Фестываль Белая Вежа

«Белая вежа» — беларускі міжнародны тэатральны фестываль, які штогод праходзіць у Брэсце.

Заснаваны ў 1996 годзе ў Камянцы (Брэсцкая вобласць).

«Белая вежа»
Жанр спектакль
Гады правядзення з 1996 года
Краіна Фестываль Белая Вежа Беларусь
Горад Брэст
Мова песень беларуская, руская
Тэматыка тэатр
Лэйбл Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

З’яўляецца найстарэйшым штогадовым тэатральным фестывалем Беларусі. Яго арганізатарам з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Ладзіцца на некалькіх памостках: на 2 у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, у абласным грамадска-культурным цэнтры, у парку і на плошчы Леніна. У ходзе фестывалю ўручаецца да 10 узнагарод, у тым ліку лялечным тэатрам.

Пераможцы

Дата Спектакль Тэатр Краіна
23 2018 г., верасень «Як загінуў Гуска» Кіеўскі акадэмічны тэатр лялек Украіна
22 2017 г., 8—17 верасня «Скрыпка Ротшыльда» Маскоўскі тэатр юнага гледача Расія
21 2016 г., 9—16 верасня «Чайка» (Яраслаў Федарышын) Львоўскі акадэмічны тэатр «Уваскрэсенне» Украіна
20 2015 г., 11—19 верасня
19 2014 г., 12—19 верасня «Кніга Ёва» (Някрошус) Тэатр «Мена Фортас» (Вільнюс) Літва
18 2013 г., 7—14 верасня
17 2012 г., 7—14 верасня
16 2011 г., 9—16 верасня «Раскіданае гняздо» (Янка Купала) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы Беларусь
15 2010 г., 11—18 верасня «Калека з вострава Інішман» (Марцін МакДонах) Пермскі тэатр «Каля моста» Расія
14 2009 г., 5—12 верасня «Гогаль. Вечары» (Уладзімір Панкоў) Расія
13 2008
12 2007 г., 8—14 верасня «Вішнёвы сад» Львоўскі тэатр «Уваскрэсенне» Украіна
11 2006 г. «Адвечная песня» Беларускі дзяржаўны тэатр лялек Беларусь
10 2005
9 2004
8 2003
7 2002
6 2001
5 2000 «Князь Вітаўт» Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы Беларусь
4 1999
3 1998
2 1997
1 1996

Гісторыя

У 2007 годзе на 13-й «Белай вежы» тэатры з 23 краін спаборнічалі за 13 узнагарод.

У верасні 2009 года на 14-м фестывалі выступіла 25 тэатраў з 4 краін Азіі (Азербайджана, Арменіі, Ірана і Таджыкістана) і 5 краін Еўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх: Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Малдовы. У верасні 2010 году 15-ы фестываль «Белая вежа» сабраў 37 тэатраў з 21 краіны. Яго арганізатарам ад заснавання выступала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У верасні 2012 года на 17-м фестывалі «Белая вежа» выступілі тэатры з 5 краін Азіі (Азербайджана, Арменіі, Ізраіля, Ірана і Японіі) і 5 краін Еўропы, у тым ліку трох з 5 суседніх: Польшчы, Украіны, Расіі, Малдовы і Эстоніі. Пагатоў з Расіі прыехала 9 тэатральных калектываў.

7—14 верасня 2013 года прайшоў 18-ы фестываль «Белая вежа». У ім удзельнічалі 23 тэатры, якія паказалі 24 спектаклі на 8 мовах. Тэатральныя калектывы прыехалі з 13 краін: 4 краін Азіі — Азербайджана, Арменіі, Ізраіля і Японіі; 1 краіны Афрыкі — Егіпта; 8 краін Еўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх — Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Грэцыі, Славакіі, Чэхіі і Швецыі. Паказы адбыліся на 5 сцэнах: у 2 залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, абласным грамадска-культурным цэнтры, парку і на плошчы Леніна. Усе білеты распрадалі за 2 тыдні, цэны на якія даходзілі да 200 000 рублёў ($22). Пагатоў арганізацыйны камітэт ажыццявіў адбор да ўдзелу сярод 210 заявак. Найбольшую колькасць спектакляў паставілі тэатры Беларусі і Польшчы.

У верасні 2014 года адбыўся 19-ы фестываль, на якіх тэатры з 13 краін паказалі 25 спектакляў. Білеты каштавалі ад 40 000 ($4,42) да 250 000 рублёў ($27,6). На юбілейную 20-ю «Белую вежу» ў 2015 годзе запрасілі 12 пераможцаў мінулых гадоў. Сярод звыш 100 заявак на ўдзел выбралі новыя тэатры. За 9 дзён на 6 пляцоўках паказалі 22 спектаклі з 13 краін, якія наведалі 7,5 тысяч гледачоў. Упершыню ў фестывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі Туніса, адкуль прыехаў тэатр «Новы погляд» з пастаноўкай «Д-Сізіф». Сярод 22 паказаных спектакляў 7 былі беларускімі.

9—16 верасня 2016 года на 20-м фестывалі «Белая вежа» выступілі 26 тэатраў з 17 краін. Сярод іх упершыню выступіла тэатральная трупа з Туркменістана (Дзяржаўны рускі драматычны тэатр). Білеты каштавалі ў сярэднім 10 дэнамінаваных рублёў ($5) і пакрылі звыш 70 % выдаткаў на фестываль. Рэшту забяспечылі спонсары і бюджэт Брэсцкай вобласці. У верасні 2017 года на 22-м фестывалі паказалі 28 спектакляў з 14 краін. З іх 11 атрымалі дыпломы.

За 23 гады існавання фестывалю «Белая вежа» ў Брэсце яго ўдзельнікамі сталі тэатры з 58 краін, у тым ліку з Афрыкі (Алжыр і Туніс) і Паўднёвай Амерыкі (Венесуэла).

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Фестываль Белая Вежа ПераможцыФестываль Белая Вежа ГісторыяФестываль Белая Вежа СпасылкіФестываль Белая ВежаБрэстКамянецФестываль

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Лаура МанчынэліТ-72НюшаМаксіміліян МарксВялікая хартыя вольнасцейГлыбокая глотка (секс)ЗаслаўеПрыватныя апалчэнні (Ірак)Беларускі народны фронт «Адраджэньне»Av.byGoogleФК Паперпрам ГомельЧэмерПалац Радзівілаў (Паланечка)БразіліяАфраамерыканцыWayback MachineКарлес ПучдэмонАбарона АўедаФК МёрыСінтаксіс мовыКультураБелсатКактусыЕрэванская дзяржаўная кансерваторыя імя КамітасаЎЯкуб Наркевіч-ЁдкаAP$ENTAbout.comPornhubЯкуб КоласЗміцер ВайцюшкевічСлуцкBingКітабыIrdorathВера Аляксандраўна Палякова-МакейПольская Рэспубліка (1918—1939)Дзейнасць ПВК «Вагнер» у ЦАРХаўер Лінарэс АранзабеВялікая вайна (1409—1411)Змітрок Астапенка8 сакавікаБелаазёрскі каналГерманіяПлошча Перамогі (Мінск)Іван Пташнікаў1980ЗамовыNavibandВальтэрМікола АбрамчыкСумбаваГрамадскі набытакУругвайШпак звычайныБеластокСпіс колераўКрычаўМагутны БожаХарватыяНясвіжскі палацава-паркавы комплексМінскМарат Сяргеевіч Маркаў1994Войцех ПуслоўскіУладзімір ДубоўкаБроквілПомнік Якубу Коласу (Мінск)Секс без пранікненняЯўхім Фёдаравіч КарскіБронзавы век на Беларусі675КітайЯн БаршчэўскіГарадзенская ратушаПлошча Якуба Коласа🡆 More