Марыяна Рахой Брэй (ісп.: Mariano Rajoy Brey, 27 сакавіка 1955, Сант’яга-дэ-Кампастэла) — іспанскі палітык, лідар Народнай партыі з 2004 года, прэм’ер-міністр Іспаніі (2011—2018).
Займаў міністэрскія пасты ва ўрадзе Хасэ Марыі Аснара, з 28 лютага 2000 г. да 3 верасня 2003 года — віцэ-прэзідэнт урада, з лютага 2001 па 2004 год — міністр унутраных спраў. Пасля паражэння партыі на выбарах 17 красавіка 2004 узначаліў апазіцыю ў Картэса.
У 2008 годзе прайграў парламенцкія выбары сацыялістам на чале з Хасэ Луісам Радрыгесам Сапатэра.
На ўсеагульных парламенцкіх выбарах 20 лістапада 2011 г. Народная партыя Іспаніі пад яго кіраўніцтвам атрымала перамогу, атрымаўшы 186 з 350 месцаў у ніжняй палаце. З 21 снежня 2011 Марыяна Рахой — прэм’ер-міністр Іспаніі. 1 чэрвеня 2018 года іспанскі парламент пазбавіў Марыяна Рахоя пасады прэм’ера на фоне карупцыйнага скандалу.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Марыяна Рахой, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.