Павел Паўлавіч Латушка: беларусі палітычны дзеяч

Павел Паўлавіч Лату́шка (нар.

10 лютага 1973, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Павел Паўлавіч Латушка
Павел Паўлавіч Латушка: Біяграфія, На службе ў МЗС, Заўвагі
Пасол Рэспублікі Беларусь у Францыі
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Паўлоўскі
Пераемнік Ігар Фісенка
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА
16 лістапада 2012 — 15 студзеня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Паўлоўскі
Пераемнік Ігар Фісенка
Сцяг Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
4 чэрвеня 2009 — 16 лістапада 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Уладзімір Матвяйчук
Пераемнік Барыс Святлоў
Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы
6 снежня 2002 — 31 кастрычніка 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Мікалай Крэчка
Пераемнік Віктар Гайсёнак
Нараджэнне 10 лютага 1973(1973-02-10) (51 год)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык, cultural manager
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера дыпламатыя і cultural manager[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1995, пачынаў вучыцца на гістарычным). Завочна скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1996). У 1995—1996 гадах быў аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 1996—2000 гадах займаў пасады віцэ-консула, консула генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку (Польшча). У 2000—2002 гадах — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі. З 6 снежня 2002 года да 31 кастрычніка 2008 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Колькі разоў (2006) МЗС Беларусі часова адклікала Паўла Латушку для кансультацыяў. Быў наймаладзейшым беларускім паслом. 4 чэрвеня 2009 года прызначаны на пасаду міністра культуры Беларусі. 16 лістапада 2012 Павел Латушка прызначаны паслом у Францыю і пры ЮНЕСКА. 16 лістапада 2012 года празначаны паслом Беларусі ў Францыі, 15 студзеня 2019 года ўказам Прэзідэнта № 21 ад вызвалены з пасады. У хуткім часе прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатра.

17 жніўня 2020 года загадам міністра культуры Беларусі Ю. Бондара звольнены з пасады гендырэктара Купалаўскага тэатра. Прычынай звальнення стала тое, што ён 14 жніўня асудзіў падаўленне мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і прыйшоў да дэманстрантаў на плошчу Незалежнасці, а 16 жніўня выйшаў на Марш за свабоду і заявіў, што ўлады сваімі дзеяннямі адчынілі скрыню Пандоры.

Увайшоў у склад Прэзідыума Каардынацыйнай рады. Быў вымушаны пакінуць Беларусь. Узначаліў Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, створанае ў кастрычніку 2020 года з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Паўлу Латушку 18 гадоў пазбаўлення волі.

У афіцыйных стасунках паслядоўна карыстаецца беларускай мовай. Сябар Таварыства беларускай мовы.

Разведзены, ёсць дачка — Я́на.

На службе ў МЗС

У кастрычніку 2002 года прэс-сакратар МЗС Павел Латушка агучыў прэтэнзіі да расійскага палітыка Барыса Нямцова за ўмяшанне ўнутраныя справы як матыў яго высылкі з Беларусі: «Намаганні Нямцова ўскладніць развіццё беларуска-расійскіх адносін, затармазіць інтэграцыйныя працэсы, яго катэгарычная нязгода з курсам на пабудову Саюзнай дзяржавы наносяць шкоду не толькі беларуска-расійскім двухбаковым адносінам, але і перспектывам саюзнага будаўніцтва».

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года пасол Павал Латушка справакаваў скандал у Польшчы , калі прыняў удзел у праграме «24 гадзіны» інфармацыйнага канала TVN24 у рэжыме тэлемоста, дзе яму давялося адказваць на непрыемныя пытанні вядоўцы пра ход выбараў, доступ апазіцыйных кандыдатаў да СМІ, арышты актывістаў. У канцы тэлемоста аператар забыўся выключыць камеру, а пазней сталі публічнымі словы амбасадара: «Скажу так — больш ніколі не буду даваць інтэрв’ю вашай станцыі — гэта кашмар… Вашы журналісты… ну… тое, што рабілі летам, а цяпер зноў пачынаюць з прэзідэнта. … гэта проста … Калі б я не быў амбасадарам, прашу прабачэння і перадайце яму (вядучаму), я б яму ў морду даў». Пасля гэтага пасол Павел Латушка быў выкліканы ў МЗС Польшчы і адкліканы ў Беларусь для кансультацый. Некаторыя польскія палітыкі заклікалі абвясціць Латушку персонай нон-грата.

Заўвагі

Спасылкі

Tags:

Павел Паўлавіч Латушка БіяграфіяПавел Паўлавіч Латушка На службе ў МЗСПавел Паўлавіч Латушка ЗаўвагіПавел Паўлавіч Латушка СпасылкіПавел Паўлавіч Латушка10 лютага1973БеларусьМінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Творны склонКанюшынаБачная зорная велічыняМікалай Мікалаевіч ЧарняўскіЖан-Клод ЮнкерІнданезійская моваШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхЯндэкс.КартыСяргей Васілевіч БесарабЯнка СіпакоўДзеяслоўКрэўскі замакЯўхім Фёдаравіч КарскіХведар Хведаравіч ГурыновічКамянецкая вежаХто смяецца апошнім (п’еса)Змітрок АстапенкаФілалагічны факультэт БДУАлег Уладзіміравіч СалтукНотаКаланіяльны падзел АфрыкіНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьГарадзенская ратушаIRCІлья Яфімавіч РэпінАрлоўка (Кыргызстан)ВіцебскЦынкавыя хлопчыкіМедаль Францыска СкарыныЧарнобыльская катастрофаПрывакзальная плошча (Мінск)ПатрыятызмАгульнанацыянальнае тэлебачаннеПавел Іванавіч ПруднікаўМендзыжац ПадляскіШэраньМірскі замакУніверсітэт імя Дж. КапіланаФранцішак БагушэвічСказСімвалДом урада (Мінск)СібМініяцюраШляхам жыцця (зборнік)Рагнеда РагвалодаўнаАрмянская ССРБеларуская міфалогіяЗыгмунт ВольскіАповесць мінулых часоў21vek.byПераклад Бібліі Беларускага экзархата РПЦСезон 2004/2005 «Славянкі» МінскЗвон НагасакіЯвар (значэнні)Іосіф Аляксандравіч БельскіТадэвуш КасцюшкаЛандышХалоднае сэрцаГісторыя ВіцебскаГрэцыя ў Першай сусветнай вайнеКалядыЗянон Кузьміч ЛомацьБеларускі рубельПалац Рэспублікі (Мінск)Зімовыя Алімпійскія гульні 1988Публіцыстычны стыльМэтаПолацкМы, беларусыАлесь ПісьмянкоўБелавежская пушча🡆 More