Казімір Семяновіч

Казімір Семяновіч (каля 1600 — каля 1651) — ваенны кароннага войска Рэчы Паспалітай, збройнік, ваенны інжынер, артылерыст; адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Еўропе.

Казімір Семяновіч
Казімір Семяновіч
Род дзейнасці ваенны інжынер, фізік, інжынер
Дата нараджэння каля 1600
Месца нараджэння
Дата смерці 1651(?)
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Казімір Семяновіч
К. Семяновіч на паштовай марцы
Казімір Семяновіч
«Мастацтва артылерыі». Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Аўтар кнігі «Вялікае майстэрства артылерыі» (1650).

Паходжанне

Пра жыццё і паходжанне Семяновіча вядома вельмі мала. Паводле літоўскай гістарыяграфіі Семяновіч нарадзіўся каля Расейнаў на Жамойці у незаможнай шляхецкай сям’і герба «Астоя», на думку літоўскіх даследчыкаў, таму ён і называў сябе «літоўскім» шляхцічам. Таксама паводле літоўскіх даследчыкаў Семяновіч вучыўся ў Віленскай акадэміі.

Польскія гісторыкі падкрэсліваюць яго належнасць да паланізаванай шляхты.

Паводле версіі беларускіх гісторыкаў, Семяновіч нарадзіўся каля Дуброўны ў Віцебскім ваяводстве, у родзе незаможных князёў Семяновічаў, невялікія ўладанні якіх вядомы ў гэтай частцы Падняпроўя ў XIV—XVII стст. Некаторыя ўзоры лексікі самога Семяновіча могуць пацвярджаць такую думку. Аднак, названы гэтымі даследчыкамі «князь Дзмітр Семяновіч» пад «1393 годам», на праўдзе Дзмітрый Сякіра з роду князёў Друцкіх, уладальнік «двара Быхаў» і «зямлі пустой Дубровенскай», якую нельга атоесніць з Дуброўнай.

Адзначаецца, што з крыніц не вядомы рады Семяновічаў, якія б мелі права на герб «Астоя», і, магчыма, Семяновіч проста купіў права надрукаваць герб у кнізе, каб спрыяць яе папулярнасці. Сам ён пісаў пра сваё месца ў шляхецкай іерархіі даволі невыразна, магчыма, менавіта з гэтай прычыны.

Беларуская гістарыяграфія XX ст. інтэрпрэтуе сярэднявечна-рэнесанснае азначэнне «літвін» як палітонім, а не этнонім, і таму мяркуецца, што Семяновіч, пішучы пра сябе «літвін» меў на ўвазе сваё грамадзянства Вялікага Княства Літоўскага, а не літоўскую нацыянальнасць.

Аспрэчваецца і тоеснасць Казіміра Семяновіча з магістрам філасофіі і вольных мастацтваў такога самага прозвішча, які запісаны ў актах Віленскай акадэміі 1650 года.

Біяграфія

Удзельнік Смаленскай вайны (1632—1634), у тым ліку аблогі Белай. Магчыма, удзельнічаў у бітве пад Ахматавам (1644). Загадам караля Уладзіслава Вазы пасланы ў Нідэрланды, на службу ў войска герцага Фрыдрыха-Генрыха Аранскага, удзельнічаў у іспанска-галандскай вайне, у тым ліку аблозе Гюйста  (англ.) (1645). Вярнуўся ў Рэч Паспалітую (1646), калі Уладзіслаў Ваза збіраў з усёй Еўропы артылерыйскіх спецыялістаў для вялікай вайны з туркамі, служыў інжынерам у кароннай артылерыі, з 1648 — намеснік начальніка. Па парадзе караля Яна Казіміра вярнуўся ў Нідэрланды (каля 1649), каб надрукаваць сваю працу, хаця ёсць і думка, што Семяновіч быў вымушаны выехаць з прычыны канфлікту са сваім начальнікам, Крыштафам Арцішэўскім.

Вялікае майстэрства артылерыі

Кніга «Artis Magnae Artilleriae pars prima» («Вялікае майстэрства артылерыі, першая частка», таксама вядомая як «Поўнае майстэрства артылерыі») была ўпершыню надрукаваная па-лацінску ў Амстэрдаме (1650), яшчэ да смерці Семяновіча. Пазней перакладзеная на французскую (1651), нямецкую (1676), англійскую і галандскую (1729), польскую (1963) мовы.

Кніга больш за два стагоддзі была ў Еўропе падручнікам па артылерыі. Былі прадстаўленыя стандартныя канструкцыі ракет, запальных снарадаў і іншых піратэхнічных прыстасаванняў. Тут у першы раз была разгледжаная ідэя выкарыстання рэактыўнага руху ў артылерыі. Вялікі раздзел прысвечаны калібрам, канструкцыі, будове і якасцям ракет (як ваенных так і грамадзянскіх), у т.л., шматступенных ракет, ракетных батарэй і ракет з стабілізатарамі.

Як пісаў сам Семяновіч, ён цікавіўся артылерыяй з дзяцінства, і вывучаў матэматыку, механіку, гідраўліку, архітэктуру, оптыку, тактыку, каб павялічыць свае веды; мяркуецца, што ён паспеў скончыць і рукапіс другой часткі. Існуе версія, што ўдзельнікі цэхаў металургіі, піратэхнікі і збройніцтва арганізавалі яго забойства і выкралі або знішчылі другую частку рукапісу, каб не даць распаўсюджваць свае цэхавыя сакрэты.

Памяць

У 1995 годзе «Белпошта» выпусціла адмысловую марку, прысвечаную Казіміру Семяновічу.

У 2012—2013 гадах Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры спрыянні спонсараў выкупіла і вярнула ў Беларусь усе першыя выданні трактата «Вялікае мастацтва артылерыі» на лацінскай (1650), французскай (1651), нямецкай (1676) і англійскай (1729) мовах.

У 2017 годзе ў рамках тэлевізійнага праекту «100 імёнаў Беларусі» быў створаны дакументальны «Казімір Семяновіч. Вялікае мастацтва артылерыі».

21 лістапада 2018 года ў Вільнюсе адкрылі скульптуру ў выглядзе ракеты, прысвечаную яе вынаходніку Казіміру Семяновічу (скульптар Владас Урбанавічус). Скульптура пастаўлена па дарозе ў аэрапорт, у раёне Наўйінінкай (Новы Свет), каля прыватнага ўніверсітэта імя Казіміра Семяновіча.

У жніўні 2021 года ў Мінску каля Акадэміі навук усталяваны помнік Казіміру Семяновічу.

Крыніцы

  • а б Encyclopedia Lituanica. Boston, 1970—1978, Vol.5 p.147
  • Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. 1983 T.1 p.166
  • а б в г д Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.182
  • Цярохін [артыкул] // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Т. 3. — 1973.
  • «Вялікае майстэрства артылерыі» / М. Ткачоў, А. Бельскі. — (серыя «Нашы славутыя землякі») — Мінск, 1992. — ISBN 5-343-00881-X
  • ЭГБ. — Т.6. Ч.1. — С. 286.
  • БЭ у 18 т. — Т. 14.
  • Цярохін; Ткачоў, Бельскі, С.8.
  • Бельскі, Ткачоў, С.10.
  • а б Бельскі, Ткачоў, С.16.
  • Бельскі, Ткачоў, С.16,17.
  • а б Reprint of article on Siemienowicz from «Mlody Technik» 07.2001
  • а б в Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.183
  • а б Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.184
  • https://www.youtube.com/watch?v=L6SU1Fp0FNY
  • В Вильнюсе открыли скульптуру, посвящённую изобретателю ракет Казимиру Семеновичу
  • Каля Акадэміі навук усталявалі помнік Казіміру Семяновічу. Будзьма беларусамі! (17 жніўня 2021).
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Казімір Семяновіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Казімір Семяновіч ПаходжаннеКазімір Семяновіч БіяграфіяКазімір Семяновіч Вялікае майстэрства артылерыіКазімір Семяновіч ПамяцьКазімір Семяновіч КрыніцыКазімір Семяновіч ЛітаратураКазімір Семяновіч16001651Артылерыст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Віктар КазькоДрыгавічыВіцебская вобласцьУладзімір Віктаравіч СамсонаўЦукраміцэтыРуская літаратураГанна Мікалаеўна КісліцынаВіктар КарамазаўЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьІгар Хведаравіч СідарукСунЯн Павел IГеоргій Апалонавіч ГапонВашынгтонЛідаКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты)Беларускі нацыянальны касцюмБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіНатуральная гаспадаркаAP$ENTЭліптычная крываяАланінГаліна Аляксандраўна БарташэвічБеларускі лацінскі алфавітМедаль Францыска СкарыныФілалагічны факультэт БДУМаксім ЛужанінТрагедыя ў НалібокахГарадзенская ратушаЯн БаршчэўскіДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыІў дзю МануарХатыньПлошча Перамогі (Мінск)ВітаўтСімвалКастусь КаліноўскіРаскіданае гняздо (п’еса)Давальны склонМотальАпурэСімвалы БеларусіТом ТыкверПедру I (імператар Бразіліі)Герб Беларускай Народнай РэспублікіПраспект Машэрава (Мінск)Магілёўская вобласцьOxyspirura petrowiЧасопісВялікдзеньСымон БудныШНюшаЗапазычаныя словыБеларусізацыяЛітаратура і мастацтва (газета)Навагрудскі замакАзартная гульняАлесь СавіцкіПрамысловасцьQR-кодСпіс памерлых у 2024 годзеNürnbergПаўлінкаЯнка МаўрІван ШамякінПрыназоўнікМахамад Рэза ЗахедзіПолымя (літаратурнае аб’яднанне)КалядыXXI стагоддзе100 найвялікшых беларускіх песеньБэзАсвальда Марцінес🡆 More