Палітыка Правыя

У палітыцы правымі (найбольш крайнія формы называюць ультраправымі ці праварадыкальнымі) традыцыйна называюцца шматлікія кірункі і ідэалогіі, процілеглыя левым: правыя выступаюць за натуральную няроўнасць і прытрымліваюцца прынцыпаў капіталізму.

Іншае разуменне: правая ідэалогія — ідэалогія сацыяльнага панавання, якая выражае інтарэсы пануючага сацыяльнага класа ці пэўнай групы ўнутры пануючага класа. Левая ж ідэалогія — ідэалогія апанавання ўлады, якая адмаўляе легітымнасць існага панавання і прапаноўвае палітычную альтэрнатыву, якая запатрабавана новымі пануючымі групамі ці (і) ніжнімі класамі, якія прэтэндуюць на ўдзел у размеркаванні багацця і ўлады.

Тэрміны «правыя» і «левыя» ўзніклі ў часы Французскай рэвалюцыі і тычыліся размяшчэння месцаў у парламенце. Тыя, хто сядзеў справа, выступалі за захаванне Старога парадку (манархіі, арыстакратыі і афіцыйнай царквы). Палітыка левых вызначана не так выразна, таму што ўзнікала шмат у чым у якасці рэакцыі на палітыку правых.

Гісторыя

Тэрміны «правыя» і «левыя» ўпершыню з’явіліся ў французскім Нацыянальным сходзе часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі. У ім узніклі тры кірункі: справа сядзелі фельяны — прыхільнікі канстытуцыйнай манархіі; у цэнтры сядзелі жырандысты — умераныя прыхільнікі рэспублікі; злева сядзелі якабінцы, якія выступалі за радыкальныя пераўтварэнні. Такім чынам, першапачаткова правымі называлі тых, хто жадае захаваць існае становішча (кансерватараў), а левымі — тых, хто выступаў за змены (радыкалаў).

Да сярэдзіны XIX стагоддзя лібералы, якія выступалі як за палітычныя свабоды, так і за свабоду прадпрымальніцтва, разглядаліся як левыя. Але затым, з развіццём сацыялістычных ідэй, левымі сталі называць перш за ўсё іх прыхільнікаў, якія імкнуліся да сацыяльнай роўнасці. Правыя ж партыі выражалі інтарэсы манархістаў, легітымістаў, буйнога землеўладання і клерыкалаў.

У XX стагоддзі з’явілася ідэалогія фашызму, якая спалучала радыкальны этатызм і адмаўленне дэмакратыі з крытыкай сацыяльнай няроўнасці — не выпадкова партыя Гітлера называлася нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыяй. Фашыстаў традыцыйна адносяць да правых («крайне правых»), але яны прынцыпова адрозніваюцца ад лібералаў, якіх сёння адносяць да правых, паколькі яны выступаюць за памяншэнне ўдзелу дзяржавы ў эканамічным жыцці (у прыватнасці, за зніжэнне падаткаў і расходаў бюджэту). Менавіта за такія перакананні правых лібералаў у другой палове XX стагоддзі пачалі называць правымі, бо ранейшыя традыцыйныя правыя (манархісты, клерыкалы) страцілі папулярнасць.

У канцы 1960-х гадоў у Францыі з’явіліся «новыя правыя», якія, у адрозненне ад «старых правых», не адмаўлялі мадэрнізацыю, але спрабавалі стварыць новую сучасную ідэалогію, накіраваную супраць эгалітарызму і ліберальна-дэмакратычных ідэй, якія пануюць у еўрапейскай культуры з часоў эпохі Асветніцтва.

У наш час палітолагамі, сацыёлагамі і сацыяльнымі псіхолагамі прызнаецца, што традыцыйны падзел на левых і правых неадэкватна адлюстроўваюць рэальны спектр меркаванняў у грамадстве. Так, зусім незразумела, куды ў гэтай шкале можна аднесці, напрыклад, лібертарыянцаў. Таксама ў чалавека могуць быць перакананні, якія ў адной вобласці (напрыклад, у эканамічнай) лічацца традыцыйнымі для «левых», а ў іншай (напрыклад, палітычнай) лічацца «правымі». Сітуацыя яшчэ больш ускладняецца размыццём праграмна-ідэалагічных адрозненняў і палітычным збліжэннем традыцыйных партый у заходніх палітычных сістэмах у апошнія 100 гадоў, узаемапранікненнем і ўзаемаўзбагачэннем розных сістэм поглядаў; так, сацыялісты істотна «паправелі» і перасталі істотна адрознівацца ад новых лібералаў, якія сталі як бы «правымі». Істотна і тое, што ў посткамуністычных краінах і, асабліва краінах постсавецкіх, паняцці «правізны» і «левізны» нярэдка ўжываюцца ў сэнсе, процілеглым прынятаму ў краінах з развітай дэмакратычнай сістэмай — так, у эпоху перабудовы лібералаў і антыкамуністаў часта называлі «левымі», а традыцыйных артадаксальных камуністаў — «правымі».

Паводле некаторых меркаванняў двухполюсная палітычная шкала («правыя» і «левыя») не дазваляе досыць карэктна адлюстраваць погляды як на ролю дзяржавы ў кантролі жыцця грамадства, так і на ролю дзяржавы ў забеспячэнні сацыяльнай роўнасці, прыхільнікамі гэтага меркавання выкарыстоўваецца чатырохполюсная шкала (дыяграма Нолана), прапанаваная амерыканскім лібертарыянцам Дэвідам Ноланам у 1970 г.:

Палітыка Правыя 
Дыяграма Нолана

Правыя партыі ў свеце

Аўстрыя

Аўстралія

Беларусь

Бельгія

  • Хрысціянскія дэмакраты і фламандцы
  • Новы фламандскі альянс

Балгарыя

  • Атака
  • Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі

Вялікабрытанія

Венгрыя

  • Фідэс — Венгерскі грамадзянскі саюз
  • Ёбік

Германія

Грэцыя

Данія

  • Венстрэ

Ізраіль

  • Ликуд
  • МАФДАЛ
  • Наш дом Ізраіль
  • ШАС
  • Маледэт
  • Ха-Тыква, партыя
  • Ткума, партыя
  • Эрэц Ісраэль Шэлану

Іспанія

  • Народная партыя

Італія

  • Наперад, Італія
  • Ліга Поўначы
  • Новы правы цэнтр

Канада

  • Кансерватыўная партыя Канады

Латвія

  • Новы час
  • Усё для Латвіі!
  • Айчыне і свабодзе/РННЛ

Літва

Нідэрланды

Нарвегія

Польшча

Расія

Да 1917 г.:

Румынія

Сербія

Славакія

ЗША

Украіна

Фінляндыя

  • Нацыянальная кааліцыя
  • Сапраўдныя фіны

Францыя

Харватыя

Чэхія

  • Грамадзянская дэмакратычная партыя
  • ТОП 09

Швецыя

Эстонія

  • Партыя рэформаў
  • Саюз Айчыны і Res Publica
  • Партыя незалежнасці, Эстонія

Японія

  • Ліберальна-дэмакратычная партыя Японіі

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Палітыка Правыя ГісторыяПалітыка Правыя Правыя партыі ў свецеПалітыка Правыя Гл. таксамаПалітыка Правыя СпасылкіПалітыка ПравыяКапіталізмЛевыя (палітыка)ПалітыкаУльтраправыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Reform.byАРэч ПаспалітаяВікіпедыяМільянер з трушчобКалі кветкі не маўчацьКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)Уварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Ніл ГілевічAv.byБуякіПесня пра зубраСказМікола МаляўкаСельская гаспадарка БеларусіЮрась СвіркаАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіРаскіданае гняздо (п’еса)Сяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньМарк ШагалЖанчына зверхуНацыянальна-вызваленчы рухАлесь ТаболічВасіль Аляксеевіч ЖуковічРуская моваБелы буселАдольф Гітлер УунонаКіеўская РусьГроднаКіеў28 красавікаЯна і яСалігорскВ’етнамПапараць-кветкаРадыевугляроднае датаваннеТрагедыя ў НалібокахСхема БЧБApraxiaЦягнікІван ЧыгрынаўГамеланКіраўнікі МінскаБярозка (часопіс)Сям’яАперацыйная сістэмаАрка25 красавікаПалавы актСалідарныя з БеларуссюГрунвальдская бітваКанадаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічУніверсітэт Святога ТомасаПрывакзальная плошча (Мінск)Мікола МятліцкіВікіАляксандр Мікалаевіч КосінецЯнка КупалаВалерый Мікалаевіч ГапееўПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Вольга Славаміраўна БондараваДзьмухавецЛявон Цімафеевіч БаразнаНароўляСяргей Аляксандравіч ПадсасонныНазоўны склонМікола ГусоўскіМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеБеларуская міфалогіяПеніс чалавекаКамянецкая вежаМастацкі стыльТэмнэМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)🡆 More