Рэспубліка Злучаных Правінцый

Рэспубліка Злучаных правінцый — рэспубліка, якая ўтварылася ў выніку перамогі Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі XVI-XVII стагоддзяў.

Існавала з 1581 па 1795 год.

Гістарычная дзяржава
Рэспубліка Сямі Аб'яднаных Ніжніх земляў
нідэрл.: Republiek der Zeven Verenigde Nederlanden
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дэвіз: «Concordia res parvae crescunt»
Гімн: Гімн Нідэрландаў
Рэспубліка Злучаных Правінцый
< Рэспубліка Злучаных Правінцый
Рэспубліка Злучаных Правінцый >
1581 — 1795

Сталіца Гаага (дэ-факта)
Найбуйнейшыя гарады Амстэрдам, Ротэрдам, Харлем, Утрэхт
Мова(ы) нідэрландская
Афіцыйная мова нідэрландская
Рэлігія Кальвінізм
Грашовая адзінка Рэйксдальдэр[d] і Нідэрландскі гульдэн[d]
Насельніцтва
  • 1 880 500 чал. (1795)
Форма кіравання рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Да 1581 года, тэрыторыя гістарычных Нідэрландаў складалася з княстваў, графстваў і незалежных дыяцэзій, некаторыя з іх, аднак не ўсе, уваходзілі ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сёння, гэтая тэрыторыя падзелена паміж такімі дзяржавамі, як Нідэрланды, Бельгія, Люксембург і часткі тэрыторый Францыі і Германіі. Гістарычныя Нідэрланды ў XVI стагоддзі прыкладна адпавядалі Семнаццаці правінцыям, на якія распаўсюджвалася дзеянне Прагматычнай санкцыі 1549 Карла V Габсбурга.

Праз шлюб, мір або продаж, гэтыя землі перайшлі да габсбургскага імператара Карлу V Габсбургу і яго сыну, каралю Філіпу II Габсбургу. У 1568 годзе Нідэрланды, кіруемыя Вільгельмам I Аранскім, паўсталі супраць Філіпа II з прычыны высокіх падаткаў, пераследу пратэстантаў урадам і спробы Філіпа мадэрнізаваць і цэнтралізаваць дэцэнтралізаваныя сярэдневяковыя ўрадавыя структуры правінцый. Гэта быў пачатак Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі.

У 1579 годзе, 7 паўночных правінцый Нідэрландаў падпісалі Утрэхцкую унію, у якой яны паабяцалі падтрымаць адзін аднаго ў абарончай вайне супраць іспанскай арміі. Гэта было пацверджана ў "Акце аб урачыстым адрачэнні" (1581), дэкларацыі аб незалежнасці, у якой паўночныя правінцыі афіцыйна зрынулі Філіпа II як кіраўніка Паўночных Нідэрландаў.

Спачатку Злучаныя правінцыі імкнуліся выбраць свайго ўласнага кіраўніка. Яны запрасілі кіраваць дзяржавай Франсуа Анжуйскага (ён узначальваў рэспубліку Злучаных правінцый працягу 1581-1583). Пазней, пасля забойства Вільгельма Аранскага (10 ліпеня, 1584) і Генрых III, і Елізавета адхілілі прапанову кіраваць Нідэрландамі. Аднак, апошняя пагадзілася даць Злучаным правінцыям пратэктарат ад Англіі (Нансачскі дагавор, 1585), і адправіла Роберта Дадлі ў якасці генерал-губернатара. Гэта не мела поспеху, і 1588 годзе правінцыі ператварыліся ў рэспубліку.

Tags:

15811795Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Парыж (Беларусь)Расціслаў ЗавістовічДагаворВікіпедыяВялікдзеньПадзеі МіякеАнатоль ВярцінскіСправа журналістаў БелсатаСтаражытны РымШчасцеСінагога ў Задзвінні (Віцебск)ЭякуляцыяPremiere (часопіс)Трайчасты нервУярВасіль ЦяпінскіМесны склонРэчыцаКалядыУладзімір Мінавіч МазгоKufar.byМаксім БагдановічЯгайлаОрдэн «Знак Пашаны»Праспект Незалежнасці (Мінск)Салідарныя з БеларуссюКобрынМікола МаляўкаBingYouTubeУжурБеларускі ПЭН-цэнтрБеларуская моваСукенкаНароднікіДзве душыАнімэГлобус БеларусіШыман КанарскіАлесь БадакРамантызмНароўляПрэдыкатывыЕва (карціна)НавіяльНапады на пасольства Лівіі ў МінскуПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Сімвалы БеларусіПаўлюк ТрусБелавежская пушча2024Нацыянальная бібліятэка БеларусіУладзімір Іванавіч КарызнаТадэвуш КасцюшкаСымон Вікенцьевіч БарысСтарабеларуская моваАдам МіцкевічДом урада (Мінск)Будынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіДудка беларускаяСучаснасцьУніверсітэт імя Дж. КрэндалаПарадокс ФерміМечыслаў ПароўскіЮрый Анатольевіч РыдкінУніверсітэт Святога СтэфанаРаманчуковэЧыр (суп)Беларуская міфалогіяЗапазычаныя словыAv.byАлаіза Пашкевіч🡆 More