Рэній (лац.: Rhenium) Re — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 75.
Светла-шэры метал.
Рэдкі элемент: 78-е месца сярод іншых элементаў па распаўсюджанасці. Звычайна сустракаецца як прымесь у мінералах другіх элементаў — малібдэніце і калумбіце.
Выкарыстоўваецца ўсюды, дзе патрэбныя высокая цвёрдасць і зносаўстойлівасць (компасы, іншыя прыборы, адказныя дэталі самалётаў і ракет). Ніці накальвання (сплаў вальфраму з рэніем). Антыкаразійнае пакрыццё (рэніраванне). Каталізатар хімічных працэсаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Рэній, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.