Вормскі эдыкт (ням.: Wormser Edikt) — указ, выдадзены імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Карлам V 25 мая 1521 года ў канцы працы Вормскага рэйхстага 1521 года, які абвясціў Марціна Лютэра ерэтыком і злачынцам і забараніў выданне і распаўсюджванне яго прац.
Акрамя таго Вормскім эдыктам усталёўвалася, што прадстаўленне Лютэру прытулку ці іншай дапамогі таксама расцэньваецца як злачынства супраць законаў імперыі.
Рэфармацыя |
Рухі і дэнамінацыі
Ключавыя падзеі
Дзеячы Рэфармацыі
|
Вормскі эдыкт быў выдадзены пад націскам папскага нунцыя Джыралама Алеандэра, які патрабаваў рашучага выкаранення лютэранства ў Германіі і нягледзячы на ўмераную пазіцыю, занятую большасцю членаў рэйхстага. Марцін Лютэр, адлучаны ад каталіцкай царквы ў канцы 1520 года, быў запрошаны на рэйхстаг у Вормс і выступіў перад імперскімі саслоўямі з выкладаннем свайго вучэння. Імператар Карл V, аднак, адмовіўся паступіцца прыхільнасцю старой царквы і па сканчэнні рэйхстага ўключыў у тэкст свайго эдыкта, у якім зацвярджаліся рашэнні, прынятыя саслоўямі, пастанову аб абвяшчэнні Лютэра злачынцам і забароне распаўсюджвання і чытання яго кніг. Марцін Лютэр быў вымушаны некалькі гадоў хавацца ў Вартбургскім замку пад заступніцтвам саксонскага курфюрста Фрыдрыха III, дзе ён і пачаў пераклад Новага Запавету на нямецкую мову.
Суровыя меры, прадпісаныя Вормскім эдыктам у дачыненні да лютэранаў, на практыцы не былі рэалізаваныя. Імператар быў зацікаўлены ў захаванні адзінства імперыі і атрыманні падтрымкі імперскіх саслоўяў, у тым ліку і сымпатызуючых лютэранству, для вядзення войнаў супраць Францыі і туркамі. Шпаерскі рэйхстаг 1526 года фактычна прыпыніў дзеянне Вормскага эдыкта, аднак у 1529 годзе яно было адноўлена. Канчаткова Вормскі эдыкт страціў сілу ў 1555 годзе са складаннем Аўгсбургскага перамір'я.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вормскі эдыкт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.