Хойніцкі Раён Глінішча

Глі́нішча (трансліт.: Hlinišča, руск.: Глинище) — аграгарадок у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.

Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Глінішча
Хойніцкі Раён Глінішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1591 год
Ранейшыя назвы
Глін
Насельніцтва
513 чалавек (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Паштовыя індэксы
247607
Аўтамабільны код
3
СААТА
3254804006
Глінішча на карце Беларусі ±
Глінішча (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Глінішча (Хойніцкі раён)
Глінішча (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Глінішча (Хойніцкі раён)

Знаходзіцца за 26 км у напрамку на захад ад горада Хойнікі, за 133 км ад Гомеля.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У «Вялікім гістарычным атласе Беларусі» найранейшая згадка пра вёску Глін датаваная 1591 годам. Належала да Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Хойніцкі Раён Глінішча 
Герб уласны роду Абуховічаў (паводле апісання К. Нясецкага).

30 жніўня 1658 года права на ленныя маёнткі Алексічы і Глінішча (лац.: bona Olexicze et Hliniszcze) было пацверджана мазырскаму харунжаму Рыгору Круневічу лістом караля Яна Казіміра. У 1671 годзе пісар гродскі мазырскі Базыль Абуховіч абвінавачваў у судзе стрыечнага брата Дамініка Абуховіча ў памкненні на забойства і ўчыненні пагрозаў на шляхецкі гонар і здароўе. Валодаў у Мазырскім павеце спадчыннымі маёнткамі Абухаўшчына, Глінішча, Сядзельнікі, Трасцяніца і часткай Шарэек.

Хойніцкі Раён Глінішча 
Герб Мурдэліо зменены роду Аскеркаў.

19 чэрвеня 1789 года адразу па нараджэнні ахрышчаны «з вады» (ex aqua) грэка-ўніяцкім святаром Іаанам Транцэвічам, парохам Алексіцкай царквы, Гервазі Антоні, сын шляхетных Севярына і Францішкі з дому Яшэўскіх Лянкевічаў з вёскі Глінішча, а 4 лістапада т. г. з усімі ўжо касцёльнымі цырымоніямі — айцом Янам Казіцкім, парохам Юравіцкага касцёла, вікарыем канвенту ордэна братоў-прапаведнікаў (дамініканаў). 15 ліпеня 1791 года ксяндзом Я. Казіцкім ахрышчаны Юзаф Антоні, сын тых жа сужэнцаў Лянкевічаў de villa Liniszcza.

Расійская імперыя

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Глінішча — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі. Згодна з крыніцай, заснаванай на звестках рэвізіі 1795 года, «село Глинище с двором Станиславовым» належала мазырскаму чашніку Станіславу Аскерку. Згадана капліца Юравіцкага парафіяльнага касцёла. Дзедзічны ўладальнік паведаміў рэвізорам, што ў яго фальварку жылі шляхцічы Юзаф, сын Яна, Анцыпаровіч, «учителем для детей», Севярын Ленкевіч з жонкай Францішкай, «на чинше», іх сыны Ян, Гервазі і дачка Зофія. Паводле энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», у вёсцы Глінішча на той час было 26 двароў, 138 жыхароў. 21 сакавіка 1795 года ксяндзом-дамініканам Антоніем Блажэвічам ахрышчаны Іосіф Рыгор, сын Данілы і Клары Кудрыцкіх з Глінішча, кумамі былі Станіслаў Аскерка і Францішка Лянкевічава, Севярын Лянкевіч і Катарына Кулешына. 26 красавіка ксёндз Я. Казіцкі ахрысціў Леона Вінцэнта, сына Станіслава і Францішкі з дому Грабскіх Аскеркаў, кумамі — Амброзі Аскерка, генерал польнай булавы войск літоўскіх, і Тэадора Аскерчына, Фларэнцін Аскерка, суддзя земкі мазырскі, і Францішка Лянкевічава de willa Liniszcze. 7 красавіка 1799 года ксяндзом-дамініканам Гіяцынтам Бачынскім ахрышчана Агнета, дачка шляхетных Вінцэнта і Ганны з дому Транцэвічаў Шэлянгоўскіх, кумамі — Станіслаў Аскерка і Францішка Лянкевічава de villa Hliniszcze.

Паводле шляхецкай рэвізіі 1811 года, уладальнік сяла Глінішча, у якім рэвізоры папярэдне, у 1795 годзе, налічылі 93 душы прыгонных «мужеска пола», Станіслаў Аскерка (55 гадоў) з сынамі Рыгорам (20 г.) і Леонам (16 г.) жыў у двары Азярын. Двор Станіславаў з Глінішчам трымаў у арэндзе паручнік «бывших войск польских» Францішак, сын Юзафа, Каперніцкі (35 г.). Таксама тут жылі яго сыны Юзаф (3 г.) і Нарцыз (2 г.), брат Адам (19 г.). Эканомам і «приказчиком» у фальварку служылі адпаведна Вінцэнт, сын Мацея, Кулеша (24 г.) і Ігнацы, сын Паўла, Шарфановіч (27 г.). Абодва — з ліку «шляхетства беспоместного».

Хойніцкі Раён Глінішча 
Вёска і двор Глінішча на карце Ф. Ф. Шуберта 1826—1840 гг.
Хойніцкі Раён Глінішча 
Глінішча, Азярын (Азяраны) і Алексічы на карце Ф. Ф. Шуберта. 1850 г.

Згодна з інвентарамі 1845 і 1846 гадоў, у маёнтку Глінішча і Азярын пана Рыгора, сына Станіслава, Аскеркі пражывала 6 дваран, 2 аднадворцы, 9 вольных аратых. У аднаіменных вёсках — 22 двары, 75 цяглых сялян мужчынскага і 83 жаночага полу, 9 мужчын з ліку сялян дваровых. Прозвішчы сталых жыхароў: Кудрыцкі (прозвішча-лідар), Бондар, Бунчак (Банчак), Ліпніцкі, Казачонак (Казачэнка), Мележ, Чарняк, Грыцкевіч, Дубадзел. Частка маёнтку Глінішча з 35 прыгоннымі належала пану Солтану — 16 мужчын, 19 жанчын.

У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» сказана, што 129 жыхароў Глінішча і 31 жыхар Азярына абодвух полаў былі прыхаджанамі Свята-Мікалаеўскай царквы ў Алексічах, 8 жыхароў двара Глінішча, 7 жыхароў двара і 21 жыхар вёскі Азярын з’яўляліся парафіянамі Юравіцкага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

У парэформенны перыяд Глінішча — у Юравіцкай воласці. На пачатак 1870 года ў вёсцы налічвалася 64 мужчынскія душы з ліку сялян-уласнікаў, прыпісаных да Глінішчанскага сельскага таварыства, 8 душ аднадворцаў, прыпісаных да воласці; у засценку Азярын — 3 аднадворцы. Пасля смерці бяздзетнага Рыгора Аскеркі добры дасталіся нашчадкам яго дзядзькі Леапольда, сына Багуслава, Аскеркі. Згодна са звесткамі 1876 і 1879 гадоў, жыхары Глінішча — сярод прыхаджанаў Алексіцкай Мікалаеўскай царквы. У 1889 годзе Фелікс (Шчасны), сын Эміля, Аскерка валодаў маёнткамі Глінішча (300 дзесяцін), Азярын (32 дз.), Дзеравішча (2788 дз.) і Маканавічы (8764 дз.).

Паводле перапісу 1897 года, у вёсцы Глінішча — 61 двор, 270 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, карчма. На 1903/4 год сярод зямельных уласнікаў Мінскай губерні, якія мелі 500 і болей дзесяцін, уладальнікам маёнтка Глінішча названы Станіслаў, сын Фелікса, Аскерка. У 1909 годзе ў вёсцы налічвалася 77 двароў з 542 жыхарамі, у аднаіменным фальварку — 1 двор, 21 жыхар. У 1913 годзе маёнтак Глінішча ў 2380 дзесяцін угоддзяў быў уласнасцю Эміля, сына Фелікса, Аскеркі.

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Глінішча ў складзе Юравіцкай воласці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага.

Хойніцкі Раён Глінішча 
Глінішча і наваколлі на карце 1924 г.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Юравіцкая воласць Рэчыцкага павета ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Глінішча — цэнтр сельсавета ў Юравіцкім раёне Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет скасаваны, а яго тэрыторыя далучана да Алексіцкага сельсавета. У 1930 годзе ў вёсцы 159 двароў, 903 жыхары. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Рассвет», правалі вятрак і кузня. З 8 ліпеня 1931 года Глінішча ў складзе Хойніцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Глінішчы было 182 двара з 538 жыхарамі. У вайну акупанты спалілі 93 двары і загубілі 101 жыхара. 25 вяскоўцаў угналі на катаргу.

З 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. Паводле перапісу 1959 года, — 879 жыхароў, сярэдняя школа.

З 15 жніўня 1974 года Глінішча — цэнтр Алексіцкага сельсавета. Цэнтральная сядзіба калгаса «Ленінскі шлях».

У 1986—1990 гадах пабудаваныя мураваныя дамы на 50 кватэраў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Працуюць сярэдняя школа, дзіцячы садок, бальніца, дом культуры, бабліятэка, крама, аддзяленне сувязі, мемарыяльны музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

Насельніцтва

  • 2021 год — 199 гаспадарак, 513 жыхароў.

Асобы

Заўвагі

Хойніцкі Раён Глінішча 
Надмагільная пліта з фамільнага склепа Аскеркаў паблізу двара Глінішча.
Хойніцкі Раён Глінішча 
Фрагмент надмагільнай пліты.
Хойніцкі Раён Глінішча 
Элементы дэкора труны Альфрэда Абуховіча.
Хойніцкі Раён Глінішча 
Фрагменты дэкора труны.
Часлаў Пяткевіч удакладніў:
Гаворка ідзе пра светлай памяці Ш. Аскерку, уладальніка Маканавічаў,.. вядомага шапэніста. У яго доме я бачыў сялянскія вяселлі з вясковым скрыпачом, які іграў пад танцы і якому ён сам акампанаваў на фартэп'яна, калі вясельнікі танцавалі ў яго пакоях. Зрэшты,.. нічога дзіўнага, што Іван Бурак, запрашаны больш заможнымі гаспадарамі, меў магчымасць чуць самых розных выканаўцаў на фартэп'яна і скласці сабе крытычны погляд.
  • Ёсць блізкае ў часе сведчанне Ч. Пяткевіча пра прыроднае асяроддзе рэгіёна:
    У 1912 г., знаходзячыся ў доме паноў Аскеркаў у маёнтку Глінішча,.. на вялізным поплаве, зрэдку усеяным таполямі (сокарамі), за якім цягнуцца бязмежныя балоты за ракою Віцю (прыток Прыпяці), як можна было ахапіць вокам, я налічыў да 200 гнёздаў [бусліных], па адным на кожным дрэве, без боранаў, колаў і розных прыстасаванняў з боку чалавека.
  • Да яго малодшага брата Станіслава, які раней валодаў Глінішчам, перайшоў маёнтак Маканавічы.
  • Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Глінішча (Хойніцкі раён), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Хойніцкі Раён Глінішча ГісторыяХойніцкі Раён Глінішча НасельніцтваХойніцкі Раён Глінішча АсобыХойніцкі Раён Глінішча ЗаўвагіХойніцкі Раён Глінішча ЛітаратураХойніцкі Раён Глінішча СпасылкіХойніцкі Раён ГлінішчаІнструкцыя па транслітарацыіАграгарадокАлексіцкі сельсаветГомельская вобласцьРуская моваХойніцкі раён

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьП’ер-Сімон ЛапласВіктар КазькоПаэтНідэрландская моваМікіта Ільіч ТалстойКруасанРэкі і каналы БеларусіГамеланМазыр100 найвялікшых беларускіх песеньАперацыйная сістэмаДзеепрыметнікКлас ТунбергКрэўскі замакСімвалы БеларусіІнстытут беларускай культурыАксіптыліЎВаршаваЛюдміла Пятроўна ВоранаваАтамная арбітальБеларускі нацыянальны касцюмПадзолістыя глебыШахматыПольшчаАстравецУ пошуках ДорыПраспект Машэрава (Мінск)СмаргоньМааізмПершы крыжовы паходТалстоўстваМёртвым не баліцьСкаўцкі рухСезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»Рэвалюцыйнае дзеяннеПрамысловасць БеларусіСпіс беларускіх імёнРадаводКаласы пад сярпом тваімЛітаратурныя жанрыСевастопальРазбітае сэрца пацанаГерб ВіцебскаКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічУладзімір КараткевічКніга прарока ДаніілаЯнка МаўрКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)Дзень беларускага пісьменстваСтаражытнабеларуская літаратураПётр Пятровіч КанаўніцынАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўПаэзіяГеоргій МарчукПраспект Жукава (Мінск)Навуковы стыльМінская вобласцьЭлектронны чытальнікКастусь ЦвіркаРуская літаратураСаюз пісьменнікаў СССРВіктар Анатолевіч ШніпАнальны коракУладзімір ДубоўкаЧорны замак АльшанскіГунар ХёкертGoogle searchКуфарШчасцеПадзелы Рэчы ПаспалітайСучаснасцьАлег Віктаравіч НавіцкіДзева МарыяЯгелонскі ўніверсітэтВермахтЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтАляксандр Рыгоравіч Лукашэнка🡆 More