прафесарска-выкладчыцкі склад налічваў 75 чалавек:

У складзе НДЛ працуюць 18 супрацоўнікаў (у тым ліку 1 доктар навук і 4 кандыдаты навук). Сумяшчаюць выкладчыцкую дзейнасць 33 чалавекі (8 дактароў навук і 18 кандыдатаў навук). Суадносіны студэнты/выкладчыкі, з улікам сумяшчальнікаў — 9 студэнтаў на аднаго выкладчыка, без уліку — 14.

Студэнцкае жыццё

Жыллёвыя ўмовы

Іншагароднія студэнты геаграфічнага факультэта маюць магчымасць атрымаць месца ў інтэрнаце БДУ. На факультэце працуе камісія па жыллёва-бытавых пытаннях студэнтаў. У 2007—2015 гадах географы жылі па адрасе вул. Кастрычніцкая, 2 (інтэрнат № 2). Да гэтага часу частка студэнтаў (пераважна першакурснікаў) атрымлівала месцы ў інтэрнаце № 3 (вул. Курчатава, 6), які знаходзіцца за МКАД. З 2015 года студэнты-географы засяляюцца ў інтэрнат № 11 (пр. Дзяржынскага, 87), які ўваходзіць у склад Студэнцкай вёскі і размешчаны каля станцыі метро Пятроўшчына.

У параўнанні з 2008/09 навучальным годам колькасць месцаў, выдзеленых для геаграфічнага факультэта, скарацілася на 28 %, што абумоўлена павелічэннем агульнай колькасці студэнтаў БДУ і закрыццём шэрагу інтэрнатаў на рамонт. У 2009 годзе з 466 іншагародніх студэнтаў геафака (з іх 176 чалавек пастаянна пражывалі ў сельскай мясцовасці) месцам у інтэрнаце былі забяспечаны толькі 150 чалавек.

Веснік факультэта «Экватар»

Заснаваны ў пачатку 2006 года па ініцыятыве дэканата факультэта. У той момант студэнцкаму жыццю востра не хапала ўласнага друкаванага выдання, аднак, з прычыны нізкага ўзроўню арганізацыі студэнтаў актыўна займацца праблемай ніхто не хацеў. Тады намеснік дэкана М. В. Кухарчык выбраў з ліку студэнтаў 1-2 курсаў адказных рэдактараў: Ю. Губарава, А. Малокіна, Е. Рыбіна і М. Шчарбакову. Яны далі весніку новае імя (раней выданне нерэгулярна выходзіла пад назвай «Мерыдыян») і выпусцілі два нумары (сакавіцкі і майскі), прысвечаныя географам-франтавікам). Публіцыстычны і эстэтычны характар ​​выдання выклікалі нараканні з многіх бакоў. Змест нумароў кантраляваўся дэканатам і знаходзіўся далёка ад патрэбаў студэнтаў у цікавай і карыснай інфармацыі. Наклад выдання быў моцна абмежаваны: у асноўным распаўсюджваўся па кафедрах, у дэканаце, а таксама вывешваўся на дошцы аб’яваў на першым паверсе паўднёвага крыла будынка факультэта.

Моцны штуршок для развіцця веснік атрымаў восенню 2006 года, калі ў склад рэдкалегіі увайшоў студэнт 4 курса Павел Чумакоў. Яго імя звязана са змяненнем рэдакцыйнай палітыкі, прыцягненнем журналістаў з ліку студэнтаў, карэнным змяненнем дызайну (набліжэнне яго да выдавецкіх стандартаў) і выхадам на масавы рынак: у гэты перыяд максімальныя наклады дасягалі 100—150 асобнікаў. У моцны бок змяніўся і змест весніка: старонка навін, пасланні галоўнага рэдактара, цікавыя інтэрв’ю з выкладчыкамі і студэнтамі, надзённыя артыкулы, рэдакцыйныя праекты (напрыклад, карта з месцамі нараджэння выкладчыкаў факультэта), гумарыстычная геаграфічная паэзія. У сувязі з рэбрэндынгам весніка, прымаецца рашэнне абнуліць яго нумарацыю. Нумар за лістапад 2006 года становіцца першым. Вясной 2008 года веснік геафака «Экватар» прыняў удзел у штогадовым конкурсе выданняў БДУ, якое прайшло ў цэнтры «Брыганціна».

Восень 2008 года «Экватар» сустрэў без большай часткі старой рэдкалегіі: Павел Чумакоў выпусціўся з універсітэта, Ю. Губарава, А. Малокін і А. Безручонак з’ехалі на гадавыя стажыроўкі за мяжу. Перад Марыяй Шчарбаковай паўстала пытанне аб папаўненні кадраў для працягу плённай працы. Яна была абрана рэдактарам весніка. Андрэй Безрученак, знаходзячыся ў Партугаліі, выконваў вёрстку і дызайн. Артыкулы для «Экватара» пачалі актыўна пісаць студэнты малодшых курсаў: Дзмітрый Валадзько, Алена Качубей, Валерый Жук, Яўген Шавялёў. У лютым 2010 года рэдактарам «Экватара» стаў Андрэй Безручонак, а Шчарбаковай паехала на стажыроўку ў Анкару. У гэты час газета стала выходзіць рэгулярна з паўнатой 8-12 старонак. Былі перапрацаваныя канцэпцыі дызайну, зместу артыкулаў і моўнае пытанне: від весніка стаў больш яркім і сучасным, а артыкулы пачалі друкавацца пераважна на беларускай мове. Восенню 2010 года «Экватар» стаў лепшай маланакладнай газетай БДУ.

Значныя змены ў працы газеты адбыліся ў 2011 годзе. «Экватар» стаў выдавацца цалкам на беларускай мове, змяніўся дызайн. Змены адбыліся і ў рэдкалегіі. Са старога складу застаўся толькі Дзмітрый Валадзько. Рэдактарам стала Марына Карней, прыйшлі новыя людзі — Ніна Літвінка, Вікторыя Койпіш, Ягор Левачоў. Вясной 2011 года рэдкалегія весніка прыняла ўдзел у «Зімовай школе студэнцкай журналістыкі» на САК «Брыганціна». «Экватар» заняў першае месца ў намінацыі «За арыгінальнасць і творчы падыход».

Веснік выходзіў накладам у 120 асобнікаў з перыядычнасцю раз у месяц. Артыкулы ахопліваюць шырокі спектр тэматык, цікавыя студэнтам і выкладчыкам. З лістапада 2022 года выходзіць у фармаце тэлеграм-канала.

Будынак геаграфічнага факультэта

Будынак геаграфічнага факультэта, які ўваходзіць у Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, размешчаны ў раёне Плошчы Незалежнасці ў Мінску па адрасе вул. Ленінградская, 16. Разам з астатнімі будынкамі ўніверсітэцкага гарадка ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Вучэбная геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна»

Вучэбная геаграфічная станцыя (геабаза) знаходзіцца ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, на беразе Заходняй Бярэзіны. Служыць месцам правядзення вучэбных практык для студэнтаў геаграфічнага і біялагічнага факультэтаў БДУ.

Музей землязнаўства

Музей землязнаўства — структурнае падраздзяленне факультэта, яўляецца навучальным музеем па землязнаўству і геалогіі, экспанаты ахопліваюць навукі геаграфічных і геалагічных цыклаў. У музеі праводзяцца заняткі студэнтаў геаграфічнага, хімічнага, фізічнага і біялагічнага факультэтаў БДУ.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Факультэт Геаграфіі І Геаінфарматыкі Бду ГісторыяФакультэт Геаграфіі І Геаінфарматыкі Бду СтруктураФакультэт Геаграфіі І Геаінфарматыкі Бду Студэнцкае жыццёФакультэт Геаграфіі І Геаінфарматыкі Бду Будынак геаграфічнага факультэтаФакультэт Геаграфіі І Геаінфарматыкі Бду Вучэбная геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна»Факультэт Геаграфіі І Геаінфарматыкі Бду Музей землязнаўстваФакультэт Геаграфіі І Геаінфарматыкі Бду СпасылкіФакультэт Геаграфіі І Геаінфарматыкі БдуБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтЛабараторыяМузей землязнаўства (Мінск)Факультэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЗапазычаныя словыВожык (часопіс)Сінтаксіс мовыРагвалодІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіАльгердБеларуская фанетыкаМаскваРасійская імперыяПолацкПершая сусветная вайнаВ’етнамІгар Пятровіч ТурКірыл Трафімавіч МазураўГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінЧыр (суп)КапялюшПалеская вобласцьЛідская раўнінаАлесь ЖукЛітваФаціма Зайнулінаўна ГабітаваБеларускае нацыянальнае адраджэннеЯнка СіпакоўРамантызмАркаАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўСэрца на далоніНароднікіГабелен векуАдраджэннеГроднаУладзімір Аляксеевіч АрлоўДзьмухавецЯ размалюю для цябе небаВалерый Станіслававіч МянжынскіЕва (карціна)МіндоўгЗайменнікНацыянальна-вызваленчы рухРаманчуковэКупаллеЛірыкаАдам МіцкевічВярбаOnliner.byПаца-ВацаStreit Group SpartanАлесь КажадубPornhubЮрка ГолубМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Лацінская моваУ краіне райскай птушкіКірыла ТураўскіЯнкава (Пухавіцкі раён)ПрыназоўнікВялікае Княства ЛітоўскаеГедзімінЛявон ВольскіДудка беларускаяУліковы запіс MicrosoftСпіс вуліц МінскаПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеУсебеларускі народны сходДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўСлуцкНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Каласы пад сярпом тваімУніверсітэт Святога ТомасаКубракавэНацыянальная бібліятэка Беларусі🡆 More