Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі — прадпрыемства ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі | |
---|---|
Міжнародная назва | The self-supporting Pilot Production of the Іnstitute of Bioorganic Chemistry of National Academy of Science of Belarus |
Дата заснавання | 1986 |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 220141, Мінск, вул. Акадэміка Купрэвіча, д. 5, корп. 5. |
Сайт | hopiboh.org |
Заснавана ў 1986 годзе як спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці радыёімунных набораў для дыягностыкі розных захворванняў чалавека. Сёння гэта біятэхналагічнае прадпрыемства з высокакваліфікаваным персаналам і сучаснай вытворча-тэхнічнай базай, якая дае магчымасць выконваць складаныя тэхналагічныя працэсы і выпускаць розную медыцынскую и фармацэщтычную прадукцыю. Прадпрыемства сумесна з Інстытутам біяарганічнай хіміі НАН Беларусі ажыццяўляе распрацоўку і вытворчасць імунаферментных набораў гарманальнага (для вызначэння тырэяідных, стэроідных і гіпафізарных гармонаў) і анкалагічнага профіляў; набораў на аснове лантаніднага імунафлуарыметрычнага аналізу для прэнатальнай і неанатальнай дыягностыкі. Выпускаемыя прадпрыемствам на аснове вытворчай кааперацыі імунаферментныя наборы інфекцыйнага профілю прызначаны для дыягностыкі сіфілісу, вірусных гепатытаў В і С, ToRCH-інфекцый, СНІДу і каранавіруса.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.