Іспанія Народная Партыя

Народная партыя (ісп.: Partido Popular) — кансерватыўная, ліберальна-кансерватыўная, і хрысціянска-дэмакратычная палітычная партыя Іспаніі.

З’явілася ў 1989 годзе пасля аб’яднання Народнага альянсу з Народна-дэмакратычнай партыяй і Ліберальнай партыяй.

Народная партыя
ісп.: Partido Popular
Выява лагатыпа
Лідар Пабла Касада
Заснавальнік Manuel Fraga Iribarne[d]
Дата заснавання 20 студзеня 1989
Штаб-кватэра Мадрыд, Іспанія
Краіна
Ідэалогія кансерватызм
хрысціянская дэмакратыя
манархізм
эканамічны лібералізм
панеўрапеізм
ліберальны кансерватызм
правацэнтрызм
правыя
Інтэрнацыянал Міжнародны дэмакратычны саюз
Центрысцкі дэмакратычны інтэрнацыянал
Еўрапейская народная партыя
Маладзёжная арганізацыя New Generations of the People's Party of Spain[d]
Колькасць членаў 833 000 (2012)
Дэвіз Himno del Partido Popular
Постаці члены партыі ў катэгорыі (5 чал.)
Сайт pp.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адна з двух найбуйнейшых партый Іспаніі разам з Іспанскай сацыялістычнай партыяй. Была кіруючай у Іспаніі з 2011 па 2018 год.

Была заснавана колішнімі членамі Іспанскай фалангі — адзінай існаваўшай партыі пры дыктатуры Франсіска Франка.

Частка Еўрапейскай народнай партыі, Міжнароднага дэмакратычнага саюза.

1976—1989

Народны альянс

Альянс з’явіўся пасля аб’яднання некалькіх невялікіх кансерватыўных партый, некаторыя з якіх узначальвалі былыя міністры ўрада Франка:

  • Партыя дэмократычных рэформ пад кіраўніцтвам Мануэля Фрагі, міністра інфармацыі ў 1962—1969 гадах, намесніка прэм’ер-міністра і міністра ўнутраных спраў 1975—1976 гадоў.
  • Іспанскі народны саюз Марцінеса Круса — міністра планавання развіцця ў 1973—1974 гадах і міністра адукацыі і навукі 1974—1976 гадоў.
  • Іспанская дэмакратычная партыя на чале з Федэрыка Сілва Муньёсам — міністрам грамадскіх работ у 1965—1970 гадах.
  • Сацыял-дэмакратычная партыя, якую ўзначальвае Лусіна дэ ла Фуэнтэ — міністр працы ў 1969—1975 гадах, а таксама намеснік прэм’ер-міністра ў 1974—1975 гадах.
  • Народны сацыяльны саюз (Генры Томас дэ Каранса).
  • Іспанская Нацыянальная супольнасць пад кіраўніцтвам Гансала Фернандэса дэ ла Мора — міністра грамадскіх работ у 1970—1974 гадах.
  • Яшчэ некалькі невялікіх партый.

На выбарах 1977 года альянс атрымаў 8,2% галасоў і 16 месцаў.

Дэмакратычная кааліцыя (1979)

На выбарах 1979 года Народны альянс сфарміраваў дэмакратычную кааліцыю, а кандыдатам у прэзідэнты стаў Мануэль Фрага. Але вынікі былі горшымі, чым у 1977 годзе — 6% і 10 месцаў.

У 1979 годзе Мануэль Фрага стаў лідарам партыі.

Народная кааліцыя (1982)

У 1982 годзе альянс аб’ядноўваецца з Народна-дэмократычнай партыяй і Ліберальнай партыяй. І становіцца апазіцыйнай партыяй з 26% галасоў і 107 месцамі.

Народная партыя (з 1989)

Пасля адстаўкі Мануэля Фрагі і паслядоўных перамог Іспанскай сацыялістычнай партыі на выбарах 1982 і 1986 гадоў Народны альянс знаходзіўся ў крызісе. Фрага зноў узначаліў яго і стварыў Народную партыю. У красавіку 1990 года Хасэ Марыя Аснар стаў лідарам партыі.

1996—2000

На выбарах 1996 года партыя перамагае і Аснар становіцца прэм’ер-міністрам Іспаніі.

Урад пачынае лібералізацыю эканомікі. Спрабуе змяніць закон аб абмежаванні гандлю, прыняты сацыялістычным урадам. Расце ВУП.

2000—2004

Партыя зноў перамагае на выбарах у 2000 годзе.

Павялічваецца колькасць выплат ахвярам тэрарызму. Павялічваюцца дзяржаўныя выдаткі на адукацыю. Прымаюцца новыя меры супраць нелегальнай эміграцыі, заключаюцца пагадненні аб рэпатрыяцыі з афрыканскімі краінамі, павялічваецца колькасць месцаў у прытулках.

З 2004 года

Пасля паражэння на выбарах і да 2011 года знаходзілася ў апазіцыі.

Іспанія Народная Партыя 
Прадстаўніцтва ў парламенце (1977—2008)

З 2011 года

На парламенцкіх выбарах 2011 года набрала 44,62% ​​галасоў выбаршчыкаў, заваяваўшы 186 месцаў у парламенце. Старшыня Народнай партыі Марыяна Рахой узначаліў новы ўрад.

Перамога Пабла Касада на выбарах кіраўніцтва НП у ліпені 2018 года лічыцца паваротам партыі направа.

Вядомыя члены

Іспанія Народная Партыя 
Галоўная сядзіба партыі (Мадрыд, вул. Генуі, д. 13)

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Іспанія Народная Партыя 1976—1989Іспанія Народная Партыя 1996—2000Іспанія Народная Партыя 2000—2004Іспанія Народная Партыя З 2004 годаІспанія Народная Партыя З 2011 годаІспанія Народная Партыя Вядомыя членыІспанія Народная Партыя СпасылкіІспанія Народная ПартыяІспанская моваЛіберальны кансерватызмХрысціянская дэмакратыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Узброеныя сілы ТурцыіXX стагоддзеЖуравіныЛюдміла Пятроўна ВоранаваПётр Міронавіч МашэраўBMW E21Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяВейшнорыяГорватыЧарлтан ХестанMacOSЯнка КупалаКурыцаДняпроПомнік Марату КазеюБлогPoecilotheria metallicaМагіла льва (паэма)Not AloneVII стагоддзеМастурбацыяAv.byПалітыка ГрэцыіНюшаІван МележБеларуская дзіцячая літаратураКрыжачокБудзёнаўка (Пухавіцкі раён)ВялікабрытаніяПрыметнікСонцаДом урада (Мінск)Казахская кухняУльяна ЦвярскаяАркадзь КуляшоўАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Францішка Уршуля РадзівілСяргей БудкінАнглійская ВікіпедыяПарламенцкія выбары ў Фінляндыі (1927)Вялікдзень (народная традыцыя)Спіс памерлых у 2024 годзеЛідаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыУННВОўк-РыджAbout.comХто смяецца апошнім (п’еса)ПрыназоўнікРучная стымуляцыя пенісаБацвіннеЖанрХаўрус ратнікаў за прагрэс БалгарыіТрускаўкаКапялюшСайтЮр’еў дзень (вясенні)Кастусь ЖукПатрыятызмАляксандр Валер’евіч ХаджаеўЗасуха 2100-х гадоў да н.э.Тэадор ШасерыёКуццяМаксім БагдановічДанчыкСадберскі ўніверсітэтМіраслаў ШайбакВіцебск🡆 More