Ваджэнне І Пахаванне Стралы: абрад

Ваджэ́нне і пахава́нне стралы́ (Страла, Стряла, Сула) — старажытны народны абрад, які здаўна спраўляўся на Гомельшчыне, па захадзе Браншчыны (дзе жылі этнічныя беларусы) і на паўночным усходзе Украіны.

Суправаджаўся песнямі, карагодам і пахаваннем «стралы» — грошаў, лялькі або металічнага прадмета. Правозіўся з мэтай выклікаць дождж і надаць зямлі ўрадлівасць. Мае язычніцкае паходжанне і, імаверна, у старажытнасці спраўляўся ў гонар Перуна — бога маланак. Уласна «страла» ў даўніну азначала менавіта маланку.

Пасля «Пахавання» лічылася, што вясна ўжо скончылася, і спяваць веснавыя песні болей было нельга.

Штогадовы абрад «Пахавання стралы», што і сёння праводзіцца ў вёсцы Казацкія Балсуны, занесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі (шыфр 33АК000003).

Даты праводжання

У «Пахавання стралы» не было канкрэтнай даты. У розных мясцінах «стралу» маглі вадзіць:

Змест абраду

Ваджэнне стралы

Перад «Пахаваннем стралы» адбывалася «Ваджэнне». Жанчыны збіраліся і ішлі працэсіяй праз усю вёску, спяваючы рытуальныя («стрэльныя») песні. У старыя часы, па ўспамінах бабуль, у працэсіі магло сабрацца да трохсот жанчын.

Я пушчу стралу па ўсім сялу,
Да й уздоўж сяла ў канец вуліцы.
Як уб’е страла добра моладца,
Па том моладцу некаму плакаці:
Матка старэнька, сястра маленька,
Дзеткі дробныя да й усе роўныя,
Жана молада кола горада.
Дзе матка плача — там рэчка цячэ,
Дзе сястра плача — там калодзезі,
Дзе дзеткі плачуць — ручайкі бягуць,
Дзе жана плача — там расы няма.
А матка плача да смерці,
Сястра плача да замужжа…

— .

У вёсцы Неглюбка сярод жанчын ішлі два пераапранутых камічных персанажа — Дзед і Баба. Ролю Дзеда выконвала дзяўчына, ролю Бабы — хлопец. Дзеля камічнага эфекту на ролю Дзеда абіралі дзяўчыну невысокага росту, а ролю Бабы — высокага худога хлопца. Абодва персанажы смяшылі людзей, ганяліся за дзецьмі. У даўніну да пояса Дзеда прышпільвалася вялізная морква, якая ўвасабляла палавы орган. Гэта паказвае глыбока язычніцкае паходжанне персанажа.

Пахаванне стралы

Працэсія рухалася ў месца будучага «пахавання» стралы. У розных вёсках гэта была:

У дадзеным месцы «страла» (лялька з саломы, грошы, шпілька ці іншы прадмет) урачыста хавалася ў зямлю. Там, дзе «пахаванне» святкавалася ў траўні-чэрвені, яно ўспрымалася як развітанне з вясною. У многіх вёсках ляльку, якую закопвалі, звалі Вясна. У час рытуалу жанчыны спявалі:

Лялечка мая мілая,
Да схавала я цябе к Ушэсцейку,
К Ушэсцейку, к налецейку,
К такому врэмю, як сёлета,
Прыйду к табе з сахою,
Да буду гаварыць з табою,
Мая міленькая лялечка…

— .

Пасля гэтага ладзілі вясёлыя карагоды, спевы і танцы. У некаторых вёсках «стралу» кідалі ў рэчку ці ў калодзеж. У іншых мясцінах ніякага пахавання наогул не было, людзі адразу распачыналі карагоды і танцы.

Значэнне

У словах песні «Як уб’е страла добра моладца…» Галіна Нячаева бачыць сведчанне аб тым, што ў старажытнасці, у язычніцкі час абрад скончваўся забойствам маладога хлопца, прынясеннем яго ў ахвяру. Персанажы Дзеда і Бабы згадваюцца ў многіх мясцінах Беларусі, у сувязі з многімі святамі. Дзед — адзін з персанажаў-калядоўшчыкаў. Пры гэтым ў даўніну ён таксама прывязваў сабе да пояса моркву, якая сімвалізавала мужчынскі орган. Калядны Дзед сімвалізуе першапродка, а таксама, магчыма, нейкага забытага язычніцкага бога ўраджаю. Аналагічны персанаж прысутніцае і ў абрадзе «Пахаванне Дзеда».

Магчыма, абрад базуецца на старажытным міфе аб тым, што бог-грамабой Пярун — муж багіні зямлі, якую апладняў дажджамі і маланкамі, і якая народжвала ад яго ўсё жывое, у тым ліку ўраджай.

У адказ на пытанне, дзеля чаго водзяць «стралу», вясковыя жанчыны адказваюць: каб дождж пайшоў, каб ураджай быў добры. Таксама абрад ахоўваў людзей ад маланак і пажараў. М. П. Кондрыкава (жыхарка вёскі Нісімкавічы) прыгадвала, што аднойчы рытуал не праводзілі, і летам ад маланкі здарыўся пажар («…як толькі хмара найшла, як трэсь, так і загарылася»).

Гісторыя

Час з’яўлення абраду ўсталяваць нельга, хаця ён, несумненна, старажытны. Стараверы, што беглі з Маскоўскай дзяржавы ў XVII ст. і перасяляліся ў Беларусь, успрымалі гэтую традыцыю як грэх.

Паводле ўспамінаў мясцовых жыхарак, Ваджэнне і пахаванне «стралы» не перарывалася нават у час вайны. Але абрад паступова згасаў, насельніцтва вёсак скарачалася, вяскоўцы старэлі. Вялізны ўдар па культуры Гомельшчыны нанесла Чарнобыльская катастрофа 1986 г. Насельніцтва вёсак Ліпа, Барталамееўка і іншых было цалкам эвакуяванае, іх традыцыя зніклі назаўсёды.

Новая хваля інтэрэсу да Ваджэння «стралы» ўзнікла ў пачатку 2000-х гг. У вёскі Стаўбун, Казацкія Балсуны, Неглюбка і іншыя стала прызджаць моладзь з гарадоў, журналісты, даследчыкі са Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. У абрадавай працэсіі, якую ўжо шмат год складалі толькі вясковыя бабулькі, з кожным годам усё болей пажылыя, сталі з’яўляцца і маладыя дзяўчыны — як мясцовыя так і студэнткі з гарадоў. Вяскоўцы атрымалі дадатковы стымул да адраджэння традыцыі: іх, з большасці адзінокіх старых людзей, вельмі цешыць, што нехта прызджае да іх, нехта дорыць ім сваю ўвагу.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Ваджэнне І Пахаванне Стралы Даты праводжанняВаджэнне І Пахаванне Стралы Змест абрадуВаджэнне І Пахаванне Стралы ЗначэннеВаджэнне І Пахаванне Стралы ГісторыяВаджэнне І Пахаванне Стралы Гл. таксамаВаджэнне І Пахаванне Стралы ЛітаратураВаджэнне І Пахаванне Стралы СпасылкіВаджэнне І Пахаванне СтралыБранская вобласцьГомельская вобласцьМаланкаПярунУкраінаЯзычніцтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АфіныАкупацыя Ірака (2003—2011)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікФранцішак БагушэвічУладзімір Пятровіч БутрамееўЭтнічная тэрыторыя беларусаўШаманізмАльтэрнатыўны рокЛіса (рэперка)Бакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Багданаўка (Лунінецкі раён)УННВУладзімір Уладзіміравіч ПуцінМахачкалаЧэмпіянат свету па снукерыАлена Віктараўна АтрашкевічГвязда БыдгашчНідэрландыМірскі замакДзядзькаваннеСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаШвагер29 красавікаБарань (Барысаўскі раён)Расціслаў ЛапіцкіНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеЛіс Мікіта (мультсерыял)ЛюблінКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтУкраінская Народная РэспублікаЯн ПазнякБароўка (Лепельскі раён)Андрусь ТакіндангМТБанкМікола ГусоўскіПяроЛічэбнікКапюшонСымон БудныНарвасадатаПрамысловасць БеларусіАрганізацыя Аб’яднаных НацыйАхметаўКаралеўства Італія (1861—1946)ЛаосСлавенская моваЛекавыя расліныЗямля пад белымі крыламіЯн ПятроўскіЗнак бядыДжонатан СвіфтСаудаўская АравіяКалінінградСамаліСакавікАнатоль ВярцінскіСерабрыстая чайкаІнфарматыкаКанадаТлумачальны слоўнік беларускай мовыБаявік (кінажанр)ЯпоніяМаскваПулкава (аэрапорт)ФінляндыяЎСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіЗычныяВолатДругая сусветная вайнаПарэчкіДжэймс КукАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіБеларускі лацінскі алфавіт🡆 More