Немертыны

Немерты́ны (Nemertea) — тып беспазваночных жывёл, апісана звыш 1000 відаў.

Немертыны
Немертыны
Parborlasia corrugatus з мора Роса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nemertea Schultze, 1851

Сінонімы
Nemertini, Nemertinea, Rhynchocoela
Класы
  • Anopla
  • Arhynchocoela
  • Enopla
Немертыны
Сістэматыка
на Віківідах
Немертыны
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  57411
NCBI  6217
EOL  2855
FW  272418

Апісанне

Пераважна марскія жывёлы, каля 30 відаў — прэснаводныя; жывуць на паверхні грунту, часам закопваюцца ў яго, некаторыя плаваюць. Каля 10 відаў жывуць на сушы (у глебе).

Даўжыня ад 0,5 мм да 30 м, шырыня да 9 мм (у большасці даўжыня да 20 см, шырыня 1—5 мм). Цела двухбакова-сіметрычнае, несегментаванае, зрэдку ніткападобнае; укрыта раснічным эпітэліем з мноствам слізістых залоз. Афарбоўка разнастайная, часам стракатая.

На галаўным канцы хабаток з ротавай адтулінай — орган нападу і абароны.

Поласць цела запоўнена асноўнай тканкай. Крывяносная сістэма замкнёная, стрававальная — у выглядзе прамой трубкі з вырастамі. 2—4 пары вачэй, ёсць органы дотыку, хімічнага пачуцця. Дыхаюць паверхняй цела.

Пераважна драпежнікі; некаторыя віды — паразіты і сімбіёнты малюскаў, крабаў і марскіх зорак.

Раздзельнаполыя, развіццё прамое або з метамарфозам (лічынка — пілідый). Здольныя да рэгенерацыі.

Літаратура

Tags:

Біялагічны відТып (біялогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Дзяржаўная прэмія БССРЭнцыклапедыяМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіТрайчасты нервКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Старажытнабеларуская літаратураМікола МятліцкіУладзімір Аляксеевіч АрлоўАндрэй Валер’евіч ХадановічПолымя (часопіс)Аляксей ДудараўШаленстваМонктанскі ўніверсітэтДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаПошукавая аптымізацыяМінская ратушаАперацыя «Баграціён»Сымон БудныГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)РамантызмДзікМастацкая літаратура (выдавецтва)КрыжакіСпіс вуліц ГроднаМіжнародны стандартны кніжны нумарУніверсітэт Святога СтэфанаПадарожжа з ЖыгамонтамПарнаграфіяАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўПастава на каленяхБарбара РадзівілМіхась ПазнякоўГрыбыДом урада (Мінск)КнігаўкаБеларуская Народная РэспублікаСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУКалізейБуры мядзведзьЗвычайны прэзідэнтЧас UnixПрыгоннае праваВіцебская вобласцьАнглійская моваЧасціны мовыЗмітрок БядуляСяргей Іванавіч ГрахоўскіГенадзь Валер’евіч ШутаўФрэдэрыктанскі ўніверсітэтГерб БеларусіНафтаАвантуры Пранціша ВырвічаПраспект Пераможцаў (Мінск)СукенкаПеніс чалавекаБелсат25 красавікаДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуВерасПалеская вобласцьГеоргій МарчукБеларускі ПЭН-цэнтрГуканне вясныМіланНазоўнікАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкКасцёл Святога Сымона і Святой АленыФранцішка Уршуля РадзівілКіраўнікі МінскаНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)ФерментыRunciniaАнатоль Іванавіч БутэвічАлесь Жук🡆 More