Марыа Гёцэ: нямецкі футбаліст

Марыа Гёцэ (ням.: Mario Götze; нар.

3 чэрвеня 1992, Мемінген, Германія) — нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца франкфурцкага «Айнтрахта». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі, чэмпіён свету 2014 года.

Футбол
Марыа Гёцэ
Марыа ў форме мюнхенскай «Баварыі»
Марыа ў форме мюнхенскай «Баварыі»
Агульная інфармацыя
Мянушкі Залаты хлопчык
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1992(1992-06-03)[…] (31 год)
Грамадзянства Марыа Гёцэ: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні Германія
Рост 176 см
Вага 71 кг
Пазіцыя атакуючы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Айнтрахт (Франкфурт)
Нумар 27
Маладзёжныя клубы
1995—1998 Германія Ронсберг
1998—2001 Германія Айнтрахт Хомбрух
2001—2010 Германія Барусія (Дортмунд)
Клубная кар’ера
2008—2013 Германія Барусія (Дортмунд) 83 (22)
2013—2016 Германія Баварыя (Мюнхен) 73 (22)
2016—2020 Германія Барусія (Дортмунд) 75 (13)
2020—2022 Нідэрланды ПСВ Эйндхавен 47 (9)
2022— Германія Айнтрахт (Франкфурт) 15 (2)
Нацыянальная зборная
2007 Германія Германія (да 15) 2 (0)
2007—2008 Германія Германія (да 16) 8 (3)
2008—2009 Германія Германія (да 17) 13 (5)
2010 Германія Германія (да 21) 2 (0)
2010— Германія Германія 64 (17)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

«Барусія»

Марыа з’яўляецца выпускніком моладзевай акадэміі «Барусіі», у якую ён прыйшоў у васьмігадовым узросце. Гётцэ дэбютаваў у Бундэслізе 21 лістапада 2009 года ў гульні супраць «Майнца», выйшаўшы на замену Якубу Блашчыкоўскаму а 88-й хвіліне матча. Падчас зімовага перапынку ў сезоне 2009/10 трэнер клуба Юрген Клоп стаў больш давяраць Марыа. На наступны сезон Марыа быў важным іграком клуба, які перамог тады ў чэмпіянаце Германіі.

«Баварыя»

Марыа Гёцэ: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні 
Марыа ў кашулі «Баварыі»

23 красавіка 2013 года было абвешчана, што Гёцэ з 1 ліпеня 2013 года стане іграком «Баварыі», пасля таго як яны пацвердзілі гатовасць да выплочвання сумы ў памеры 37 млн еўра. Трансфер зрабіў Марыа самым каштоўным нямецкім іграком усіх часоў. Галоўны трэнер «Барусіі» Юрген Клоп сцвярджаў, што прычынай пераходу Гёцэ было жаданне плэймэйкера гуляць пад кіраўніцтвам менеджара Пепа Гвардыёлі, які раней працаваў у «Барселоне».

11 жніўня 2013 года Гёцэ дэбютаваў за «Баварыю», выйшаўшы на замену Мітчэлу Візеру на 60-й хвіліне матча. Марыа забіў два галы і дапамог клуба атрымаць перамогу з лікам 1:4 над венгерскім чэмпіёнам «Дзьёрам» у таварыскім матчы. У Бундэслізе ігрок ​​дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Нюрнберга» 24 жніўня 2013 года. «Баварыя» атрымала перамогу ў той сустрэчы з лікам 2:0. 19 кастрычніка 2013 года Гётцэ выйшаў на замену і зрабіў дзве галавыя перадачы ў пераможным матчы супраць «Майнца» (4:1).

23 кастрычніка 2013 года Гётцэ забіў свой першы гол за мюнхенскі клуб у Лізе чэмпіёнаў, у хатнім параможным матчы з лікам 5:0 над чэшскай «Вікторыяй». 26 кастрычніка 2013 года Марыа выйшаў на замену Тоні Кроасу на 25-й хвіліне і забіў свой першы гол у Бундэслізе за «Баварыю», а клуб трываў перамогу з лікам 3:2. Толькі 2 лістапада 2013 года ігрок упершыню выйшаў у стартавым складзе клуба ў матчы супраць «Гофенгайма». 24 студзеня 2014 года Гёцэ пачаў матч як «аблудная 9» і забіў гол у браму мёнхенгладбахскай «Барусіі», «Баварыя» выйграла матч з лікам 0:2. Сезон для маладога іграка аказаўся адносна паспяховым, бо не зважаючы на тое, што за сезон ва ўсіх клубных спаборніцтвах ён забіў 15 галоў, большую частку матчаў ён выходзіў на замены ці быў заменены, з-за высокай канкурэнцыі ў баварскім клубе.

Вяртанне ў «Барусію»

21 ліпеня 2016 года дортмундская «Барусія» абвясціла аб вяртанні Гёцэ ў родны клуб.

У маі 2020 года было абвешчана, што па заканчэнні сезона Гёцэ пакідае «Барусію».

ПСВ

У кастрычніку 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з нідэрландскім ПСВ.

«Айнтрахт»

У чэрвені 2022 года перайшоў у франкфурцкі «Айнтрахт», падпісаўшы кантракт да 2025 года.

Міжнародная кар’ера

Марыа Гёцэ: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні 
Пераможны гол Гёцэ ў фінале чэмпіянату свету

За галоўную зборную Германіі Гёцэ дэбютаваў 17 лістапада 2010 года, у таварыскім матчы супраць Швецыі, замяніўшы на 78-й хвіліне свайго партнёра па клуба Кевіна Гроскройца. Першы гол за сваю зборную немец забіў 10 жніўня 2011 года ў таварыскім матчы са зборнай Бразіліі, у якой Германія з лікам 3:2 атрымала перамогу, тым самым, Марыа перапісаў гісторыю, стаўшы самым маладым іграком, які забіваў за «бундэстым». На той дзень яму было 19 гадоў і 68 дзён. 13 ліпеня 2014 года ў фінальным матчы чэмпіянату свету з Аргенцінай забіў адзіны гол матча (113-я хвіліна) і, такім чынам, прынёс перамогу і чэмпіёнскі тытул сваёй зборнай.

Дасягненні

«Барусія» Дортмунд:

«Баварыя»:

ПСВ:

  • Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2022
  • Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2021

Германія:

Сям’я

У Марыа ёсць два браты: старэйшы Фабіян і малодшы Фелікс. З Феліксам, дарэчы, ён пражывае пад адным дахам. А старэйшы брат, таксама футбаліст — улетку 2010 года ён пакінуў другую каманду «Барусіі» і стаў іграком другой каманды «Майнца». Пазней Фабіян выступаў за клуб «Унтэргахінг».

Зноскі

  • Mario Götze // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • http://www.goal.com/en/people/germany/36456/mario-g%C3%B6tze
  • Von Guardiola ins Paradies gelockt. Süddeutsche Zeitung
  • Götze wechselt für 37 Millionen zum FC Bayern. Die Welt
  • Mario Götze to join Bayern Munich from Borussia Dortmund. Guardian.
  • Bayern confirm Gotze signing Архівавана 9 ліпеня 2014.. FIFA.com.
  • Klopp: Guardiola signed Gotze. Goal.com.
  • Mario Götze inspires Bayern to comeback win; more Bundesliga. Sportsillustrated CNN
  • Mandzu and Götze inspire winning fightback. FC Bayern Munich
  • Assured FCB stretch lead and unbeaten run. FC Bayern Munich
  • Дортмундская «Боруссия» объявила о возвращении Гетце. by.tribuna.com.
  • «Боруссия» объявила об уходе Гетце. by.tribuna.com.
  • Гетце подписал с ПСВ 2-летний контракт. by.tribuna.com.
  • Футбол. "Айнтрахт" купил Марио Гетце у ПСВ за 4 миллиона евро Архівавана 26 лістапада 2022.. pressball.by.
  • Скаут. Марио Гетце — football.ua
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Марыа Гёцэ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Марыа Гёцэ Клубная кар’ераМарыа Гёцэ Міжнародная кар’ераМарыа Гёцэ ДасягненніМарыа Гёцэ Сям’яМарыа Гёцэ СпасылкіМарыа Гёцэ19923 чэрвеняГерманіяЗборная Германіі па футболеМемінгенНямецкая моваФК Айнтрахт Франкфурт

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Лявон Цімафеевіч БаразнаАлесь СавіцкіАпострафPremiere (часопіс)Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеКанавалавэ (Канатопскі раён)ВікіпедыяКірыл Трафімавіч МазураўДзікае паляванне караля СтахаЛюдзі на балоце (раман)Магіла льва (паэма)Папараць-кветкаЯндэксРадыевугляроднае датаваннеАчэрэтынэПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Напалеон ОрдаМільянер з трушчобKufar.byБаладаЗянон Станіслававіч ПазнякАліна КоўшыкОдноклассникиБурыкыПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Viva BraslavТарашкевіцаБеларуская Рада КультурыАрлоўская вобласцьКіеўская РусьВіктар МарціновічГедзімінКастусь ЖукБелая РусьВілейкаЯпонская моваШыман КанарскіЗаходняя БеларусьАперацыя «Баграціён»Беларускі народны фронт «Адраджэньне»Звычайны прэзідэнтВіктар Анатолевіч ШніпЛявон ВольскіУ краіне райскай птушкіПятро ВасючэнкаГенадзь Валер’евіч ШутаўНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)ЛабокПолацкСпіс птушак БеларусіOnliner.byЗайменнікРэкі і каналы БеларусіБеларуская граматыка (1934)Брэсцкая вобласцьБеларускі ПЭН-цэнтрСымон Будны2020Новы замак (Гродна)Уладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіГасцінец (дарога)Васіль Ісакавіч ТалашДругая сусветная вайнаЕва (карціна)Я размалюю для цябе небаПаўднёвая АмерыкаГерб АстраўцаЛацінская моваБеларусьРэчыцаСексуальнасць чалавекаПолацкі езуіцкі калегіумАльгерд🡆 More