Ліштва: архітэктурнае абрамленне праёма

Лі́штва — накладная, часам фігурная планка вакол аконнага ці дзвярнога праёма.

У драўляным дойлідстве — адзін з элементаў аздаблення знадворнай часткі жылля і грамадскіх пабудоў. Найбольш пашыраная форма ліштвы — прамавугольная з трохвугольным, лучковым або складанай канфігурацыі завяршэннем. Асноўныя сродкі аздобы: краявая і скразная разьба геаметрычнага, расліннага ці зааморфнага характару, прафіляваныя накладныя элементы, паліхромная афарбоўка.

Ліштва: архітэктурнае абрамленне праёма
Прафіляваныя ліштвы
Ліштва: архітэктурнае абрамленне праёма
Ліштва франтоннага тыпу ў доме па Паўночным завулку, 9 у Мінску

Беларусь

У Беларусі ліштвы адметныя шматслойнай ажурнай разьбой расліннага характару, шматпланавасцю кампазіцый завяршэнняў. Разьбяныя ліштвы вядомы з 11 ст., фрагмент знойдзены пры раскопках Полацка. Па-мастацку дэкарыраваныя ліштвы рабілі пераважна ў гарадах і мястэчках. У другой палове 19 ст. разнастайны дэкор ліштваў паявіўся і ў сялянскім жыллёвым будаўніцтве. Упрыгожаныя разьбой і пафарбаваныя ліштвы выкарыстоўваюць у сучасным народным жыллёвым будаўніцтве. На Міншчыне, Гродзеншчыне, захадзе Віцебшчыны пашыраны ліштвы з гладкімі прафіляванымі фігурна выпілаванымі з адной дошкі завяршэннямі, з дэкорам геаметрычнага, зааморфнага ці расліннага характару. У цэнтральным Палессі (Пінскі, Столінскі раёны) завяршэнні аздабляюцца шматслойнымі прафіляванымі планкамі, точанымі элементамі. Разнастайнасцю і багаццем дэкору вызначаюцца ліштвы на ўсходзе Гомельшчыны (гл. Веткаўская разьба).

Літаратура

  • Беларуская народная архітэктурная разьба. Мн., 1958;
  • Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973. С. 61—70;
  • Сахута Я. М. Народная разьба па дрэву. Мн., 1978;
  • Сахута Е. М. Народное искусство и художественные промыслы Белоруссии. Мн., 1982;
  • Локотко А. И. Белорусское народное зодчество. Мн., 1991. С. 174—195.

Спасылкі

Tags:

АкноДзверыДэкорЖыллёЛучковая аркаПаліхроміяРазьба па дрэве

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

На ростаняхСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьБалічы (Шчучынскі раён)ЯгайлаВейшнорыяВасінаВечаСірмійНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыAv.byКастэль-НуоваНашвілСпіс самых старых сабак у свецеЛіса (рэперка)Дзікае паляванне караля СтахаЕўрапейскі СаюзАлена Віктараўна АтрашкевічВолатКрыптавалютаСяргей Васілевіч БесарабДжодзі ФостэрАляксей Мікалаевіч СокалСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЭстэр ЛедэцкаяМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтBrockhaus EnzyklopädieАндрэй ПачобутЧэхіяНавум Якаўлевіч ГальпяровічОсаму ТэдзукаКарусь КаганецАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўКыргызстанЛічэбнікЯн ПятроўскіНовая зямля (паэма)Месны склонЯкуб ТатаркевічВальціцыСарган IIБаза даныхКалядыСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна Віцебск1918АнілінгусМюнхенАўстра-ВенгрыяМігель СерветРымАндрусь ТакіндангАлаіза Пашкевіч30 сакавікаКаласы пад сярпом тваімВайна на ўсходзе УкраіныСінгапурМанголіяКапэльбрукеМарыя ПшаздзецкаяБеларускі арабскі алфавітРаёўка (Маладзечанскі раён)Музычны альбомЛітваСцерлядзьВенгрыя45Павятовы соймікАмністыя (фільм)КуфарНаша Ніва (1991)ІнтэрнэтУкраінаРасійская імперыя1 красавікаАльтэрнатыўны рокМар’ян ДуксаБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)Мастурбацыя🡆 More