Сцяг Нью-Мексіка

Сцяг Нью-Мексіка (англ.: Flag of New Mexico) - адзін з дзяржаўных сімвалаў амерыканскага штата Нью-Мексіка.

Палажэнне аб сцягу, яго апісанне і парадак выкарыстання выкладзены ў артыкуле 3 раздзела 12 Збору Законаў штата (англ.: New Mexico Statutes Annotated 1978) . Уяўляе сабой гістарычны сімвал Сонца, які выкарыстоўваўся індзейцамі зіа, на жоўтым полі. Жоўты і чырвоны колеры сцяга адпавядаюць гістарычнаму ваеннаму іспанскаму сцягу «бургундскі крыж», які выкарыстоўвалі канкістадоры ў часы заваёвы тэрыторыі Нью-Мексіка ў XVI стагоддзі.

Нью-Мексіка
ЗША
Сцяг Нью-Мексіка
Зацверджаны 15 сакавіка 1925
Прапорцыя 2:3
Аўтар сцяга Гары П. Мера
Сцяг Нью-Мексіка
Бургундскі крыж, ваенны сцяг Іспаніі пры каралю Філіпе II

Апісанне сцяга

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнік жоўтага колеру, шырыня якога складае 2/3 ад даўжыні (прапорцыя 2:3). У цэнтры сцяга размешчаны старажытны сімвал Сонца індзейцаў Зіа чырвонага колеру. Памер сімвала 1/3 ад даўжыні сцяга. Дыяметр цэнтральнага круга знака Сонца 1/3 ад шырыні ўсяго знака. Ад цэнтральнага круга адыходзяць чатыры групы прамянёў па чатыры прамяня ў кожнай. Групы размешчаны раўнамерна з чатырох бакоў па вертыкалі і гарызанталі. Промні ў кожнай групе раўналежны, два ўнутраных прамяня даўжэй знешніх на 1/5 даўжыні. Колеры сцяга ў Законе названы «старымі іспанскімі колерамі».

Закон штата загадвае выкарыстанне сцяга ва ўсіх мерапрыемствах, у якіх афіцыйна і публічна прадстаўлены штат. Вітаць сцяг варта словамі салюту: «I salute the flag of the state of New Mexico, the Zia symbol of perfect friendship among united cultures» («Я салютую сцягу штата Нью-Мексіка, знаку Зіа сапраўднай дружбы аб'яднаных культур»).

Гісторыя

На працягу першых 14 гадоў з моманту стварэння 6 студзеня 1912 года штат Нью-Мексіка не меў афіцыйна зацверджанага сцяга. На сусветнай выставе 1915 года ў Сан-Дыега у спецыяльным зале былі выстаўлены сцягі штатаў ЗША і дзяржаў-удзельніц. Ад Нью-Мексіка быў выстаўлены неафіцыйны сцяг. Ён уяўляў сабой блакітнае поле, у верхнім левым куце быў размешчаны сцяг ЗША, у левым ніжнім - герб штата, а ў цэнтры быў выкананы срэбнымі літарамі і лічбамі тэкст «New Mexico» і «47» (што азначала 47-ы штат ЗША). Шматлікія крыніцы таксама паказваюць, што вакол герба штата быў надпіс «The Sunshine State» (штат захода сонца).

У 1920 годзе жаночая грамадская арганізацыя «Дачкі Амерыканскай Рэвалюцыі» прапанавала распрацаваць арыгінальны сцяг штата. Конкурс на лепшы малюнак сцяга выйграў Гары П. Мера (Dr. Harry P. Mera), археолаг з Санта-Фэ. Ён быў адным са спецыялістаў па сімволіцы індзейцаў зіа. Сімвал сонца быў знойдзены ў канцы XIX стагоддзя ў Зіа-Пуэбла. Лічыцца, што ён мае святое значэнне для індзейцаў зіа. Чатыры групы па чатыры прамяня таксама маюць глыбокі сэнс цыклу жыцця: чатыры ветры, чатыры сезона, чатыры напрамкі, чатыры святых абавязку. Лік чатыры з'яўляецца святым для зіа. Малюнак Г. Мера выкарыстоўваецца з 1925 года да гэтага часу як афіцыйны сцяг штата Нью-Мексіка.

Ацэнка сцяга

Паўночна-Амерыканская вексілалагічная асацыяцыя (NAVA) у даследаванні 2001 года прызнала сцяг штата Нью-Мексіка лепшым па дызайне сярод усіх штатаў ЗША і правінцый Канады.

Зноскі

Tags:

Сцяг Нью-Мексіка Апісанне сцягаСцяг Нью-Мексіка ГісторыяСцяг Нью-Мексіка Ацэнка сцягаСцяг Нью-МексікаXVI стагоддзеІспаніяАнглійская моваЗШАКанкістадорНью-МексікаСонцаШтаты ЗША

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ohuy1Нараджэнне Хрыстова ва Украіне1576Паўночная АмерыкаВасіль ЗуёнакАўгуст МоцныНів КэмпбелВозера120-я зенітна-ракетная брыгадаАляксандр ГамільтанІерыхон (тэлесерыял)Публіцыстычны стыльАўстраліяШаленстваГлебаЛетнія Паралімпійскія гульні 2020Лацінская моваКанье УэстТомас МорГенрых II ВалуаСяргей Яўгенавіч ПукстАўген КалубовічПрыгоннае праваАлесь РазанаўЗабалацце (Чавускі раён)Іспанская інквізіцыяІван ПташнікаўСцягУ агні народжанаяAgrale MarruáВялікдзень (народная традыцыя)Рыз УізерспунМаўленнеЁдБаскетболУльтраправыяСпіс вуліц МінскаWayback MachineАляксандр I (імператар расійскі)ПолацкГісторыя БеларусіЛунцікРомбДзеяслоўПрыметнікУладзімір Пятровіч СаламахаБясслаўныя вырадкіСаша ФіліпенкаПа што ідзеш, воўча?Ларэн БэколМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеМінскПарэміялогіяГідрапонікаЛідсMelodifestivalenЕгіпет.neАсіміляцыя (мовазнаўства)Куклічы (Свіслацкі раён)Рабіндранат ТагорЯзэп Юр’евіч ЛёсікАнгкор-ВатKufar.byСекс без пранікненняАнальны сексНьёраІдзі і глядзіВікіпедыяЗайменнік🡆 More