Нью-Мексіка: штат ЗША

Нью-Мексіка (англ.: New Mexico, ісп.: Nuevo México, нав.: Yootó Hahoodzo) — штат на Паўднёвым Захадзе Злучаных Штатаў Амерыкі.

З насельніцтвам больш за 2 мільёны жыхароў займае 36-е месца паводле колькасці насельніцтва, а з плошчай у 314,900 км² з'яўляецца пятым паводле плошчы і пятым паводле шчыльнасці насельніцтва сярод усіх 50-ці штатаў краіны. Адзін з Горных штатаў і адзін са штатаў Чатырох кутоў (разам з Ютай, Каларада і Арызонай). Сталіцай і культурным цэнтрам з'яўляецца Санта-Фэ, а найбуйнейшым горадам — Альбукерке. З-за свайго геаграфічнага становішча у паўночнай і ўсходняй частках штата больш халодны і альпійскі клімат, а ў паўднёвай і заходняй — больш цёплы, арыдны клімат.

Нью-Мексіка
англ.: State of New Mexico
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Гімн O Fair New Mexico[d], Así Es Nuevo Méjico[d], Land of Enchantment[d], New Mexico -- Mi Lindo Nuevo México[d] і Under New Mexico Skies[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 6 студзеня 1912
Кіраўнік Мішэль Лухан-Грышэм[d]
Насельніцтва
  • 2 117 522 чал. (1 красавіка 2020)
Плошча
  • 315 194 км²
Нью-Мексіка на карце
Часавы пояс UTC-7 і Амерыка/Дэнвер[d]
Код ISO 3166-2 US-NM
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эканоміка Нью-Мексіка заснаваная на здабычы нафты і іншых карысных выкапняў, багарным земляробстве, жывёлагадоўлі, лесаапрацоўцы і рознічным гандлі. Станам на 2016 год валавы ўнутраны прадукт (ВУП) штата складае больш за $93 мільярды (37-е месца сярод штатаў), а ВУП на душу насельніцтва — $41,559 (39-е месца сярод штатаў).

Геаграфія

На поўначы Нью-Мексіка мяжуе з Каларада, мяжа праходзіць па 37-й паралелі паўночнай шыраты. На ўсходзе — з Аклахомай па мерыдыяне 103° заходняй даўгаты і Тэхасам, на поўдні — з Тэхасам і мексіканскімі штатамі Чыўаўа і Санора, на захадзе — з Арызонай па даўгаце 109° 03' заходняй даўгаты.

Ландшафт штата разнастайны — ад шырокіх пустыняў і парэзаных лававых палёў да высокіх снежных горных пікаў. Праз цэнтральную частку штата праходзяць хрыбты Скалістых гор — Сан-Хуан і Сангрэ-дэ-Крыста. На захадзе размешчана плато Каларада, на ўсходзе — Вялікія раўніны і плато Лана-Эстакада. Галоўныя рэкі штата — Рыа-Грандэ і яе прыток Пекас.

Дэмаграфія

Паселішчы

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя штата падзелена на 33 акругі (анг. county).

Судовая сістэма

Судовая сістэма штата Нью-Мексіка ўключае Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, 13 раённых судоў, адзін сталічны суд, 54 міравыя суды, адзін суд па спадчынных справах і 81 муніцыпальны суд.

Вярхоўны суд штата складаецца з пяці суддзяў і размешчаны ў Санта-Фэ. Гэта суд апошняй інстанцыі, які ажыццяўляе кантроль над усімі ніжэйшымі судамі і адвакатамі, якія маюць ліцэнзіі ў штаце. А таксама гэты суд ажыццяўляе абавязковую апеляцыйную юрысдыкцыю па крымінальных справах, якія караюцца пажыццёвым зняволеннем або смяртонай карай. Усяго ў судах штата старшынствуюць 311 суддзяў.

У 2018 годзе бюджэт судовай улады складаў $6,082,200. Гэта толькі 2,63 % ад агульнага аперацыйнага бюджэту штата.

Эканоміка

Паводле звестак Бюро эканамічнага аналізу, у 2003 г. ВУП штата склаў $ 57 млрд. Тут ёсць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, развіта ірыгацыя. Значная роля турызму і сферы абслугоўвання.

Гл. таксама

Зноскі

  • Annual Estimates of the Resident Population: April 1, 2010 to July 1, 2016(недаступная спасылка). United States Census Bureau. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2018. Праверана 10 лютага 2018.
  • https://newmexico.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 26 студзеня 2021.
  • https://www.nmcourts.gov/reports-and-policies.aspx
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Нью-Мексіка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Нью-Мексіка ГеаграфіяНью-Мексіка ДэмаграфіяНью-Мексіка Адміністрацыйны падзелНью-Мексіка Судовая сістэмаНью-Мексіка ЭканомікаНью-Мексіка Гл. таксамаНью-Мексіка ЛітаратураНью-МексікаІспанская моваАльбукеркеАнглійская моваАрыдны кліматАрызонаГорныя штатыЗлучаныя Штаты АмерыкіКаларадаСанта-ФэШтаты ЗШАЮта

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    EthernetПарацэльс2019 год у гісторыі кіноАўстрыйцыАлек БолдуінMuroveiАгнешка ХоландМаксім БагдановічАрхітэктура БеларусіВікіпедыяСССРLinuxАндрэй Аляксандравіч Уцюрын2021Камера-абскураСмакавыя дабаўкіКатмайПаўстанне 1863—1864 гадоўПаца-ВацаСмерцьАкадэмія рускага балета імя А. Я. ВаганавайБлэкджэкГрузіяПаўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Чапел-ХілЦіна Леванаўна АсаціяніШыфрЛукас ван ЛейдэнУкраінаМарыя МагдалінаКільскі ўніверсітэт імя Хрысціяна АльбрэхтаПрыметнікГаіціКанстанцін Яўгенавіч КальцоўМаскоўская вобласцьМасавае забойства ў АрландаKufar.byМіжнародны савет па кнігах для моладзіБеларуская дзіцячая літаратураВялікая КалумбіяКрыж Ефрасінні ПолацкайБеларуская краёвая абаронаАрхікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінск)Джад ХіршОршаСалі ФілдЯрылаЧыфтэнАкадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі БеларусьРаспад СССРМарк Тулій Цыцэрон2000Другая сусветная вайнаІосіф Вісарыёнавіч СталінІгар Пятровіч ТурЕўрапейскае касмічнае агенцтваШахматыРэч ПаспалітаяУга ЧавесВялікія князі літоўскіяСлуцкВінцэнт Дунін-МарцінкевічНавагрудакЛаўрынас КашчунасАсацыяцыя кінакрытыкаў Лос-АнджэлесаАстраномСевастопальІрландыяУвасабленнеМарцін ХайдэгерАдважныя капітаны (фільм)Медаль Пашаны (ЗША)🡆 More