Рохіты

Браты міласэрнасці Святога Роха або ро́хіты ці рахі́ты (літ.: Rokitai; польск.: Rochici; лац.: Fratres Misericordiae sub titulo S.

Rochi) — каталіцкая мужчынская кангрэгацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Заснавана ў 1705 годзе францішканскім тэрцыярыем Янам Яраловічам у Вільні ў імя Святога Роха.

Кангрэгацыя стваралася на дыяцэзальным праве і магла дзейнічаць на абмежаванай тэрыторыі, то бок ад пачатку ў межах Віленскага біскупства.

Браты трымалі прымітыўныя шпіталі і прытулкі для хворых і інвалідаў у Вільні (1708—1799), Кестайцах (1738—1842), Ворнях (1743—1842), Коўне (1750—1824) і Менску (1752—1821). Невядома ці мелі браты медыцынскую адукацыю, яны наймалі фельчараў, урачоў і хірургаў, у тым ліку медсясцёр, каб даглядаць пацыентак. Значная колькасць хворых у Вільні і Коўне мела венерычныя захворванні, іншыя каталіцкія шпіталі адмаўляліся лячыць такіх хворых. Браты таксама давалі прытулак цяжарным жанчынам і іх кінутым дзецям. Іншыя пацыенты звярталіся па дапамогу пры траўмах, сухотах, рэўматызме, артрытах і іншым. У Кестайцах, Ворнях і Менску шпіталі на праўдзе былі прытулкамі, дзе людзі з фізічнымі і разумовымі хваробамі маглі жыць пажыццёва.

Кангрэгацыя ніколі не была шматлікай. У кожны момант у Вільні і Ворнях было каля 8 братоў, у іншых месцах — каля 5 братоў. Скасавана ў 1842 годзе, падчас рэпрэсій за паўстанне 1830—1831 гадоў, калі ўлады Расійскай імперыі канфіскавалі землі рохітаў, крыніцу іх даходаў. Падобнымі кангрэгацыямі ў Вялікім Княстве Літоўскім былі браты шпітальеры Святога Яна Божага (баніфратры) і сёстры міласэрнасці (шарыткі).

Гісторыя

У Вільні

Кангрэгацыю заснаваў Ян Яраловіч з Янішак, які прадаў сваю спадчыну і заснаваў каля віленскіх замкаў новы касцёл і шпіталь. Праз фінансавыя цяжкасці будынкі былі невялікія і бедныя. Новая таварыства неўзабаве сутыкнулася з вялікай эпідэміяй чумы 1710 года і праславілася самаадданасцю. Браты збіралі памерлых і везлі іх у Сніпішкі для пахавання. Усе браты загінулі падчас чумы. Непасрэдным кіраўніком кангрэгацыі ў 1713 годзе стаў віленскі біскуп Канстанцін Казімір Бжастоўскі. Ён перайменаваў і рэарганізаваў таварыства. Браты прынялі традыцыйныя зарокі цнатлівасці, беднасці і паслушэнства. Бжастоўскі дадаў зарок клопату пра хворых. Браты павінны былі насіць габіт попельнага колеру, чорны плашч і капялюш. На левым рукаве абавязкова была выява чэрапа — memento mori. Кангрэгацыя мела свой статут, пацверджаны біскупам у 1726 і 1743 гадах.

У 1715 годзе братам перадалі невялікі касцёл святога Стэфана і шпіталь Святога Лазара каля сучаснага вільнюскага чыгуначнага вакзала. Царква і шпіталь былі ў благім стане і патрабавалі капітальнага рамонту. Браты таксама заснавалі ў Вільні чатыры або пяць лазарэтаў. Паводле інвентароў візітаў за 1788 і 1797 гадах, у Вільні рохіты мелі адпаведна 68 і 63 хворых. У справаздачы 1786 года таксама адзначалася, што праз благія ўмовы кангрэгацыя не павінна прымаць у Вільні больш за 40 пацыентаў адначасова. У справаздачы 1790 года наракалася, што замест дапамогі бедным у шпіталі ў Вільні будуць прымаць толькі тых, хто мае сувязі (напрыклад, слуг заможных месцічаў). Вядомы выпадкі, калі пацыентам даводзілася плаціць за лячэнне.

У 1797 годзе спецыяльная гарадская камісія вырашыла заснаваць у Вільні галоўны шпіталь. Было вызначана, што касцёл Святых Піліпа і Якуба найбольш прыдатнае месца для размяшчэння 200 бедных і 50 хворых. Меншыя шпіталі будуць аб’яднаны ў гэты новы шпіталь, а потым ліквідаваны. Невядома, што было з братамі пасля закрыцця іх шпіталя ў Вільні.

Па-за Вільню пачаў распаўсюджвацца ў 1738 годзе.

У Кестайцах

У 1738 годзе ў Кестайцах Жамойцкага біскупства заснаваны касцёл, кляштар і шпіталь. Фундацыя была значная — 18 валок зямлі, лес, пашы, 2,5 возеры. Фундацыю пацвердзіў кароль Аўгуст III Саксонскі. Першы касцёл згарэў у 1808 годзе, але ў 1820 годзе яго адбудавалі. Шпіталь быў разлічаны на 24 чалавекі (12 мужчын і 12 жанчын). Напэўна, ён дзейнічаў не як шпіталь, а як прытулак для псіхічнахворых (у інвентарных кнігах не згадваюцца выдаткі на лекі і лекараў). Калі ў 1842 годзе ўлады Расійскай імперыі канфіскавалі землі гэтага таварыства, шпіталь быў ператвораны ў дом састарэлых святароў. Апошнія жыхары былі пераведзены ў кляштар бернадзінцаў у Крэтынзе ў 1866 годзе.

У Ворнях

Жамойцкі біскуп Антоні Дамінік Тышкевіч у 1743 годзе заснаваў таварыства ў Ворнях, тагачаснай сядзібе біскупства. Браты занялі існы шпіталь каля сабора Святых Пятра і Паўла і перабудавалі яго да 1748 года. Браты апекавалі не толькі хворых, але і састарэлых святароў-пенсіянераў. У 1752 годзе кангрэгацыя ў Жамойцкім біскупстве стала падпарадкоўвацца жамойцкаму біскупу, а не віленскаму. Такім чынам, у пэўным сэнсе, з’явілася дзве галіны кангрэгацыі. У 1782 годзе браты выехалі з цэнтра мястэчка, бо новы біскуп Ян Стэфан Гедройц не ўхваляў бадзяння псіхічнахворых каля катэдры. У 1827 і 1828 гадах у шпіталі было адпаведна 68 і 56 пацыентаў. Большасць з іх мелі цяжкія фізічныя і разумовыя праблемы. Кангрэгацыя спыніла дзейнасць у 1842 годзе пасля канфіскацыі расійскімі ўладамі яго землеўладання.

У Коўне

У 1750 годзе дэкан з Вендзягалы заснаваў у Коўне для рохітаў кляштар і шпіталь пры касцёле Святой Гертруды. Браты дапамагалі ў рамонце касцёла ў 1785—1795 гадах. У 1797 годзе браты апекавалі 48 хворых (30 мужчын, 18 жанчын). З іх 14 павінны былі застацца ў шпіталі пажыццёва праз цяжкія фізічныя і разумовыя праблемы. Пасля вайны 1812 года касцёл быў спустошаны, але захаваўся, але іншыя будынкі згарэлі цалкам. Не маючы фінансавых сродкаў, таварыства не здолела аднавіцца. Інвентар 1823 года паказвае, што браты, іх пацыенты і падкідышы (агулам 70-90 чалавек) былі ўціснуты ў двухпакаёвы будынак. Такія благія ўмовы спрыялі эпідэміям. Новыя браты не далучаліся да кангрэгацыі, а тры браты, якія засталіся, старэлі. У 1824 годзе гэтым шпіталь быў перададзены сёстрам міласэрнасці.

У Менску

У 1752 годзе ў Менску святаром заснавана для брацтва кляштар і касцёл Святой Веранікі. У 1763 годзе быў заснаваны лазарэт для жанчын. Пасля ўтварэння ў 1798 годзе Мінскага біскупства таварыства ў Мінску перайшло ў падпарадкаванне мінскага біскупа. Рэвізія 1820 года выявіла шпіталь у жаласным стане. Ён не лячыў мужчын, клапаціўся толькі пра бедных і інвалідаў жанчын. Не хапала такіх асноўных рэчаў, як харчаванне і чысціня. Акрамя таго, з 1819 годзе брацтву была даручана апека над некалькімі дзясяткамі арыштаваных жанчын. Інспектар прыйшоў да высновы, што шпіталь прыносіць больш шкоды, чым карысці. У 1821 годзе шпіталь ліквідаваны, уся карысная маёмасць перададзена братам шпітальерам Святога Яна Божага.

Зноскі

Літаратура

  • Jakulis, Martynas (2010). "Rokitai: santvarka ir veikla XVIII–XIX a. I pusėje" (PDF). Lietuvių katalikų mokslo akademijos metraštis [літоўская]. XXXIII: 59–95. ISSN 1392-0502.
  • Jakulis, Martynas. Gailestingieji šv. Roko broliai (літ.). Orbis Lituaniae. Vilnius University (2013). Праверана 17 красавіка 2015.
  • Ярашэвіч А. Рахіты // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 511-512. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

Tags:

Рохіты ГісторыяРохіты ЛітаратураРохітыВялікае Княства ЛітоўскаеВільнюсЛацінская моваЛітоўская моваПольская моваСвяты Рох

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

НемаўляБрэсцкая крэпасцьУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіАрфаграфіяПрылівы і адлівыПокуцьІдэяОлдас ХаксліSystem of a DownІван ПташнікаўAP$ENTJava (мова праграмавання)Мікалай Пракопавіч МіхалапЧорны замак АльшанскіЭнцыклапедыяМікола МятліцкіВасіль ЦяпінскіБлоньЛітаратурныя жанрыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛірыкаБанк ДабрабытКацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаХарыет БакерВожык (часопіс)Viva BraslavБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўЕфрасіння ПолацкаяУладзімір ДубоўкаЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкСлуцкі поясСонцаКрысціна ЛатарынгскаяМікола ГамолкаФуэртэвентураСунМарына Вітальеўна ВасілеўскаяШчасцеАнатоль Канстанцінавіч КлышкаДзікае паляванне караля СтахаВіктар Анатолевіч ШніпNaviny.byАнтыінтэлектуалізмГунар ХёкертАлесь БелыРаіса Андрэеўна БаравіковаШэраньЯгайлаСтрававальная сістэма чалавекаПаводка на Урале (2024)Лявон Цімафеевіч БаразнаHromadske.TVБарысаўЗлучаныя Штаты АмерыкіХартыя'97КанадаКастусь КаліноўскіВісарыён Сцяпанавіч ГарбукСтралаПалессеЛявон ВаласюкApraxiaПомнік Якубу Коласу (Мінск)Аркадзь Барысавіч ЭскінПолымя (літаратурнае аб’яднанне)Монктанскі ўніверсітэтШвагерШэры журавельГеаграфія сельскай гаспадаркіПастаянная запамінальная прыладаТэрмінЯнка СіпакоўСыраежка рудаяПубліцыстычны стыль🡆 More