Ліпеньская Рэвалюцыя

Ліпеньская рэвалюцыя або Французская рэвалюцыя 1830 года, Другая французская рэвалюцыя, «Тры славутыя дні» — паўстанне ў ліпені 1830 года ў Францыі, якое прывяло да звяржэння Карла X і ўзвядзення на прастол яго «кузена» (фактычна далёкага сваяка) Луі-Філіпа, герцага Арлеанскага.

Яна адзначыла пераход ад адной канстытуцыйнай манархіі — рэстаўрацыі Бурбонаў да іншай — Ліпеньскай манархіі, пераход улады ад дому Бурбонаў да яго малодшай галіны, Арлеанскага дому, трыумфам прынцыпу народнага суверэнітэту над прынцыпам боскага права караля, а таксама ўсталяванне ліберальнага рэжыму і канчатковая перамога буржуазіі над зямельнай арыстакратыяй. У сэнсе замежнапалітычным, рэвалюцыя азначала моцны ўдар па прынцыпах Свяшчэннага Саюза. Прычынай рэвалюцыі паслужыла кансерватыўная палітыка караля Карла X, вышэйшай мэтай якога было аднаўленне грамадскіх парадкаў, якія панавалі да Вялікай французскай рэвалюцыі 1789 года. Падчас рэвалюцыі прыхільнікі Бурбонаў зваліся легітымістамі, а прыхільнікі Луі-Філіпа — арлеаністамі.

Ліпеньская Рэвалюцыя
Карціна: «Свабода, якая вядзе народ».

Перадрэвалюцыйнае становішча

Урад пад кіраўніцтвам графа Паліньяка паслядоўна ігнараваў палату прадстаўнікоў. Разам з сацыяльнымі праблемамі эпохі індустрыялізацыі гэта палітыка да лета 1829 года стварыла вострую грамадскую незадаволенасць, якую не змагло паменшыць нават заваяванне Алжыра ўвесну 1830 года. Як і пры рэвалюцыі ў 1789 годзе, ліберальная буржуазія, падмацаваная гэтым разам ідэаламі Напалеона Банапарта, аб’ядналася з прота-пралетарскімі ніжнімі пластамі грамадства, якія ўпершыню з 1795 года зноў атрымалі магчымасць уплываць на палітыку. Адным з галоўных натхніцеляў рэвалюцыі стаў галоўны рэдактар газеты «Насьяналь» Адольф Луі Цьер, які стаў у складзе наступных урадаў адным з вядучых французскіх палітыкаў.

Рэвалюцыя

Ліпеньская Рэвалюцыя 
Новы кароль Луі-Філіп I

Непасрэдным штуршком для ліпеньскай рэвалюцыі былі ўказы ўрада ад 26 ліпеня, якімі распускалася палата прадстаўнікоў і яшчэ больш абмяжоўвалася выбарчае права і свабода слова.

  • 27 ліпеня на вуліцах Парыжа ўспыхнулі барыкадныя баі, завадатаямі якіх былі студэнты.
  • 28 ліпеня некаторыя салдаты са зброяй у руках сталі пераходзіць на бок паўстанцаў.
  • 29 ліпеня паўстанцы блакіравалі Луўр і Цюільры.
  • 30 ліпеня над каралеўскім палацам узвіўся французскі трыкалор, палата дэпутатаў абвясціла герцага Арлеанскага намеснікам каралеўства.
  • 2 жніўня кароль падпісаў адрачэнне на карысць свайго ўнука.
  • 7 жніўня палата дэпутатаў прапанавала герцагу Арлеанскаму карону, якую той прыняў 9 жніўня і быў каранаваны як Луі Філіп I, празваны «каралём-грамадзянінам».

Хваляванні пралетарскіх пластоў былі хутка падушаны. «Якабінцы», як сябе звалі заўзятыя антыманархісты, не змаглі атрымаць верх, з прычыны таго, што адмена манархіі азначала б замежнапалітычныя ўскладненні аж да інтэрвенцыі Свяшчэннага саюза. Да ўлады прыйшла ўмераная партыя буйной буржуазіі на чале з Цьерам і Франсуа П’ерам Гіёмам Гізо. Пасля гэтых падзей пачалася эпоха ліпеньскай манархіі, якая лічыцца залатым векам французскай буржуазіі.

Наступствы

Ліпеньская Рэвалюцыя 
На барыкадзе

Ліпеньская рэвалюцыя аказала ўплыў на ўсю Еўропу. Ліберальныя плыні паўсюдна здабылі ўпэўненасць і рашучасць. У некаторых дзяржавах Германскага саюза пачаліся беспарадкі, якія выліліся ў папраўкі ці перавыданні дзеючых канстытуцый. Хваляванні пачаліся і ў некаторых італьянскіх дзяржавах, у тым ліку і ў Папскай вобласці. Аднак найбольшы эфект Ліпеньская рэвалюцыя зрабіла на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, падзеленай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй, выклікаўшы паўстанне 1830 года. Здушыць гэта паўстанне расійскім войскам удалося толькі ўвосень 1831 года.

Наступствы былі і ў непасрэдным суседстве Францыі. Паўднёвыя Нідэрланды паўсталі супраць панавання поўначы і абвясцілі сябе незалежным каралеўствам Бельгія. Нягледзячы на манархічны статус, прынятая Бельгіяй канстытуцыя лічыцца адной з найбольш прагрэсіўных канстытуцый Еўропы таго часу. Канчатковыя межы Бельгіі былі вызначаны пасля некаторых ваенных аперацый у 1839 годзе.

У доўгатэрміновым плане Ліпеньская рэвалюцыя ўмацавала ліберальныя і дэмакратычныя памкненні ва ўсёй Еўропе. Па меры таго, як кароль Луі-Філіп усё больш аддаляўся ад сваіх ліберальных вытокаў і пачаў сімпатызаваць Свяшчэннага саюза, гэта прывяло ў 1848 годзе да новай буржуазна-ліберальнай рэвалюцыі ў Францыі, так званай Лютаўскай рэвалюцыі, у выніку якой была абвешчана Другая Французская рэспубліка. Як і Ліпеньская рэвалюцыя, яна таксама прывяла да паўстанняў і спробаў пераваротаў па ўсёй Еўропе.

Рэвалюцыя ў мастацтве

Спасылкі

Tags:

Ліпеньская Рэвалюцыя Перадрэвалюцыйнае становішчаЛіпеньская Рэвалюцыя РэвалюцыяЛіпеньская Рэвалюцыя НаступствыЛіпеньская Рэвалюцыя Рэвалюцыя ў мастацтвеЛіпеньская Рэвалюцыя СпасылкіЛіпеньская Рэвалюцыя1830БурбоныВялікая французская рэвалюцыяКарл X БурбонЛегітымізмЛуі-Філіп IРэстаўрацыя Бурбонаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПадляшшаЕва ВежнавецПубліцыстыкаУладзімір Георгіевіч МулявінІсландыяГісторыя БеларусіМоваDictynidaeГлебаДзядыДзеепрыметнікЦукраміцэтыНацыянальны музей АманаВілейкаЭкстазНеарамантызмМааізмВыхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюзаВытворчасцьБуры мядзведзьВільнюсДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьПастаянная запамінальная прыладаПокуцьЗдароўеБрэсцкая крэпасцьMetro-Goldwyn-MayerКарлес ПучдэмонАксітацынВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкПімен ПанчанкаЭйфелева вежаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічЛітаратурныя жанрыЭдзі АгняцветПраспект Пераможцаў (Мінск)Мікіта Ільіч ТалстойПавукі-бакаходыStreit Group CougarКрысціна ЛатарынгскаяПадарожжа з ЖыгамонтамПары-Ла-Дэфанс АрэнаДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьЖураўліны крыкСезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»Якуб КоласДзень беларускага пісьменстваОрдэн Францыска СкарыныСтупені параўнанняСаюз пісьменнікаў СССРБеларусьДняпровецМастурбацыяЧэмпіянат свету па футболе 1930Анатоль Сяргеевіч КазлоўЯн ЧачотСяргей Іванавіч ГрахоўскіNaviny.byНаваполацкАлесь ПісьмянкоўСымон-музыкаБульбаРасіяНюшаПолацкУладзімір Іванавіч КарызнаПрамысловасцьАўстрыйская народная партыяМінскЗбіццё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савета Беларусі.tgКалыханка (тэлеперадача)🡆 More