Арбітальная Станцыя

Арбіта́льная ста́нцыя — касмічны апарат, які працяглы час функцыянуе на арбіце штучнага спадарожніка Зямлі або іншай планеты ці яе спадарожніка.

Можа дзейнічаць у пілатуемым (з экіпажам касманаўтаў) і аўтаматычным рэжымах.

Арбітальная Станцыя
Станцыя «Мір» над Зямлёю.

Першая ў свеце эксперыментальная арбітальная станцыя была створана 16 студзеня 1969 года на арбіце стыкоўкай караблёў «Саюз-4» і «Саюз-5»; доўгачасовая савецкая арбітальная станцыя «Салют» выведзена на арбіту 19 красавіка 1971 года; у ЗША арбітальная станцыя «Скайлэб» была запушчана 14 мая 1973 года; з 20 лютага 1986 па 23 сакавіка 2001 года дзейнічала арбітальная станцыя «Мір».

Арбітальная станцыя дастаўляецца на арбіту 2 спосабамі:

  • цалкам збіраецца на Зямлі і выводзіцца на арбіту ракетай-носьбітам (маса і габарыты арбітальнай станцыі абмежаваны энергетычнымі магчымасцямі ракеты);
  • зборка ажыццяўляецца на арбіце з элементаў, якія дастаўляюцца ракетамі-носьбітамі ці транспартнымі караблямі, што дае магчымасць ствараць арбітальныя станцыі неабходнай масы, аб'ёму і канфігурацыі, у працэсе эксплуатацыі мяняць яе прызначэнне і спецыялізацыю. Найбольш важная праблема пры стварэнні арбітальнай станцыі — стыкоўка на арбіце.

Канструкцыі арбітальных станцый прадугледжваюць вырашэнне праблем пераадольвання працяглага ўздзеяння бязважкасці на арганізм чалавека, аховы ад радыяцыі і мікраметэарытаў, забеспячэння надзейнасці і дастатковага рэсурсу працы бартавых сістэм і інш.

Арбітальныя станцыі выкарыстоўваюцца для даследавання каляземнай (каляпланетнай) касмічнай прасторы і планеты Зямлі з арбіты штучнага спадарожніка; правядзення метэаралагічных і астранамічных назіранняў, медыка-біялагічных і тэхнічных эксперыментаў, ваеннай разведкі і іншага, могуць служыць базай для зборкі і запуску цяжкіх міжпланетных касмічных караблёў.

Літаратура

Спасылкі

Tags:

АрбітаКасманаўтКасмічны апаратПланетаСпадарожнік планетыШтучны спадарожнік Зямлі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АўстраліяМсціслаўПрыметнікМаладзечнаХатыньФагот (страва)Эміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаНіл ГілевічСхема БЧБРусский военный корабль, иди на хуйЖоўты карлік26 красавікаНасыцкРэвалюцыйнае дзеяннеСяргей Васілевіч БесарабЕфрасіння ПолацкаяРуская літаратураКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы)ЧаротыМаркем (гара)АнілінгусГерб Новага Двара (Сакульскі павет)ДСядзібны дом (Клімавічы)Аперацыйная сістэмаНіна Васільеўна ГаліноўскаяAv.byМіхась БашлакоўГалоўная старонкаBingГісторыя БеларусіБеларускі рубельМы выйдзем шчыльнымі радаміВіктар Анатолевіч ШніпПедру I (імператар Бразіліі)Талька (вёска)Вінцэнт Дунін-МарцінкевічБлужскі БорЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2019ФутджобПавел Аляксандравіч ХарланчукNürnbergЯгайлаColossal Cave AdventureSamsung InternetПятрусь БроўкаБагародзіца (гімн)Уліковы нумар плацельшчыкаВагінальны сексПалацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)Томас ДжэферсанБярозка (часопіс).tgГрамадскае харчаваннеІпацій ПацейІван МележTerradyne GurkhaПінская шляхта (п’еса)Летапісец вялікіх князёў літоўскіхТамара Рыгораўна РаеўскаяМы, беларусыЯкуты (Дзяржынскі раён)НюшаСафлор фарбавальныАльфрэд Ізідор РомерРапуха чаротаваяБерасцянкаRenault 16Медаль «За бездакорную службу» (Беларусь)ЗдароўеМіндоўгДзень беларускага пісьменстваПа што ідзеш, воўча?🡆 More